21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Аляксандр Радзькоў: «Сярэднi бал атэстата будзе працаваць на аўтарытэт школы»

25.08.2009 21:33 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Надзея НIКАЛАЕВА

Абiтурыент-2006

Правiлы прыёму ў вышэйшыя i сярэднiя спецыяльныя навучальныя ўстановы, якiх абiтурыенты так доўга чакалi, нарэшце, зацверджаныя. Паколькi Мiнiстэрства адукацыi яшчэ раней абвясцiла, што новыя правiлы прыёму стануць доўгатэрмiновымi, у абмеркаванне iх праекта з энтузiязмам уключылiся лiтаральна ўсе: i бацькi старшакласнiкаў, i школьныя настаўнiкi, i дэпутаты парламента, i прадстаўнiкi вышэйшай школы.

Канчатковы дакумент, якi быў апублiкаваны днямi ў сродках масавай iнфармацыi, на жаль, не змог задаволiць абсалютна ўсiх. I ў Мiнiстэрстве адукацыi гэта цудоўна разумеюць. Як зазначыў на сустрэчы з журналiстамi мiнiстр адукацыi Аляксандр Радзькоў, у любым выпадку заўсёды будуць катэгарычна нязгодныя, але, на думку мiнiстра, iм удалося выпрацаваць аптымальнае рашэнне. Па-першае, правiлы адбору прэтэндэнтаў на навучанне павiнны працаваць на якасць падрыхтоўкi будучых спецыялiстаў, а па-другое, яны павiнны быць празрыстымi, зразумелымi для ўсiх i справядлiвымi.

На сустрэчу з журналiстамi прыйшлi таксама старшыня Камiтэта дзяржаўнага кантролю Анатоль Тозiк, старшыня Савета рэктараў беларускiх ВНУ, рэктар БДЭУ Уладзiмiр Шымаў i дырэктар Рэспублiканскага iнстытута кантролю ведаў Мiкалай Фяськоў, якiя паспрабавалi данесцi да грамадскасцi сутнасць унесеных у ранейшыя правiлы прыёму змяненняў i адказаць на хвалюючыя абiтурыентаў пытаннi. Бадай што самым непапулярным сярод абiтурыентаў новаўвядзеннем стаў сярэднi бал дакумента аб адукацыi, якi цяпер прыраўноўваецца да чацвёртай экзаменацыйнай адзнакi. У гэтай сiтуацыi асаблiва пацярпелi iнтарэсы навучэнцаў профiльных класаў i навучальных устаноў. У сёлетнiх выпускнiкоў ужо фактычна не засталося часу, каб палепшыць свой сярэднi бал. Тым больш няма такой магчымасцi ў выпускнiкоў папярэднiх гадоў, якiя таксама плануюць «штурмаваць» вышэйшыя i сярэднiя спецыяльныя навучальныя ўстановы. Пытанне, а цi не было б больш лагiчным не распаўсюджваць гэту норму хоць бы на абiтурыентаў 2006 года, засталося без станоўчага адказу. Як патлумачыў Аляксандр Радзькоў, сярэднi бал атэстата быў уведзены па просьбе педагогаў для ўзмацнення аўтарытэту школы. «Iнжынер павiнен ведаць i лiтаратуру, i бiялогiю. Карацей кажучы, асоба павiнна быць усебакова развiтая», — дадаў мiнiстр.

На пытанне, а хто ж у такiм разе будзе кантраляваць настаўнiкаў, якiя могуць штучна завышаць цi занiжаць выпускнiкам адзнакi, адказаў Анатоль Тозiк: «Нiчога нельга даводзiць да абсурду, у тым лiку i кантроль. Перавага сiстэмы цэнтралiзаванага тэсцiравання заключаецца ў тым, што яна дазваляе ажыццяўляць усебаковы аналiз падрыхтоўкi навучэнцаў не толькi ў межах краiны, але i ў разрэзе кожнай навучальнай установы i нават кожнага класа. I калi вынiкi цэнтралiзаванага тэсцiравання будуць iстотна адрознiвацца ад адзнак у атэстаце, гэта тут жа стане для органаў кiравання адукацыi трывожным сiгналам...».

Платнае цэнтралiзаванае тэсцiраванне з выдачай абiтурыентам на рукi сертыфiкатаў вырашана адмянiць. Цяпер уступныя iспыты будуць пачынацца толькi пасля завяршэння выпускных экзаменаў у школе. Праўда, часу на адпачынак выпускнiкам усё роўна не застаецца. Цэнтралiзаванае тэсцiраванне стартуе ў краiне ўжо 12 чэрвеня. I наўрад цi тыя ж расiяне паспеюць прыехаць у Беларусь для ўдзелу ў цэнтралiзаваным тэсцiраваннi. «Для таго, каб зарэгiстравацца на цэнтралiзаванае тэсцiраванне, можна будзе адправiць дакументы па пошце, — заспакоiў Аляксандр Радзькоў. — Мы не выключаем таксама магчымасцi адкрыцця ў будучынi ў Маскве цi, скажам, у Смаленску пункта правядзення цэнтралiзаванага тэсцiравання для жадаючых паступаць у беларускiя ВНУ. Калi, канешне, будзе такая неабходнасць. Але хачу вас запэўнiць як мiнiстр, што нi адна з краiн нiколi не ўзгадняе з намi свае правiлы прыёму...»

Паколькi з абiтурыентам можа здарыцца нейкае няшчасце (ён можа раптоўна захварэць), будзе прадугледжаны адзiн рэзервовы дзень для здачы цэнтралiзаванага тэсцiравання. Праўда, допуск на «запасны» тэст-экзамен будзе даволi жорсткiм, з улiкам уважлiвасцi прычыны, i праходзiць ён будзе толькi ў сталiцы на базе адной з навучальных устаноў.

У адпаведнасцi з новымi правiламi прыёму, правам на паступленне на завочную i вячэрнюю форму навучання за кошт сродкаў бюджэту будуць карыстацца толькi тыя абiтурыенты, якiя працуюць па выбранай спецыяльнасцi або маюць адпаведную адукацыю па профiлю выбранай цi роднаснай спецыяльнасцi. «Гэта дазволiць пашырыць магчымасцi для атрымання вышэйшай адукацыi людзьмi, для якiх вучоба ў ВНУ з’яўляецца неабходнасцю для прафесiйнага i кар’ернага росту», — палумачыў мiнiстр.

Яшчэ адно новаўвядзенне ў правiлах прыёму, якое трэба мець на ўвазе: цяпер i Беларускi дзяржаўны унiверсiтэт, i БДЭУ, i БНТУ далучаны да ВНУ другога патоку. У першы паток увайшлi толькi Ваенная акадэмiя, Акадэмiя МУС, дзве ВНУ Мiнiстэрства па надзвычайных сiтуацыях, Акадэмiя мастацтваў, Акадэмiя музыкi i Беларускi дзяржаўны унiверсiтэт культуры i мастацтваў.

Пазаконкурснае паступленне ў ВНУ таксама будзе абмежаванае. На «мiжнародныя адносiны», «правазнаўства», спецыяльнасцi медыка-фармацэўтычнага профiлю, а таксама спецыяльнасцi, на якiя конкурс у папярэднi год склаў пяць i больш чалавек на месца, пазаконкурснае залiчэнне ажыццяўляцца не будзе. Больш жорсткiмi сталi i патрабаваннi да прэтэндэнтаў на пазаконкурснае залiчэнне: у дакуменце аб адукацыi яны павiнны мець адзнакi па прадметах уступных iспытаў не нiжэй чым 6 балаў.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Правiлы прыёму ў вышэйшыя i сярэднiя спецыяльныя навучальныя ўстановы, якiх абiтурыенты так доўга чакалi, нарэшце, зацверджаныя
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика