Страты пасеваў удакладняюцца
Сяргей РАСОЛЬКА
Згодна з папярэднiмi прагнозамi з-за працяглых мiнусавых тэмператур, што назiралiся ў краiне апошнiм часам, у цэлым па ўсiх абласцях могуць пацярпець да 10 працэнтаў плошчаў азiмых збожжавых i азiмага рапсу.
Прынамсi, пакуль гэты паказчык не перавышае сярэднегадавых страт культур, зазначыў у гутарцы з карэспандэнтам «Звязды» начальнiк упраўлення раслiнаводства Мiнiстэрства сельскай гаспадаркi i харчавання Вiктар Корнеў. «Больш дакладныя дадзеныя будуць гатовы крыху пазней, а калi гаварыць у больш шырокiм сэнсе — усё пакажа вясна». Калi гаварыць пра вобласцi, дык ад маразоў найбольш моцна пацярпелi Вiцебская i Магiлёўская. На Гомельшчыне i Брэстчыне свая «спецыфiка» — невялiкая таўшчыня снегавога покрыва. У цэлым па краiне яна сёння складае ад 2 да 19 сантыметраў. Згодна з папярэднiмi прагнозамi сiноптыкаў з 9 лютага маразы павiнны аслабнуць напалову.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Згодна з папярэднiмi прагнозамi з-за працяглых мiнусавых тэмператур, што назiралiся ў краiне апошнiм часам, у цэлым па ўсiх абласцях могуць пацярпець |
|