Штраф «узбадзёрыць»?
Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ
Простыя пасажыры, якiя карыстаюцца маршрутнымi таксi ў Гомелi, асаблiвай цiкаўнасцi да таго, даюць iм вадзiцелi бiлет за праезд цi не, не праяўляюць. Маўляў, а навошта? Няхай толькi дастаўляюць нас да месца прызначэння як мага хутчэй. А вось пра кантралюючыя органы гэтага не скажаш. У час апошняй праверкі, якую правялi работнiкi Камiтэта дзяржкантролю, было выяўлена, што вадзiцелi маршрутак не ўсiм пасажырам выдавалi бiлеты на праезд. Магчыма, прысвойвалi грошы? Можа так, а можа i не — гэта не даказана. Толькi ж факты парушэнняў яны не адмаўлялi. Таму i атрымалi штраф на 1 мiльён 276 тысяч рублёў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Простыя пасажыры, якiя карыстаюцца маршрутнымi таксi ў Гомелi, асаблiвай цiкаўнасцi да таго, даюць iм вадзiцелi бiлет за праезд цi не, не праяўляюць |
|