Беларусь за апошнiя 5 гадоў дабiлася значнага ўмацавання нацыянальнай валюты
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка 7 лютага прыняў са справаздачай Старшыню праўлення Нацыянальнага банка Пятра Пракаповiча.
Кiраўнiк дзяржавы праiнфармаваны аб вынiках развiцця банкаўскай сiстэмы ў 2005 годзе: выкананы ўсе асноўныя паказчыкi грашова-крэдытнай палiтыкi. На працягу года выконвалiся задачы па стабiлiзацыi нацыянальнай валюты. У цэлым за 2001—2005 гады Беларусi ўдалося значна ўмацаваць курс беларускага рубля да долара ЗША. За гэты перыяд больш як у 13 разоў зменшыўся тэмп росту цэн. Золатавалютныя рэзервы краiны павялiчылiся ў 9,2 раза. Аб’ём укладаў фiзiчных асоб за 5 гадоў вырас больш як у 13 разоў. Кiраўнiк дзяржавы запатрабаваў, каб у 2006 годзе i на працягу новай пяцiгодкi банкаўская сiстэма забяспечыла выкананне ўсiх паказчыкаў. Прэзiдэнту даложана таксама аб вынiках рэалiзацыi асноўных напрамкаў грашова-крэдытнай палiтыкi ў студзенi 2006 года. Банкаўская сiстэма працавала стабiльна, курс беларускага рубля адносна долара ЗША за студзень умацаваўся на 0,1 працэнта i на 1 лютага 2006 года склаў 2150 рублёў за 1 долар ЗША. У студзенi прадоўжылася нарошчванне золатавалютных рэзерваў. Сальда куплi/продажу замежнай валюты Нацыянальным банкам было дадатнае — больш як $17,3 млн. Паспяхова праводзiлася крэдытаванне жыллёвага будаўнiцтва, у тым лiку льготнага, i ў цэлым эканомiкi. Пётр Пракаповiч далажыў аб выкананнi шэрагу даручэнняў прэзiдэнта, у прыватнасцi па стварэнню Палескага дзяржаўнага унiверсiтэта. Ужо сфармiраваны вытворчая i навучальная базы ВНУ, вырашаюцца пытаннi, звязаныя з жыллём для студэнтаў. Як плануецца, у блiжэйшы час будзе падпiсаны адпаведны дакумент аб стварэннi унiверсiтэта. Кiраўнiк дзяржавы праiнфармаваны аб рабоце 10 сельгаспрадпрыемстваў, замацаваных за Нацбанкам, якiя ўпершыню завяршылi год з прыбыткам. За мiнулы год усе гэтыя гаспадаркi ў 1,5 раза павялiчылi выручку ад рэалiзацыi прадукцыi. Сярэдняя рэнтабельнасць склала 10 працэнтаў. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка 7 лютага прыняў са справаздачай Старшыню праўлення Нацыянальнага банка Пятра Пракаповiча |
|