Тарцiла i яе радня
Аляксандр АЧАРЭТНI
Планета жывёл У аддрукаваным на некалькiх аркушах меню палацавага балю, якi адбыўся з нагоды ўзыходжання на трон апошняга расiйскага iмператара Мiкалая II, галоўнай стравай быў чарапахавы суп. Такiм манерам дом Раманавых падкрэслiваў не толькi сваю велiч, але i намякаў на далейшае даўгалецце. Велiч — па прычыне дарагоўлi чарапахавага супу (на думку гурманаў, стравы з чарапах — прысмакi нумар адзiн), а даўгалецце з-за таго, што чарапахi жывуць ледзь не даўжэй за ўсiх астатнiх пазваночных. I 200, i 300 гадоў тут не мяжа. Аднак гiсторыя распарадзiлася iнакш (тут я ўжо не пра чарапах, як вы разумееце, а пра дом Раманавых).Чарапахi з’явiлiся на зямлi каля 200 мiльёнаў гадоў таму, паходзяць жа яны ад кацiлазаўраў — адных з самых старажытных i прымiтыўных рэптылiй. У сучасным свеце iх вядома прыкладна 230 вiдаў. Чарапахi жывуць у моры, акiяне, прэсных вадаёмах, на сушы ж яны займаюць практычна ўсе бiятопы. Водзяцца чарапахi i ў Беларусi. Iх знаходзiлi нават на поўначы рэспублiкi — у Вiцебскай вобласцi, але гэта выключэнне. Больш за ўсё iх на Палессi. Гэта невялiкая жывёлiна, якая харчуецца пераважна ўсякай вадзяной дробяззю, якую ёй пад сiлу злавiць. Рыбу яна есць толькi мёртвую, бо жывую злавiць не можа. Таму, насуперак распаўсюджанай думцы, чарапахi не шкодзяць у рыбаводных сажалках i не з’яўляюцца канкурэнтамi для таварнай рыбы. Больш таго, еўрапейская балотная чарапаха, пра яе, як вы зразумелi, i iшла размова, строга ахоўваецца дзяржавай i занесена ў Чырвоную кнiгу рэспублiкi. Па гэтай жа прычыне нi ў якiм выпадку нельга адлоўлiваць балотных чарапах для ўтрымання iх у хатнiх умовах, ды i, прызнацца, яны мала для гэтага падыходзяць. Значна прасцей, калi ўжо з’явiлася такое жаданне, набыць для гэтых мэтаў у зоамагазiне чырванавухую чарапаху, родам з Фларыды. Пра яе мы яшчэ раскажам. У адрозненне ад усiх астатнiх сучасных паўзуноў (яны ж рэптылii або гады), чарапахi адзiныя, у каго цела надзейна ахоўваецца панцырам з двума шчытамi: спiнным — карапаксам i брушным — пластронам. Карапакс складаецца з 20—30 дробных косных шчыткоў, якiя зраслiся з рэбрамi i пазванкамi. Пластрон уяўляе сабой вiдазмененыя ключыцы i брушныя рэбры, якiя таксама маюць выгляд асобных пласцiн. Панцыр такi трывалы, што можа вытрымаць нагрузку, якая перавышае вагу самой чарапахi ў 200 разоў. Па меры росту чарапахi па краях кожнага шчытка нарастае рагавое рэчыва, утвараючы гадавыя баразёнкi, па iх можна лёгка вызначыць узрост жывёлiны. Чарапахi, безумоўна, з’яўляюцца аднымi са старэйшых у свеце пазваночных. Дзiўна тое, што праз выпрабаваннi эвалюцыi чарапахi прайшлi без асаблiвых страт i ўступак на iх карысць: вы толькi падумайце, за апошнiя 200 мiльёнаў гадоў яны амаль не змянiлiся! Хутчэй за ўсё iх моцны панцыр быў выдатным шчытом не толькi супраць зубоў i кiпцюроў драпежнiкаў, але i супраць сонечнай i iншых вiдаў радыяцыi, гэтага грандыёзнага скальпеля, якi робiць найскладанейшыя аперацыi на генах усяго жывога. Усе чарапахi фантастычна жывучыя. З лахманамi замест галавы чарапаха працягвае варушыцца дзесяткi дзён. А адзiн вопытны экзэмпляр, якому выдалiлi галаўны мозг, пражыў без яго паўгода! Менавiта жывучасць чарапах зрабiла iх такiмi папулярнымi ў якасцi дамашнiх жывёл. Паверце, чарапаха зусiм не радуецца, поўзаючы з кута ў кут па паркетнай падлозе сучаснай кватэры, або боўтаючыся ў акварыуме ў мутнай вадзе папалам з уласнымi экскрэментамi. Чарапаха не зусiм жыве, яна вельмi марудна памiрае. Памiрае гадамi. Таму тройчы падумайце, перш чым зберацеся купiць свайму дзiцяцi чарапашку ў якасцi дамашняй жывёлiны, асаблiва калi не можаце забяспечыць яе добраўпарадкаваным i абавязкова прасторным тэрарыумам. Памятайце аб тым, што, нягледзячы на ўсе запэўнiваннi прадаўца, сiмпатычная чырванавухая чарапашка, памерам з савецкi металiчны рубель, года праз паўтара будзе памерам з дэсертную талерку, прычым яркая жоўта-зялёна-чырвоная юнацкая афарбоўка хутка зменiцца на аднатонна-балотную. Сярэднеазiяцкая чарапаха, якую часта прадаюць на рынках (iх тысячамi вязуць кантрабандысты з былых савецкiх рэспублiк Сярэдняй Азii), таксама не вельмi ўдалы набытак для дзiцяцi. Калi не трымаць яе ў тэрарыуме з адпаведным грунтам i асобымi клiматычнымi ўмовамi (страшэнная спёка летам, з магчымасцю ад яе схавацца, абавязковае ультрафiялетавае апраменьванне i перыяд спакою зiмой), то на працягу года жывёлiна зрэжа свае кiпцюркi аб цвёрдую падлогу i абавязкова захварэе на рахiт. Апошнiм часам на рынках пачалi масава прадаваць яшчэ адзiн вiд з групы мяккацелых чарапах — трыонiксаў. Iх у вялiкiх колькасцях завозяць да нас з Кiтая. Зноў жа, незалежна ад таго, што будзе гаварыць вам прадавец, ведайце: трыонiксы растуць яшчэ хутчэй за чырванавухiх чарапах i вырастаюць памерам у вялiкую супавую талерку. Акрамя таго, яны валодаюць яшчэ адной непрыемнай уласцiвасцю — яны вельмi моцна кусаюцца i прыручыць iх (гэта значыць, адвучыць кусацца) практычна немагчыма. Таму любыя манiпуляцыi нават з невялiкiм па памеру трыонiксам могуць быць вельмi небяспечнымi. Жывучасць чарапах здаўна знайшла прымяненне ў людзей. Калiсьцi марскiя падарожжы доўжылiся гадамi. Парусныя шкарлупкi, на якiх людзi лiтаральна вобмацкам даследавалi зямны шар, былi пад уладай ветру, цячэнняў i вышэйшай сiлы. У штыль дрэйфавалi тыднямi. У буру адносiлiся за сотнi мiль ад курсу. Вось чаму смачныя, тлустыя, вялiзныя чарапахi, якiя бегалi крыху хутчэй за смаўжоў, былi для маракоў усiх нацый нават больш жаданымi, чым прэсная вада. Чарапахамi набiвалi поўныя трумы, i гэтыя жывыя кансервы, «ниспосланные нам Всеблагим Господом», месяцамi жылi ў труме без ежы i вады, не памiралi, а значыць i не псавалiся. Нiякая саланiна, канешне ж, не магла з iмi параўнацца. Панцыры чарапах, якiя трапiлi з караблёў у рукi еўрапейскiх заолагаў, канчаткова пераканалi вучоных, прывыкшых са скепсiсам ставiцца да аповядаў маракоў, што гiганцкiя сухапутныя чарапахi зусiм не мiф. Нiхто цяпер не сумняваецца, што ёсць астравы ў акiяне, дзе водзяцца гэтыя гiганты. Толькi ў 1890 годзе высветлiлася, што родам гэтыя чарапахi з Сейшэльскiх i Галапагоскiх астравоў. У 1899 годзе гэтыя чарапахi былi ўзяты пад ахову. На шчасце, меры прыняты своечасова, дзякуючы чаму гэтыя гiганты дажылi да нашых дзён. Асобная размова — марскiя чарапахi. Гэта буйныя рэптылii з канечнасцямi, якiя па форме нагадваюць вёслы. На бераг яны выходзяць толькi для таго, каб адкласцi яйцы. Самцы ж, нарадзiўшыся на сушы, сыходзяць у мора назаўсёды. Ва ўмовах сушы гэтыя чарапахi вельмi бездапаможныя, злавiць iх тут проста, чым людзi да той пары, пакуль усiх марскiх чарапах не ўзялi пад стражайшую ахову, i карысталiся. Чарапах зноў падвяло iх найсмачнейшае мяса, панцыр, якi выкарыстоўваецца для розных вырабаў (аправы для акуляраў, грэбнi, шкатулкi, падносы i iнш.) i далiкатэсныя яйкi. Марская зялёная, або супавая чарапаха вырастае да паўтараметровай даўжынi. Яе вага дасягае 200 кг. У Атлантычным акiяне гэтых чарапах можна сустрэць практычна паўсюдна: ад паўночнага ўзбярэжжа ЗША да берагоў Аргенцiны, ад прыбярэжных раёнаў Вялiкабрытанii, Бельгii i Нiдэрландаў да Паўднёвай Афрыкi. Вiдавочна, да берагоў Паўночнай Еўропы iх заносiць Гальфстрым. Менавiта з зялёных (супавых) чарапах гатуюць знакамiты чарапахавы суп. Лiтаральна некалькi дзён таму сусветныя iнфармацыйныя агенцтвы перадалi вельмi непрыемную навiну, якая датычыцца нашай сённяшняй тэмы. На адзiн з пляжаў Калумбii хвалямi выкiнуты сотнi зялёных чарапах. Людзi, якiя прыбылi на месца трагедыi, нiчога не змаглi зрабiць, чарапахi ўжо аганiзавалi. Прычыны гэтай трагедыi да канца пакуль не высветлены, дагэтуль на бераг выкiдвалiся толькi кiты i дэльфiны. Аднак мяркуецца, што прычына ўсё ж у забруджваннi вады хiмiчнымi рэчывамi. Вельмi сорамна i балюча будзе, калi гэтыя патрыярхi нашай прыроды, якiя пераадолелi катаклiзмы тых соцень мiльёнаў гадоў, што яны жывуць на планеце, не змогуць перажыць людской беза-лабернасцi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У аддрукаваным на некалькiх аркушах меню палацавага балю, якi адбыўся з нагоды ўзыходжання на трон апошняга расiйскага iмператара Мiкалая II, галоўнай |
|