З 1 сакавiка да асобага распараджэння
Барыс ПРАКОПЧЫК
Спецыялiсты ветэрынарнай службы сустрэлiся ў Гродне са старшынямi садова-агародных таварыстваў па пытанню прафiлактыкi птушынага грыпу.
З 1 сакавiка да асобага распараджэння птушка павiнна ўтрымлiвацца на агароджаных тэрыторыях або ў памяшканнях, а аб усiх выпадках захворвання птушкi неабходна тэрмiнова паведамiць у ветэрынарную станцыю. Аб гэтым папярэджваюцца ў тым лiку i «дачнiкi», якiм прапануецца пад роспiс адпаведны акт з указаннем колькасцi птушкi (курэй, качак, гусей, iндычак i iншых) i тэлефонных нумароў ветслужбы, дзе, дарэчы, з 1 сакавiка будзе арганiзавана кругласутачнае дзяжурства.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Спецыялiсты ветэрынарнай службы сустрэлiся ў Гродне са старшынямi садова-агародных таварыстваў па пытанню прафiлактыкi птушынага грыпу
|
|