17 лютага зарэгiструюць кандыдатаў у прэзiдэнты
Сяргей КАРАЛЕВIЧ
У гэту пятнiцу ў Палацы Рэспублiкi адбудзецца рэгiстрацыя кандыдатаў у прэзiдэнты.
Як паведамiў «Звяздзе» сакратар Цэнтральнай камiсii па выбарах i правядзенню рэспублiканскiх рэферэндумаў Мiкалай Лазавiк, пасля праверкi подпiсаў чатыры прэтэндэнты на пасаду прэзiдэнта — Сяргей Гайдукевiч, Аляксандр Казулiн, Аляксандр Лукашэнка, Аляксандр Мiлiнкевiч — маюць iх неабходны мiнiмум у сто тысяч. Аб гэтым сведчаць пратаколы абласных i Мiнскай гарадской акруговых камiсiй, якiя паступiлi ў Цэнтрвыбаркам. Праўда, дакладную лiчбу сапраўдных подпiсаў у ЦВК пакуль не называюць, бо ўсё яшчэ право- дзяць праверку ўмоў, у якiх яны збiралiся. Таксама М. Лазавiк паведамiў, што чатыры прэтэндэнты здалi неабходныя дакументы для рэгiстрацыi iх кандыдатамi ў прэзiдэнты: заява аб згодзе ўдзельнiчаць у прэзiдэнцкай кампанii, анкетныя даныя i дэкларацыя аб даходах i маёмасцi. Дэкларацыi цяпер знаходзяцца пад пiльнай увагай Цэнтрвыбаркама, якi праводзiць праверку iх сапраўднасцi. Самi дэкларацыi пазней будуць надрукаваны ў сродках масавай iнфармацыi. Як адзначыў М. Лазавiк, да 17 лютага ў Цэнтрвыбаркама будуць усе дакладна правераныя матэрыялы, неабходныя для рэгiстрацыi кандыдатаў у прэзiдэнты. Пакуль што гаварыць аб тым, што зарэгiстраваны будуць менавiта чатыры кандыдаты, заўчасна, бо гэта будзе толькi меркаванне. Тым не менш, паводле яго слоў, «калi не будзе ўстаноўлена грубых парушэнняў закона, то чатыры прэтэндэнты маюць усе магчымасцi быць зарэгiстраванымi кандыдатамi ў прэзiдэнты».
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У гэту пятнiцу ў Палацы Рэспублiкi адбудзецца рэгiстрацыя кандыдатаў у прэзiдэнты
|
|