21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

«Паедзем на сход, пабачым белы свет»

25.08.2009 21:33 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Алена КАЗЛОВА, Слаўгарадскi раён

Усебеларускі сход

Сярод удзельнiкаў трэцяга Усебеларускага сходу, выбраных у Слаўгарадскiм раёне Магiлёўскай вобласцi, — даярка Наталля Палавiнкiна.

Наталля Палавiнкiна — лепшая даярка ў СВК «Прывольнае». Яна працуе ў гэтай гаспадарцы больш за 20 гадоў, i пастаянна займае першыя месцы паводле паказчыкаў. Летась Наталля стала пяцiтысячнiцай, надаiла ад каровы 5 тысяч 670 лiтраў малака, а ўсяго — 153 тоны. Яна працуе на ферме ў вёсцы Ржаўка, цэнтры гаспадаркi.

«Паедзем на сход, пабачым белы свет», — гаворыць Наталля Палавiнкiна, адарваўшыся ад працы ў кароўнiку. Жанчына ў гумавых ботах, ватнiку i хустцы. Прыемны твар, добрыя вочы i ветлiвая ўсмешка.

Наталля нарадзiлася ў вёсцы, якая была моцна забруджана пасля Чарнобыльскай аварыi. Родную вёску адсялiлi i яна прыйшла працаваць у Ржаўку. Тут выйшла замуж i нарадзiла двух сыноў: адзiн цяпер вучыцца ў вучылiшчы, а другi — школьнiк, якi дапамагае мацi на працы i ў хатняй гаспадарцы.

Калiсьцi Наталля працавала ў сталоўцы, грамадскiм харчаваннi, але пасля дэкрэтнага водпуску сям’i былi вельмi патрэбныя грошы, а на ферме —большы заробак, i жанчына пайшла даiць кароў. Потым Наталля стала выбiвацца ў перадавiкi i сыходзiць з фермы расхацелася. Хоць праца тут не з лёгкiх.

— Я падымаюся а палове чацвёртай ранiцы i iду на ферму, — распавядае пра свой распарадак дня даярка Палавiнкiна. — Трэба чысцiць кармушкi, раздаваць сена, потым — дойка, аднесцi малако, працадзiць яго i памыць посуд. Тады iду дадому i спраўляюся на сваёй гаспадарцы, — i зноў на ферму. I так цэлы дзень! Хоць з 8 гадзiн вечара да 4 ранiцы — гэта вольны час, i ён у маiм поўным распараджэннi!

У статку, якi абслугоўвае Наталля, — 38 кароў. Яна гаворыць, што любiць сваiх жывёл, кожную ведае па мянушцы, часам з iмi гутарыць i сумуе, калi выпадаюць выхадныя днi.

Для таго, каб дасягаць такiх вынiкаў, як Палавiнкiна трэба быць, як яна сама раiць ,упартымi i адказна ставiцца да сваёй працы.

— Калi шмат працаваць i не абы, як — тады будуць i паказчыкi, а за паказчыкамi — i заробак, — мяркуе Наталля.

Яе выбралi ўдзельнiцай Усебеларускага сходу за добрую працу.

«Канешне, мы ёй давяраем паехаць у Мiнск на Усебеларускi сход», — гаворыць ад iмя калектыву старшыня СВК Таццяна Кухарава. Кааператыў, якi яна ўзначальвае, працуе нядрэнна: тут самы высокi сярэднi заробак у сельскай гаспадарцы Слаўгарадскага раёна — 317 тысяч рублёў. Таццяна лiчыць, што рэспублiка шмат дапамагае сялянам, а iх задача на месцах — добра працаваць i зарабляць грошы. Хоць ёсць i праблемы, якiя, магчыма, будуць абмяркоўваць i на Усебеларускiм сходзе.

— Хацелася б, каб хоць крыху паднялiся цэны на сельскагаспадарчую прадукцыю, — гаворыць Кухарава. — За тону збожжа самай высокай якасцi мы атрымлiваем 200 тысяч рублёў. А за тону палiва плацiм 1,2 мiльёна рублёў. Так што каб набыць тону палiва, нам трэба вырасцiць 6 тон збожжа. Калi б нашы цэны наблiзiлiся да прамысловых — гэта было б нядрэнна.

Саму Наталлю i яе калег хвалюе, каб цэны не апярэджвалi заробкi.

Палавiнкiна прызнаецца, што крыху хвалюецца перад паездкай. Асаблiва ёй хочацца не разгубiцца i пагутарыць з калегамi з iншых рэгiёнаў краiны: даведацца, а што там у iх — якiя заробкi i ўмовы працы, нешта пераняць з iх вопыту, распавесцi пра свой.

Дарэчы, у сталiцы слаўгарадская даярка была за ўсё жыццё ўсяго тры разы, i апошнi раз — тры гады таму.

— Я ўпэўнена, што Мiнск за гэты час змянiўся, — распавядае Наталля. — У нас тут вёскi моцна змяняюцца, а пра горад i гаварыць няма чаго. З кожным годам навокал становiцца ўсё прыгажэй.

За апошнiя пяць гадоў змянiлася жыццё Ржаўкi. Тут пабудавалi новыя дамы, зрабiлi рамонт праўлення гаспадаркi, клуба i крамы, заасфальтавалi тэрыторыю фермы. I дабрабыт людзей палепшыўся, гаворыць Наталля, — сталi вышэйшымi i заробкi, i ўраджаi. Даярцы хочацца, каб i гэты год быў не горшы за папярэднiя, а магчыма — i лепшы.

На Усебеларускiм сходзе Наталля разам з iншымi ўдзельнiкамi будзе абмяркоўваць i прымаць перспектывы сацыяльна-эканамiчнага развiцця краiны на наступныя пяць гадоў. А вось са сваiмi асабiстымi планамi на пяцiгодку даярка ўжо вызначылася. Самае галоўнае — вывучыць дзяцей, каб яны знайшлi сваю дарогу ў жыццi.

— А самiм — трэба працаваць i яшчэ раз працаваць, — гаворыць Наталля. — Як кажуць, лёгкi хлеб дарма не даецца. Не будзеш працаваць — не будзеш есцi.

У наступнай пяцiгодцы даярка са Слаўгарадчыны Наталля Палавiнкiна жадае людзям здароўя i каб быў мiр на зямлi, а сваёй краiне — прыгажэць i багацець.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сярод удзельнiкаў трэцяга Усебеларускага сходу, выбраных у Слаўгарадскiм раёне Магiлёўскай вобласцi, — даярка Наталля Палавiнкiна
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика