Пiва «Крынiца» — адметнае. Ад iншых
Сяргей ГРЫБ
З мая буйнейшы беларускi вытворца пiва ААТ «Крынiца» прапануе сваю прадукцыю ў бутэльках арыгiнальнага дызайну, распрацаванага па спецыяльнаму заказу завода. Прычым, як паведамiў на сустрэчы з журналiстамi генеральны дырэктар таварыства Рыгор Пяткевiч, новая тара для пiва будзе вырабляцца ў Беларусi.
Дарэчы, у будучым «Крынiца» будзе рабiць галоўную стаўку на вытворчасць прадукцыi з невысокiм утрыманнем алкаголю — у межах 3,5-5,5 працэнтаў. На думку Рыгора Пяткевiча, менавiта такая прадукцыя будзе найбольш запатрабаваная ў беларускiх спажыўцоў. Пры гэтым цiкава, што, як мяркуюць на «Крынiцы», павiнен змянiцца сам падыход да спажывання традыцыйна папулярнага ў нашай краiне напою — у прыватнасцi, у будучым прадпрыемства мае магчымасць распачаць iнвесцiраванне сродкаў у стварэнне стацыянарных месцаў спажывання пiва.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З мая буйнейшы беларускi вытворца пiва ААТ «Крынiца» прапануе сваю прадукцыю ў бутэльках арыгiнальнага дызайну, распрацаванага па спецыяльнаму заказу |
|