21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Дзевам рэкамендуецца забаўляцца, у Казярогаў ёсць шанц добра зарабiць...

25.08.2009 21:33 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Усходнi гараскоп на наступны тыдзень

АВЕН. Больш зносiнаў i знаёмстваў — тэмай размовы з сябрамi i калегамi можа стаць акультызм, мiстыка i тэхнiка. Прыбытак чакае тых, хто працуе ў галiне абслугоўвання, заняты камерцыйнай дзейнасцю. З блiзкiмi вернецеся да абмеркавання адкладзеных пытанняў: бытавых, iнтымнага характару, пра будучыню дзяцей. Спрэчкi не выключаны, аднак не драматызуйце сiтуацыю i не прымайце паспешных рашэнняў, паддаўшыся крыўдзе, рэўнасцi i г.д. Не злоўжывайце алкаголем i лекамі.

ЦЯЛЕЦ. Цяжка балансаваць памiж спантаннасцю i самадысцыплiнай, таму свядома стрымлiвайце фантазii i эмоцыi, не дзейнiчайце не падумаўшы, не адхiляйцеся ад мэты. Знакi ўвагi з боку процiлеглага полу будуць грэць самалюбства. Спрыяльна выходзiць у свет, зносiцца, пачаць займацца тым, чым даўно хацелi, звяртацца да кiраўнiцтва, весцi перамовы з дзелавымi партнёрамi. Творчы энтузiязм дазволiць зрабiць работу, да якой не даходзiлi рукi, прыцягнуць да гэтага iншых.

БЛIЗНЯТЫ. Неабходна даць выхад энергii, якая назапасiлася! Няхай гэта будуць спорт, медытацыя, танцы, бытавыя справы i iнш. Галоўнае, не сядзiце без справы. Абавязкi па рабоце ўзрастуць, так што не варта адсоўваць «на потым» менш прыемныя справы. Незадаволенасць чымсьцi актывiзуе розум, i гэта дапаможа разабрацца ва ўсiм, што вас трывожыць. Ад iдэй варта пераходзiць да дзеянняў — толькi на практыцы можна зразумець,тое гэта цi не тое. На здароўе, знешнасць, на прыгажосць i ўтульнасць у доме не шкадуйце грошай.

РАК. Арганiзм можа неадэк-ватна рэагаваць на, здавалася б, знаёмыя лекi, анестэзiю. Непажадана здаваць аналiзы, рабiць прышчэпкi, асаблiва дзецям. Давядзецца прыкласцi нямала намаганняў i праявiць цярпенне ў рабоце, вучобе. Задумайцеся аб сваiм месцы працы — цi спрыяе яна прафесiйнаму росту, цi адпавядае аплата i iнш. Магчыма, трэба штосьцi па-iншаму арганiзаваць, i ўсё будзе ў парадку. Калi вы прытрымлiваецеся дыеты цi змагаецеся са шкоднымi звычкамi, з’явiцца спакуса кiнуць усё на паўдарозе. Будзеце схiльныя да назапашвання, больш руплiвага вядзення гаспадаркi.

ЛЕЎ. Ва ўсiх перажываннях можаце абаперцiся на блiзкiх, духоўных настаўнiкаў i проста аптымiстаў. Тонкая настройка на iншых дапаможа вызначыць неабходную дыстанцыю, якая не дасць дарэмна расходаваць энергiю, апустошваць сябе. Сутыкняцеся з непрыемнымi паводзiнамi навакольных, але праявiце лепшыя якасцi свайго знака: годнасць, велiкадушнасць, цярпiмасць. Кампрамiс неабходны як у прафесiйных справах, так i ў сям’i. Дзякуючы самаадукацыi i зносiнам з аднадумцамi знойдзеце адказы на пытаннi, пашырыце межы матэрыялу, якi вывучаеце.

ДЗЕВА. Па-ранейшаму не вельмi спрыяльны фон для стану здароўя: абвастрэнне хранiчных захворванняў цi агульны стан няважны. Але арганiзм вельмi адчувальны да лекаў, таму прымайце iх толькi ў выпадку вострай неабходнасцi i пiце больш вады. Добра займацца ачышчэннем, наладзiць разгрузачныя днi, есцi больш агароднiны i садавiны. Забаўляйцеся — гэта дапаможа расслабiцца. Ад дзелавых партнёраў паступiць нечаканая прапанова, але не спяшайцеся гаварыць «не» цi «так». Не маўчыце, калi ў дачыненнi да вас не выконваюць абавязацельстваў i абяцанняў.

ШАЛI. Не драматызуйце абставiнаў! Калi да ўсяго адносiцца па-фiласофску, з’явiцца больш магчымасцяў пераадолець перашкоды, перамагчы страхi. Музыка, прыкладное мастацтва, лiтаратура, кiно дапамогуць расслабiцца. З дзецьмi будзьце больш мяккiмi — не варта настойлiва лезцi ў душу, патрабаваць поўнага падпарадкавання, а таксама давiць сваiм меркаваннем. З радасцю будзеце вучыцца, працаваць, зносiцца. Добрыя навiны чакаюцца ад дзелавых партнёраў, сяброў, дзяцей.

СКАРПIЁН. Не варта займацца набыццём цi продажам кватэры, хiба што толькi тэарэтычна. Затое час падыходзiць для стварэння i пашырэння кантактаў з уплывовымi людзьмi, умацавання службовага становiшча, iнiцыятывы. Знаёмства, сувязь, i нават шлюб з «няпростым смертным» могуць трымаць вас пад прыцэлам мас-медыа цi проста кулуарных размоў. Не забывайце пра бацькоў, хоць бы часцей размаўляйце па тэлефоне. Захоўвайце баланс памiж вопытам i новаўвядзеннямi. Давядзецца сутыкнуцца з кансерватызмам «старога» пакалення.

СТРАЛЕЦ. Iмкненне да поспеху i гатоўнасць дзеля гэтага сумленна працаваць зробяць сваю справу. Вашу працу адзначаць. Нястрымная сiла i адданасць будуць адначасова i прыцягваць i адштурхоўваць. Вучыцеся валодаць сабой i ў кожным моманце жыцця быць розным, тады перарасходу энергii не будзе. Дзялiцеся сваiмi ведамi, толькi адрознiвайце расказ ад павучання. Сталыя асобы будуць па-iншаму ставiцца да пытанняў сям’i i шлюбу, нанова будаваць адносiны, магчыма, рызыкнуць iх узаконiць. Не забывайце падтрымлiваць сябе ў форме!

КАЗЯРОГ. Трывалыя асабiстыя адносiны — залог добрай работы i настрою. Партнёр у многiм дапаможа парадай i справай. Добраўпарадкаванне дома i ўсе пытаннi, звязаныя з нерухомасцю, для вас прыярытэтныя. Ёсць шанц добра зарабiць, а таксама стварыць вакол сябе творчую працоўную атмасферу. Вы лiдар, i цяжар адказнасцi вас не палохае, але ўмейце бачыць далей свайго носа: навыкi i вопыт павiнны iсцi побач з новымi ведамi. Цiкавасць да сваёй духоўнай прыроды дазволiць звярнуцца да спецыялiстаў, вывучыць адпаведную лiтаратуру.

ВАДАЛЕЙ. Багатае ўяўленне прыдасца ў пошуку новых формаў афармлення свайго жылля, рабочага кабiнета i iншых памяшканняў. Для менеджэраў клопатны час — пара думаць аб новых падыходах да працы, збiраць iнфармацыю! Грашовае пытанне актуальнае для ўсiх: i бiзнэсменаў, i простых людзей. Уздзеянне на псiхiку i здароўе лекаў, алкаголю вельмi значнае — абмяжуйце i тое i другое. Дыягностыка зараз можа быць недакладнай. Вас чакаюць прыемныя сюрпрызы. Каханы чалавек, дзецi стымулююць да развiцця, натхняюць.

РЫБЫ. Будзеце поўныя цiкавых iдэй, але з-за нервознасцi, хаатычнасцi можаце забываць на дробязi, дапускаць памылкi. Нецярпiмасць i крытыка створаць праблемы ў зносiнах з роднымi. Засвойванне новай iнфармацыi патрабуе дысцыплiны i сабранасцi. Перш чым выходзiць на перамовы, не толькi дакладна прадумайце сваю прамову, але i паклапацiцеся аб належным дрэс-кодзе, i мiнiмум парфумы. Добры час для самаадукацыi, псiхааналiзу. Не раз наведае азарэнне-падказка, што i як рабiць, ды i сны спраўдзяцца.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика