21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Алiмпiяда на экранах

25.08.2009 21:33 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Самую аператыўную i падрабязную iнфармацыю аб ходзе зiмовых Алiмпiйскiх гульняў у Турыне абяцаюць прадастаўляць гледачам i слухачам Першы нацыянальны тэлеканал, «ЛАД», а таксама першы канал Беларускага радыё i «Радыус-FM». Як паведамiлi ў прэс-службе Белтэлерадыёкампанii, у Iталii будзе працаваць ва ўласнай студыi творчая група з 15 чалавек. Агульны аб’ём алiмпiйскага вяшчання складзе больш як 107 гадзiн. Большая частка трансляцый з Турына пройдзе ў прамым эфiры. Штодзённыя агляды ўсiх спаборнiцтваў i апошнiя навiны Гульняў змесцяцца ў «Дзённiках Алiмпiяды». Першы выпуск iх мы ўбачым 9 лютага, за дзень да адкрыцця Белай Алiмпiяды. Замежныя гледачы, дарэчы, змогуць паглядзець «Дзённiкi» ў эфiры спадарожнiкавага канала «Беларусь-ТБ». Упершыню на беларускiм тэлебачаннi, адзначылi ў прэс-службе БТРК, будуць паказаны спаборнiцтвы па гарналыжнаму спорту i сноуборду. У студыi АТН да таго ж рэгулярна будуць з’яўляцца госцi — нашы i замежныя спартсмены, трэнеры, афiцыйныя асобы.

ПАМЯТКА БАЛЕЛЬШЧЫКАМ

Прапануем вашай увазе пералiк прамых тэлевiзiйных трансляцый.

10.02 а 21-й гадзiне Першы нацыянальны канал пачне трансліраваць цырымонiю адкрыцця Алiмпiяды-2006.

11.02 у 14.00 ў эфiры БТ — бiятлон, iндывiдуальная гонка мужчын на 20 км. А 22-й гадзiне — фiгурнае катанне (пары). «ЛАД» з 18 гадзiн паказвае хуткасны бег на каньках (мужчыны, 5000 м), і квалiфiкацыю па скачках з трамплiна.

12.02 з 11 гадзiн на БТ — жаночыя лыжныя гонкi праследавання (7,5+7,5), а з 14.15 — мужчынскiя (15+15). «ЛАД»: а 13-й гадзiне — гарналыжны спорт (мужчыны, хуткасны спуск), а 18-й — хуткасны бег на каньках (жанчыны, 3000 м) i фiнал скачкоў з трамплiна.

13.02 На БТ а 13-й гадзiне бiятлон — iндывiдуальная гонка жанчын на 15 км, а 22-й — фiгурнае катанне (пары). А 15-й гадзiне на «ЛАДзе» — сноуборд (мужчыны), а 18-й — хуткасны бег на каньках (мужчыны, 500 м).

14.02 БТ можна не выключаць з 14.30. У гэты час будзем хварэць за нашых бiятланiстаў на мужчынскiм спрынце на 10 км. А 17-й гадзiне — хуткасны бег на каньках жанчын на 500 м, а 22-й — кароткую праграму мужчын у фiгурным катаннi. «ЛАД» пакажа з 11 гадзiн камандны спрынт мужчын i жанчын на лыжных гонках.

15.02 У «ЛАДа» дзве задачы: а 13-й гадзiне паказаць гарналыжны спорт (жанчыны, хуткасны спуск), а 18-й — фрыстайл (мужчыны, могул) i хуткасны бег на каньках (каманднае праследаванне, мужчыны+жанчыны).

16.02 у эфiры БТ з 13 гадзiн — жаночы спрынт на 7,5 км у бiятлоне, з 17.05 — хакей, Расiя—Швецыя. А 22-й гадзiне — адвольная праграма мужчын у фiгурным катаннi. «ЛАД» трансліруе а 11-й гадзiне лыжныя гонкi жанчын на 10 км.

17.02 «ЛАД»: 11.00 — лыжныя гонкi мужчын на 15 км, 19.00 — скачкі з трамплiну (квалiфiкацыя). БТ 22.00 — фiгурнае катанне, абавязковы танец танцавальных пар.

18.02 Бiятлон: у 13.30 БТ пакажа жаночую гонку праследавання, праз дзве гадзiны — мужчынскую. «ЛАД» у 10.45 трансліруе жаночую лыжную эстафету 4х5 км, у 18.00 — хуткасны бег на каньках (мужчыны, 1000 м) i фiнал скачкоў з трамплiна. 22.05 — на БТ хакей, гуляюць каманды Фiнляндыi i Чэхii.

19.02 з 11.00 «ЛАД» паказвае лыжныя гонкi, мужчынскую эстафету 4х10 км, з 19.30 — фрыстайл, акрабатычныя скачкi жанчын (квалiфiкацыя). Першы нацыянальны ў 14.05 запрашае на матч Расiя—Латвiя, у 18.00 — на хуткасны бег на каньках (жанчыны, 1000 м). У 22.00 БТ пакажа арыгiнальны танец танцавальных пар у фiгурным катаннi.

20.02 «ЛАД» транслiруе з 14.00 слалам-гiгант у мужчын. БТ пакажа ў 19.30 акрабатычныя скачкi мужчын-фрыстайлiстаў (квалiфiкацыя), у 22.00 — адвольную праграму танцавальных пар у фiгурным катаннi.

21.02 у эфiры БТ а 13-й гадзiне — бiятлон, мужчынская эстафета 4х7,5 км. У 17.35 — хакей, Канада—Чэхiя.

22.02 «ЛАД» прапануе ў 13.30 лыжныя гонкі — спрынт мужчын i жанчын, у 19.45 — акрабатычныя скачкi жанчын-фрыстайлiстак (фiнал).

23.02 на БТ у 13.00 эстафета 6 км жанчын-бiятланiстак, у 19.30 — акрабатычныя скачкi мужчын-фрыстайлiстаў (фiнал), у 22.00 — адвольную праграму жанчын у фiгурным катаннi. «ЛАД» 15.00 — спаборнiцтвы жанчын на сноубордзе.

24.02 у эфiры канала «ЛАД» у 12.30 — лыжныя гонкi жанчын на 30 км. БТ паказвае хакейныя паўфiналы — у 17.35 i 22.05.

25.02 на БТ — бiятлонны масстарт (з 11 гадзiн — жаночы, на 12,5 км, з 13 — мужчынскi, на 15 км). 15.00 — паказальныя выступленнi ў фiгурным катаннi, у 21.35 — хакей, матч за 3-е месца. «ЛАД» 19.30 слалам мужчын-гарналыжнiкаў.

26.02 «ЛАД»: а 11-й гадзiне пачнецца мужчынская гонка на 50 км. Хакейны фiнал пакажа БТ з 15.05. А 21-й гадзiне на Першым нацыянальным — урачыстая цырымонiя закрыцця Алiмпiяды-2006.

Iнфармацыя прадастаўлена прэс-службай БТРК.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Самую аператыўную i падрабязную iнфармацыю аб ходзе зiмовых Алiмпiйскiх гульняў у Турыне абяцаюць прадастаўляць гледачам i слухачам Першы нацыянальны
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика