21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

«Мiстэрыя» па-беларуску: артысты, якiх мы купляем

25.08.2009 21:33 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вiкторыя ЦЕЛЯШУК

Новая пласцiнка

Познiм вечарам пятнiцы па аднаму, парамi i групамi людзi сыходзiлiся ў сталiчны клуб «Иzюм». На гэты раз, што адметна, не на прыватную вечарынку, а на афiцыйную цырымонiю — уручэнне музычных узнагарод «Мiстэрыя гуку-2005». Усiм карцела даведацца, хто ж з выканаўцаў у Беларусi найлепш «прадаецца i набываецца».

Мы, напрыклад, прыбылi адначасова са спявачкай i тэнiсiсткай Вольгай Барабаншчыкавай — у сэнсе, яна за рулём джыпа, а журналiсты паралельным курсам на сваiх дваiх. Праўда, Вольга таксама спяшалася на работу — яна павiнна была стаць адной з вядучых, якiя ўручалi прызы ў 10 намiнацыях, па 3 месцы ў кожнай.

«А ў футляры ад кантрабаса дакладна кантрабас? — удакладнiў пiльны ахоўнiк у Косцi Драпезы з гурту «Аляксандра i Канстанцiн». — Нават два!» — аджартаваўся музыкант i быў запушчаны ўнутр. Мы таксама атрымалi ўльтрафiялетавыя пячаткi на руку i пайшлi чапляцца да прадзюсараў «Мiстэрыi гуку-2005» Адама Старповiча i Аляксандра Шлыка: маўляў, раскажыце нам па сакрэту, хто якi прыз узяў! Прадзюсары непахiсна маўчалi. Шматлiкiя выканаўцы таксама не вельмi добра ўяўлялi, за што iх могуць узнагародзiць. Толькi ўз’яднаны пасля хваробы салiста Алекса гурт «Аtlantica» ведаў, што яны заяўлены ажно ў дзвюх намiнацыях.

«Альтэрнатыўшчыкi» з «ТТ-34» i «Drum Ecstasy», нягледзячы на шумны поспех пасля ўдзелу ў абодвух «Дазорах», выглядалi разгубленымi на папсовым (збольшага) свяце жыцця. Гурт «Чук i Гек» з гонарам дэманстраваў новага салiста i больш, здаецца, нi пра што не клапацiўся, ведаючы, што сiнгл «Малыш» проста не можа быць не адзначаны. «Стары Ольса» прысутнiчаў у роўна напалову скарочаным складзе — як расказаў лютнiст Iлля Кублiцкi, лiдар гурту з’ехаў у Гомель дапiсваць чарговы альбом. Затое лiдары мiнулага года па частаце не толькi ўдзелу ў хiт-парадах, але i мiльгання ў розных СМI — гурты «J_MOPC» i «Тяни-Толкай» — прысутнiчалi абсалютна ўсе. Клавiшнiк «талкаеўцаў» Кiрыл Клiшэвiч нават прадставiў, карыстаючыся момантам i цiскам журналiстаў, сваю нявесту (вяселле прызначана на красавiк). Аляксея Хлястова таксама прыйшла падтрымаць «другая палавiнка» — жонка Алена. А вось лiдар у намiнацыi «Замежныя рэлiзы беларускiх выканаўцаў» Наталля Падольская прысутнiчала, так бы мовiць, вiртуальна — арганiзатары паказалi вiдэаролiк, у якiм Наташа падзякавала за ўзнагароду i паабяцала хутка яшчэ чымсьцi парадаваць прыхiльнiкаў.

Асноўнымi вядучымi «Мiстэрыi гуку» выступалi шоумен Макс Югаў i ды-джэй «Альфа-радыё» Тамара Лiсiцкая. Але, па аналогii з расiйскiмi i замежнымi музычнымi прэмiямi, практычна ў кожнай намiнацыi на сцэну выходзiлi ўсё новыя пары вядучых — непасрэдна для ўручэння ўзнагарод.

Так, лiдараў сярод фолк-выканаўцаў абвясцiлi «Аляксандра i Канстанцiн». Узнагароды (ў парадку панiжэння месцаў) атрымалi «Стары Ольса» за «Сярэднявечную дыскатэку», «Троiца» i Iван Кiрчук.

Пераможцаў сярод рэпераў i хiп-хопераў назвалi ды-джэй «Рускага радыё» Антон Славiн i тэлевядучая Саша Снегiна. Першае месца ўзялi хлопцы з «Нестандартнага варыянту» — «Не як усе», за iмi iшлi рэпер Хлоп-Ч i гурт «Городская Тоска».

Прэмii лепшым выканаўцам альтэрнатыўнай музыкi ўручалi вядучы праграмы «Вялiкая музыка» на СТБ Дзянiс Шпiтальнiкаў i Вольга Барабаншчыкава. А дасталiся ўзнагароды калектыву «Куклы» — «Дысцыплiна Хаоса», «Drum Ecstasy» i «ТТ-34».

Рок-выканаўцаў, як нi дзiўна, абвяшчалi прадзюсар Макс Алейнiкаў i спявачка Ларыса Грыбалёва. Па версii «Мiстэрыi гуку», тут лепшымi былi «J_MOPC» — «Апрель», «Крамбамбуля» i... «Саша i Сiрожа».

Павесялiла намiнацыя «Рэлiзы беларускiх выканаўцаў шансону». Па-першае, таму, што ўсе тры месцы, як здзiўлена зачытаў праграмны дырэктар «Альфа-радыё» i шоумен Дзмiтрый Шунiн, дасталiся Вiктару Калiне. А па-другое, таму, што Вiктар Калiна мерапрыемства праiгнараваў! Ён вырашыў спакойна адзначыць з сябрамi дзень нараджэння, ведаючы, што на трон «караля беларускага шансону» яшчэ доўга нiхто iншы прэтэндаваць не зможа...

Лепшых поп-выканаўцаў назвалi генеральны дырэктар TUT.BY Кiрыл Валошын i спявачка Алена Грышанава. Ёй гэта вiдавочна было прыемна, бо другое месца дасталася сябрам — «Тяни-Толкай». Першае ўпэўнена заняла «Atlantica» i альбом «Heavenly», на трэцiм размясцiлася Алеся.

Лепшымi беларускiмi зборнiкамi (гэту ўзнагароду ўручалi салiст «Новага Iерусалiма» Аляксандр Патлiс i спявачка Iна Афанасьева) сталi, бясспрэчна, зборнiкi «Песня года Беларусi» — 1-я i 2-я часткi за 2005 год, а таксама ўвесь зборнiк-2004.

Сiнглы беларускiх выканаўцаў абвяшчалi дырэктар «Першага музычнага» тэлеканала Валерый Краўчук i яго ж вядучая Люся Лушчык. Тут пераможцам стаў Аляксей Хлястоў i «Ворваться в небо», а iншыя месцы на п’едэстале гонару занялi «Новы Iерусалiм» i «Чук i Гек» (апошнi раз у якасцi салiста Дзiма Ванагель — былы Чак — выходзiў на сцэну).

Нарэшце, лепшымi альбомамi беларускiх выканаўцаў у 2005 годзе намеснiк дырэктара сеткi магазiнаў «Мiстэрыя гуку» Аляксандр Шлык i праграмны дырэктар «Радыус-FM» Глеб Марозаў назвалi «J_MOPC» — «Апрель», дуэт «Atlantica» — «Heavenly» i «Крамбамбулю» — «Радыё Крамбамбуля 0,33 FM». (Насуперак назве i канцэпцыi, удзельнiкi «Крамбамбулi» ў гэты вечар аддавалi перавагу соку.) Цырымонiя на гэтым скончылася — i зусiм не «першым блiнам». А вечарынка працягнулася.

 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Познiм вечарам пятнiцы па аднаму, парамi i групамi людзi сыходзiлiся ў сталiчны клуб «Иzюм». На гэты раз, што адметна, не на прыватную вечарынку, а на
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика