Дэкрэт Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь № 2 Аб унясеннi змянення ў Дэкрэт Прэзiдэнта Рэспублiкi Бела
У адпаведнасцi з часткай трэцяй артыкула 101 Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь п а с т а н а ў л я ю:
1. Абзац трэцi пункта 1 Дэкрэта Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 5 лютага 1997 г. № 1 «Аб мерах па забеспячэнню парадку пры ажыццяўленнi валютных аперацый» (Збор дэкрэтаў, указаў Прэзiдэнта i пастаноў Урада Рэспублiкi Беларусь, 1997 г., № 4, ст. 132; 1998 г., № 4, ст. 74) выкласцi ў наступнай рэдакцыi: «купля замежнай валюты фiзiчнымi асобамi ажыццяўляецца без рэгiстрацыi пашпартных даных гэтых асоб, калi iншае не прадугледжана заканадаўчымi актамi аб прадухiленнi легалiзацыi даходаў, атрыманых незаконным шляхам;». 2. Гэты Дэкрэт уступае ў сiлу з дня яго афiцыйнага апублiкавання, з’яўляецца часовым i ў адпаведнасцi з часткай трэцяй артыкула 101 Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь прадстаўляецца на разгляд Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь. Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А. ЛУКАШЭНКА. 9 лютага 2006 г., г. Мiнск. * * * Продаж банкамi замежнай валюты фiзiчным асобам абавязаны ажыццяўляцца пры прад’яўленнi iмi дакумента, якi ўтрымлiвае яго пашпартныя даныя, толькi пры здзяйсненнi валютна-абменных аперацый у суме, якая роўная цi перавышае 2000 базавых велiчынь. Упраўленне iнфармацыi Нацыянальнага банка.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У адпаведнасцi з часткай трэцяй артыкула 101 Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь п а с т а н а ў л я ю: |
|