Паляўнiчы за ўзнагародамi
Крымiнальная справа па даволi рэдкiм артыкуле, якi прадугледжвае пакаранне за «незаконныя дзеяннi ў адносiнах да ўзнагарод Рэспублiкi Беларусь i Саюза ССР», завяршылася напярэдаднi затрыманнем падазронага.
Як паведамiлi ў аддзеле iнфармацыi i грамадскiх сувязяў ГУУС Мiнгарвыканкама, у лiстападзе 2005 года з экспазiцыi музея Вялiкай Айчыннай вайны былi выкрадзены тры рэдкiя медалi: «Кiтайска-савецкая дружба», «Кiтайскiм добраахвотнiкам у Карэi» i «Лётчыку-выпрабавальнiку, добраахвотнiку ў Карэi». Супрацоўнiкам крымiнальнага вышуку ўдалося ўстанавiць, што паляўнiчы за ўзнагародамi — 17-гадовы жыхар Мар’iнай Горкi Мiнскай вобласцi. Падазроны прызнаўся ва ўчыненым злачынстве i паказаў месца, дзе захоўвалiся дзве з трох выкрадзеных узнагарод. Як высветлiлася, малады паклоннiк рарытэтаў мае асаблiвую слабасць да фондаў музея Вялiкай Айчыннай вайны. Яму ўжо даводзiлася гутарыць з супрацоўнiкамi мiлiцыi на прадмет крадзяжу дзвюх грамат «Героя Савецкага Саюза» i «Героя Сацыялiстычнай Працы», якiмi быў узнагароджаны Пётр Машэраў. Мiхаiл ЗАБОЦIН, «Мiнск—Навiны».
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Крымiнальная справа па даволi рэдкiм артыкуле, якi прадугледжвае пакаранне за «незаконныя дзеяннi ў адносiнах да ўзнагарод Рэспублiкi Беларусь i Саюза
|
|