21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Мiкалай ДАМАШКЕВIЧ: «Паляпшаць якасць жыцця людзей»

25.08.2009 21:33 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Як паведамляла ўжо «Звязда», днямi пасажырскi парк цэнтральнага рэгiёна папоўнiўся 12 новенькiмi «мазаўскiмi» аўтобусамi.

Паводле слоў мiнiстра транспарту i камунiкацый Уладзiмiра Сасноўскага, рэалiзуецца сур’ёзная праграма мадэрнiзацыi рухомага саставу. У адпаведнасцi з ёй штогод тэхпарк павiнен абнаўляцца на 10 працэнтаў. Гэтыя параметры ўдаецца вытрымлiваць — напрыклад, летась адпаведная лiчба склала 12 працэнтаў. Як адзначыў Уладзiмiр Сасноўскi, тэмпы абнаўлення ў перспектыве будуць узрастаць. Паводле слоў мiнiстра, гэта вельмi важна не толькi ў плане павышэння камфортнасцi i бяспекi пасажыраў, — сучасныя аўтобусы ўкамплектаваны рухавiкамi, якiя адпавядаюць патрабаванням па экалагiчнасцi.

У сярэднiм 64 працэнты рухомага саставу аўтапаркаў знаходзяцца ў эксплуатацыi больш чым 10 гадоў. Паводле слоў Уладзiмiра Сасноўскага, сёлета плануецца закупiць больш чым 700 аўтобусаў. У асноўным гэта будуць сучасныя машыны вытворчасцi Мiнскага аўтамабiльнага завода. Кошт кожнай з iх складае больш за 100 тысяч долараў ЗША.

Таксама будуць закупляцца аўтобусы «Нёман», «Радзiмiч» i «Люблiн». Усе яны выпускаюцца беларускiмi прадпрыемствамi. Як паведамiў Уладзiмiр Сасноўскi, Мiнтрансам прынята рашэнне аб абмежаваннi тэрмiну эксплуатацыi транспартных сродкаў: для аўтобусаў малой умяшчальнасцi — да 10 гадоў, вялiкай — да 15. Рашэнне ўступiць у сiлу з 1 студзеня наступнага года.

Як адзначыў генеральны дырэктар рэспублiканскага унiтарнага прадпрыемства «Мiнскаблаўтатранс» Вiктар Русак, на працягу гэтага года ў цэнтральным рэгiёне будзе закуплена каля 120 аўтобусаў. Гэта дазволiць абнавiць парк дзесьцi на 15 працэнтаў (летась — на 11).

— Гэта першая партыя аўтобусаў, якая сёлета была закуплена за кошт сродкаў абласнога бюджэту, — адзначыў старшыня Мiнскага аблвыканкама Мiкалай Дамашкевiч. — Мы дакладна вывучылi ўсе мадыфiкацыi гэтай тэхнiкi i выбралi самую лепшую. Дынамiчнае сацыяльна-эканамiчнае развiццё Мiншчыны дазваляе выдаткоўваць неабходныя сродкi на вырашэнне сацыяльна важных праблем. Напрыклад, летась даходная частка абласнога бюджэту была перавыканана на 147 мiльярдаў рублёў. Сёлета станоўчая дынамiка развiцця Мiнскай вобласцi нiколькi не губляецца. Адпаведна, ёсць магчымасць i сацыяльнай сферы дапамагаць. Увогуле, адпаведныя выдаткi складаюць 74 працэнты абласнога бюджэту. Неабходна паляпшаць якасць жыцця людзей. Сацыяльныя стандарты трэба выводзiць на якасна новы ўзровень, зараз падрыхтаваны адпаведны праект рашэння Мiнскага аблвыканкама. Гэтай работай мы будзем займацца вельмi сур’ёзна.

Мiкалай ЛIТВIНАЎ,

Мiнск—Барысаў.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як паведамляла ўжо «Звязда», днямi пасажырскi парк цэнтральнага рэгiёна папоўнiўся 12 новенькiмi «мазаўскiмi» аўтобусамi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика