ЗВАРОТ
членаў Рэспублiканскага каардынацыйнага Савета кiраўнiкоў палiтычных партый i грамадскiх аб’яднанняў да грамадзян Рэспублiкi Беларусь
Паважаныя суграмадзяне! Сёння Беларусь — гэта краiна, дзе хочацца жыць i працаваць. У Рэспублiцы Беларусь захоўваецца грамадзянскi мiр, адсутнiчае нацыянальная i рэлiгiйная варожасць, расце дабрабыт народа. Паглыбляецца дэмакратызацыя грамадскага жыцця, вядзецца пастаянны дыялог грамадскасцi з кiраўнiцтвам краiны. Мацнеюць брацкiя сувязi памiж Расiйскай Федэрацыяй i Рэспублiкай Беларусь, развiваецца працэс станаўлення Саюзнай дзяржавы. 19 сакавiка 2006 года — выбары Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь. 19 сакавiка 2006 года — дзень выбару беларускага народа. Свабоднага, свядомага выбару. Толькi народ Беларусi, у адпаведнасцi з Канстытуцыяй, прыме рашэнне аб сваёй будучынi. Гэта будзе выбар стабiльнасцi, упэўненасцi ў заўтрашнiм днi, зроблены ў спакойнай дзелавой абстаноўцы, самастойна, без падказак звонку, грунтуючыся толькi на Канстытуцыi i заканадаўстве Рэспублiкi Беларусь. Мы спадзяёмся, што бачныя дасягненнi ў развiццi дзяржавы i грамадства дазволяць зрабiць правiльны выбар. Мы заклiкаем усiх грамадзян падтрымаць курс, якi праводзiцца Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь А.Р. Лукашэнкам i аддаць свае галасы ЗА моцную, квiтнеючую Беларусь! Александровiч В.А. — старшыня Беларускай сацыяльна-спартыўнай партыi; Атаманаў Г.П. — сакратар ЦК КПБ; Бабiцкi А.Л. — старшыня грамадскага аб’яднання «Беларуская рэспублiканская пiянерская арганiзацыя»; Белазор В.Я. — старшыня Рэспублiканскай партыi; Бародзiч Ю.Ф. — старшыня Рэспублiканскага дзяржаўна-грамадскага аб’яднання «Беларускае фiзкультурна-спартыўнае таварыства «Дынама»; Уласаў Г.I. — старшыня Мiнскага гарадскога грамадскага аб’яднання «Русь»; Вараб’ёў П.В. — старшыня грамадскага аб’яднання «Мiнская пiсьменнiцкая арганiзацыя»; Голуб А.I. — старшыня Беларускага рэспублiканскага таварыства выратавання на водах; Ягораў М.Ф. — старшыня Беларускага фонду мiру; Ермакова Н.А. — старшыня грамадскага аб’яднання «Беларускi саюз жанчын»; Iванова Н.С. — старшыня грамадскага аб’яднання «Беларускае таварыства дружбы i культурных сувязяў з замежнымi краiнамi»; Корда I.М. — в.а. старшынi Рэспублiканскага грамадскага аб’яднання «Русь»; Лучанок I.М. — старшыня грамадскага аб’яднання «Беларускi саюз кампазiтараў»; Маньшын Г.Г. — старшыня грамадскага аб’яднання «Беларуска-расiйскi грамадскi камiтэт «Саюз»; Мiкша А.С. — намеснiк старшынi ФПБ; Мiкульчык Е.В. — старшыня Беларускага саюза афiцэраў; Новiкаў А.Н. — старшыня Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў; Образаў М.Е. — старшыня грамадскага аб’яднання «Фонд дапамогi ахвярам Чарнобыльскай катастрофы «26 красавiка»; Орда М.С. — першы сакратар ЦК грамадскага аб’яднання «Беларускi рэспублiканскi саюз моладзi»; Парфёнаў В.I. — старшыня грамадскага аб’яднання «Беларускi камiтэт мiру»; Песцiс В.К. — старшыня грамадскага аб’яднання «Белая Русь» (г. Гродна); Пастаялка Л.А. — старшыня Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа; Разумовiч В.Н. — старшыня грамадскага аб’яднання «Беларуская асацыяцыя дырэктараў школ»; Радзiвонаў В.М. — першы намеснiк генеральнага дырэктара Беларускай навукова-прамысловай асацыяцыi; Скакун А.С. — старшыня Беларускага аграпрамысловага саюза; Сакалоў В.А. — в.а. старшынi Рэспублiканскай партыi працы i справядлiвасцi; Сакалоўскi Г.В. — першы намеснiк старшынi грамадскага аб’яднання «Беларускi саюз журналiстаў»; Стражаў В.I. — старшыня грамадскага аб’яднання «Беларускае таварыства «Веды»; Цiханаў Л.Н. — старшыня Беларускага педагагiчнага таварыства; Улаховiч Н.Д. — старшыня Беларускай патрыятычнай партыi; Чаргiнец Н.I. — старшыня Беларускага лiтаратурнага фонду; Чардынцаў В.А. — старшыня Беларускага прафесарскага сходу; Чыкiн В.В. — старшыня Рэспублiканскага грамадскага аб’яднання «За дэмакратыю, сацыяльны прагрэс i справядлiвасць»; Шыманскi М.В. — старшыня Аграрнай партыi; Школьнiкаў Л.Е. — сакратар-каардынатар грамадскага аб’яднання «За Саюз i камунiстычную партыю Саюза»; Шокаў В.I. — намеснiк старшынi грамадскага аб’яднання «Беларускi саюз ветэранаў вайны ў Афганiстане»; Юшкевiч А.Н. — старшыня Рэспублiканскага саюза грамадскiх аб’яднанняў «Беларускi камiтэт маладзёжных арганiзацый»; Ягаднiцына М.Д. — старшыня грамадскага аб’яднання «Беларускi саюз блакаднiкаў Ленiнграда».
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
членаў Рэспублiканскага каардынацыйнага Савета кiраўнiкоў палiтычных партый i грамадскiх аб’яднанняў да грамадзян Рэспублiкi Беларусь |
|