21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Пяць медалёў i нiводнага «золата» пакуль?

25.08.2009 21:33 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Гульнi ў iтальянскiм Турыне стануць для беларускiх спартсменаў чацвёртымi па лiку. Прадугадаць, наколькi ўраджайнай на медалi акажацца Алiмпiяда-2006, не можа нiхто. Аднак узгадаць мiнулыя выступленнi нашых суайчыннiкаў магчыма.

12—27 лютага 1994 года, Лiлехамер (Нарвегiя).

XVII Белая Алiмпiяда стала першым зiмовым стартам нашых атлетаў. Хоць спаборнiчалi 33 беларусы ў сямi вiдах спорту, але медалi здабылi толькi ў двух: «срэбра» заваявалi канькабежац Iгар Жалязоўскi на «тысячы» i бiятланiстка Святлана Парамыгiна на дыстанцыi 7,5 кiламетраў. Адзначым, што больш узнагарод з сярэбраным адлiвам на Белай Алiмпiядзе нашы спартсмены не мелi.

7—22 лютага 1998 года, Нагана (Японiя).

На XVIII Гульнях спаборнiчала 59 беларусаў у дзевяцi вiдах спорту, але пакарылiся зноў-такi два: на трэцюю прыступку алiмпiйскага п’едэсталу ўзнялiся Аляксей Айдараў (бiятлон, 20 кiламетраў) i фрыстайлiст Дзмiтрый Дашчынскi. Упершыню на Гульнi прыехалi нашы хакеiсты i дайшлi да 1/4 фiналу.

8—24 лютага 2002 года, Солт-Лэйк-Сiцi (ЗША).

Нашу краiну ў 9 вiдах спорту прадстаўлялi 64 атлеты. Гэта самая вялiкая колькасць удзельнiкаў за ўсю гiсторыю выступлення на зiмовых Гульнях, аднак медаль быў толькi адзiн, бо якасць ад колькасцi не залежыць: «бронзу» прынёс фрыстайлiст Аляксей Грышын. Сенсацыйна выступiла лядовая дружына: хакеiсты занялi чацвёртае месца, змаглi засмуцiць шведаў.

Вiзiтка XX зiмовых Гульняў:

Тэрмiн: праходзяць з 10 па 26 лютага 2006 года.

Дэвiз: «Тут жыве страсць!».

Сiмвалы: чалавекападобныя казачныя фiгуркi партугальскага дызайнера Педра Адбукерке — Нiў з круглай галавой (Сняжок) i Глiз з квадратнай (Лёд).

Удзельнiкi: 2500 спартсменаў, з якiх 28 — беларусы, 87 нацыянальных алiмпiйскiх зборных, 650 суддзяў, 10 000 журналiстаў.

Ахова: сачыць за парадкам будуць 15 000 агентаў спецыяльных службаў. Так званая iтальянская сiстэма правядзення Алiмпiйскiх гульняў пачала дзейнiчаць за пятнаццаць дзён да старту спаборнiцтваў.

Узнагароды: разыгрываецца 84 камплекты. Медалi выглядаюць наступным чынам: з аднаго боку маюць выяву эмблемы Турына, з адваротнага — iлюстрацыю розных спаборнiцтваў. Яны сiмвалiзуюць рынкавую плошчу (месца, дзе iтальянцы адзначаюць перамогi i праводзяць час у выпадку паражэнняў). Асаблiвасць — дзiрка пасярэдзiне, праз якую праходзiць чырвоная шаўковая стужка.

Алiмпiйскi агонь: загарэўся 27 лiстапада мiнулага года на паўвостраве Пелапанэс у старадаўняй Алiмпii, эстафета стартавала 8 снежня. На працягу 64 дзён агонь рухаецца ў Турын. Агульная колькасць факеланосцаў — каля 10 000 чалавек. Дыстанцыя шляху — 11 000 кiламетраў. Агонь «зазiрнуў» ва ўсе дваццаць правiнцый Iталii.

Месцы правядзення спаборнiцтваў: Турын (хакей, шорт-трэк, канькабежны спорт i фiгурнае катанне), Пiнерола (керлiнг), Праджэлата (скачкi з трамплiна, лыжныя гонкi i дваябор’е), Сестрыерэ i Сан Секарыо (гарналыжны спорт), Чэзана (бiятлон, бобслей, скелетон, санны спорт), Соз д’Ул (фрыстайл), Барданэкiя (сноуборд).

Агульная колькасць вiдаў праграмы: пятнаццаць. Беларусы ўдзельнiчаюць у сямi з iх: бiятлон, фрыстайл, фiгурнае катанне, шорт-трэк, хуткасны бег на каньках, скачкi на лыжах з трамплiна i лыжныя гонкi.

Першы старт: для прадстаўнiкоў нашай каманды гэта класiчная ў бiятлоне дыстанцыя, якую лiчаць «марафонам на выжыванне». 11 лютага беларускiх страляючых лыжнiкаў чакае iндывiдуальная гонка на дваццаць кiламетраў з чатырма агнявымi рубяжамi.

Падарунак «Белпошты»: да Белай Алiмпiяды ў Турыне была выпушчана серыя марак — «Фрыстайл» i «Сноуборд». Наогул з 1992 года ў абарачэнне ўведзена 61 марка на спартыўную тэму.

Iмянiннiца Алiмпiяды: 25 лютага, у перадапошнi дзень Гульняў, свой 33-i дзень нараджэння святкуе бiятланiстка Алена Зубрылава.

МОДНА, КАМФОРТНА, СIМВАЛIЧНА!

Нашы алiмпiйцы ўпершыню апрануць галаўныя ўборы са шчыпанай норкi, а шарфы для мужчын i жанчын будуць адрознiвацца: у адных сiмвалiзуюць беларускi сцяг, у другiх перадаюць яго арнамент. Дызайнам параднага адзення Гульняў-2006 каля паўгода займалася ўпраўленне бытавога абслугоўвання Упраўлення справамi прэзiдэнта краiны. Паводле слоў галоўнага дызайнера Уладзiмiра Булгакава, кожная распрацоўка формы звязана з модай, якая дастаткова цыклiчна:

— Напрыклад, у Нагана спартсмены былi апрануты ў адзенне вялiкага аб’ёму. Колер формы быў карычневы. У Солт-Лэйк-Сiцi палiто былi зеленаватыя, падоўжаныя, у жанчын з футрам i сiлуэтам па фiгуры, з завышанай талiяй. Галаўныя ўборы мелi казыркi.

— Чаму ў форме зiмовых Гульняў не выкарыстаны халодныя тоны, скажам, сiнi?

— Трэба ўлiчваць, што гэты колер прысутнiчае ў сцягу некаторых краiн — расiян, французаў i г.д. — а мы iмкнёмся выкарыстоўваць тыя адценнi, што звязаны з нашай сiмволiкай цi прыродай краiны. Так, на Алiмпiядзе ў Турыне спартсмены будуць у палiто стрыманых бэжава-пастэльных тонаў: гэта i сусветная тэндэнцыя моды, i лясны матыў Белавежскай пушчы.

— Уладзiмiр Васiльевiч, вы распрацоўваеце параднае аддзенне ўжо для пятай Алiмпiяды. Якiм яно павiнна быць у iдэале?

— Галоўнае, каб форма выглядала святочна, бо Гульнi — самая маштабная спартыўная падзея чатырохгоддзя. Акрамя гэтага, мадэль павiнна падыходзiць людзям рознай камплекцыi, каб яны адчувалi сябе камфортна. Iдэальны варыянт, калi адзенне пры ўсiм гэтым яшчэ i расказвае аб краiне, якую спартсмены прадстаўляюць. Напрыклад, у Афiнах наша форма сiмвалiзавала блакiтныя азёры. Кампазiцыйныя рашэннi розныя, а iдэя адна: прадставiць Беларусь як мага лепш.

АЎТАМАБIЛЬ — КОЖНАМУ МЕДАЛIСТУ

БФСТ «Дынама» сумесна з Мiнскiм транзiтным банкам пры падтрымцы кампанii Volkswagen «азалацiць» нашых медалiстаў XX Зiмовай Алiмпiяды аўтамабiлямi аднайменнай маркi. Залаты лаўрэат атрымае «Фольксаваген Таурэг», сярэбраны — «Фольксваген Пасат», бронзавы медалiст — «Фольксаваген Гольф». Рыначны кошт гэтых аўтамабiляў амаль супадае з тымi прэмiяльнымi, якiя ўстаноўлены дзяржавай за месца на алiмпiйскiм п’едэстале. У залежнасцi ад вартасцi ўзнагароды, ён роўны 60 тысячам, ЗО тысячам i 20 тысячам долараў ЗША адпаведна. Старшыня БФСТ «Дынама» Юрый Бародзiч у прыватнай размове з журналiстам «Звязды» адзначыў, што напачатку была iдэя прэмiраваць аўтамабiлямi толькi спартсменаў-дынамаўцаў, якiя складаюць палову алiмпiйскай зборнай. Потым было вырашана стымуляваць такiм чынам усiх членаў каманды, незалежна ад таго, якому ведамству яны «прыпiсаны». Старшыня праўлення Мiнскага транзiтнага банка, якi ўваходзiць у Мiжнародны холдынг «Атлант-М», Андрэй Жышкевiч паведамiў, што спорт у Беларусi з’яўляецца дзяржаўным прыярытэтам i яго фiнансаванне робiцца ў асноўным з бюджэтных сродкаў. «Мiж тым у суседнiх краiнах спартыўную галiну i алiмпiйскi рух у прыватнасцi ў немалой ступенi спансiруе нацыянальны бiзнэс. Мiнскi транзiтны банк вырашыў пачаць укараненне гэтай традыцыi i ў нашай краiне», — заявiў банкiр.

Алімп-экспрэс

Агонь Алiмпiяды праследуюць няшчасцi: то самалёт з падарункам Праметэя ледзь прызямлiўся (быў атрыманы фальшывы вызаў аб замiнiраваннi аэрапорта), то ў час эстафеты ў горадзе Трэнта людзi ў масках аказалiся хутчэйшымi за чэмпiёнку Iталii ў бегу на 1500 метраў Элеанору Берланду i адабралi ў яе факел, то руху агню да Турына перашкаджаюць выступленнi антыглабалiстаў, якiя такiм чынам пратэстуюць супраць будаўнiцтва чыгункi.

Пад пагрозай аказалася трансляцыя Алiмпiяды: адбылося частковае абрушэнне тэлецэнтра. На шчасце, засталiся без ахвяр, а эфiр наладжаны.

Доўгi час пад сумненнем знаходзiўся бюджэт Гульняў. Першапачаткова ён складаў 1 мiльярд 138 мiльёнаў еўра, аднак потым быў выяўлены дэфiцыт у памеры 41 мiльёна, а напярэдаднi Алiмпiяды ён наблiзiўся да 80 мiльёнаў. Выйсце арганiзатары знайшлi ў знiжэннi расходаў на рэкламу i правядзеннi спецыяльнай латарэi.

Новыя квалiфiкацыйныя нарматавы, уведзеныя Мiжнародным саюзам канькабежцаў, скарацiлi на Гульнях колькасць фрыстайлiстаў. Францыя i Бельгiя наогул засталiся без спартсменаў у хуткасным бегу на каньках. Беларусь прадставiць толькi Святлана Радкевiч.

У Турыне выдзелена 35 спецыяльных палос для транспарту, што абслугоўвае Гульнi: iх асаблiвасць — жоўтая разметка з алiмпiйскай эмблемай (гэта пяць кольцаў). Новаўвядзенне выклiкала заторы на дарогах i пратэсты вадзiцеляў звычайных машын яшчэ да з’яўлення ўдзельнiкаў Гульняў. Такая рэакцыя зразумелая: iнтэнсiўнасць руху, паводле падлiкаў дарожнай палiцыi, складзе 2800 аўто ў гадзiну ў параўнаннi з ранейшымi 1800, а за парушэнне разметкi без спецыяльнага на тое дазволу трэба будзе заплацiць да 150 еўра. Асаблiва напружаная сiтуацыя складваецца на аўтастрадзе Турын—Мiлан: яна з’яўляецца платнай, але вадзiцелi не жадаюць аддаваць грошы, бо з-за дарожных работ машыны рухаюцца вельмi марудна, з хуткасцю 30—40 кiламетраў у гадзiну.

Самым дарагiм аб’ектам алiмпiйскай сталiцы-2006 стала метро, сусветны рэкардсмен па ўзроўню аўтаматызацыi i камп’ютарнага забеспячэння (цягнiкi рухаюцца без машынiстаў). Праект з’яўлення ў Турыне падземкi абмяркоўваўся яшчэ ў 30-я гады мiнулага стагоддзя, у 60-я iнжынерна-канструктарскае бюро аўтазавода ФIАТ распрацавала план яе будовы. Аднак фiнансавыя сродкi з’явiлiся толькi дзякуючы правядзенню Белай Алiмпiяды. Турын стаў чацвёртым iтальянскiм горадам пасля Рыма, Мiлана i Неапаля, дзе ёсць метро.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гульнi ў iтальянскiм Турыне стануць для беларускiх спартсменаў чацвёртымi па лiку. Прадугадаць, наколькi ўраджайнай на медалi акажацца Алiмпiяда-2006,
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика