Inter - ПОЛ
СУПРАЦОЎНIК ЦРУ АКАЗАЎСЯ СЕРЫЙНЫМ РАБАЎНIКОМ
У штаце Вiрджынiя супрацоўнiк ЦРУ быў арыштаваны па абвiнавачанню ў серыi крадзяжоў i рабаўнiцтваў, якiя ён учынiў побач з офiсам упраўлення. 44-гадовы Джордж Далмас абвiнавачваецца ў 17 крадзяжах, учыненых iм з кастрычнiка 2005-га па студзень 2006 года. Далмаса ўдалося затрымаць пасля нападу на дом Лоры Майер. Жанчына запомнiла нумар аўтамабiля, на якiм знiк рабаўнiк. Так палiцыя выйшла на супрацоўнiка ЦРУ. Пасля таго, як стала вядома аб затрыманнi, адмiнiстрацыйны работнiк Далмас быў звольнены, а ЦРУ выразiла гатоўнасць супрацоўнiчаць з палiцыяй у расследаваннi. ВАДЗIЦЕЛЬ ПРАСПАЎ АБРАБАВАННЕ У Вялiкабрытанii злачынцам удалося незаўважна пранiкнуць у грузавiк i выкрасцi дзве сотнi матацыклаў, не патрывожыўшы пры гэтым сон вадзiцеля, якi адпачываў у кабiне. Вадзiцель фуры спынiўся на аўтазаправачнай станцыi непадалёк ад мястэчка Ньюберы i вырашыў крыху паспаць. Пакуль ён спаў у сваёй кабiне, невядомыя, узброiўшыся ацэтыленавай гарэлкай, прарэзалi дзiрку ў кантэйнеры i забралi ўсё. Прачнуўшыся, дальнабойшчык завёў машыну i паехаў далей. Толькi праехаўшы з дзесятак кiламетраў, ён западозрыў нешта не тое. Вадзiцель вырашыў на ўсякi выпадак праверыць груз i толькi тады выявiў прапажу. Прафесiяналiзмам злачынцаў было ўражана нават кiраўнiцтва кампанii, якой належалi матацыклы. Што датычыцца вадзiцеля, то яго, паводле слоў аднаго з кiраўнiкоў кампанii, можна ўзнагародзiць асаблiвым тытулам Галоўнага сонi Каралеўства. «КУРЭННЕ МАРЫХУАНЫ ЗАБАРОНЕНА» Небывалы ажыятаж выклiкаў знак «Курэнне марыхуаны забаронена», якi з’явiўся на вулiцах Амстэрдама. На дарожным знаку адлюстравана перакрэсленая самакрутка, у воблаку дыму ад якой бачныя лiсты марыхуаны. Гэта унiкальнае апавяшчэнне было ўстаноўлена на адной з плошчаў сталiцы i прылягаючых да яе вулiц, дзе цяпер курэнне траўкi забаронена. Аднак у хуткiм часе ўказальнiкi былi выкрадзены. I тады мунiцыпалiтэт горада, каб спынiць далейшыя крадзяжы, вырашыў запусцiць у продаж першыя ў свеце знакi, якiя забараняюць курыць марыхуану. Нагадаем, што ў адпаведнасцi з заканадаўствам, у Галандыi дазваляецца захоўванне i спажыванне невялiкай колькасцi «лёгкiх» наркотыкаў «у асабiстых мэтах». Аднак настолькi лаяльная пазiцыя ўладаў Нiдэрландаў ужо не раз прыводзiла да сур’ёзных канфлiктаў з астатнiмi краiнамi Еўрапейскага саюза, у прыватнасцi з Францыяй, якая абвiнавачвала галандцаў у падрыве працы па процiдзеянню распаўсюджванню наркотыкаў. Падрыхтаваў Iгар РЫГОРАЎ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У штаце Вiрджынiя супрацоўнiк ЦРУ быў арыштаваны па абвiнавачанню ў серыi крадзяжоў i рабаўнiцтваў, якiя ён учынiў побач з офiсам упраўлення
|
|