Старшыня Слаўгарадскага райвыканкама Уладзiмiр ДАНIЛЕНКА:
я першы раз буду браць удзел ва усебеларускім сходзе. Для мяне гэта гонар і вялікая адказнасць
Я лiчу, што за час, якi прайшоў з мiнулага Усебеларускага сходу, народ Беларусi i яго кiраўнiцтва актыўна працавалi, i ад гэтага ёсць вынiкi. Мы бачым вiдавочныя прыклады паляпшэння жыцця: добраўпарадкаванне нашых гарадоў i вёсак, развiццё сацыяльнай сферы, прамысловасцi, транспарту i сувязi. Разам з гэтым расце i свядомасць нашых людзей: яны дэманструюць больш актыўную жыццёвую пазiцыю, што выяўляецца ў канкрэтных справах. Пра нашы крокi наперад гавораць i статыстычныя справаздачы. Калi гаварыць пра праблемы, то яны сёння, як i ў любы час, ёсць у жыццi Слаўгарадскага раёна — i надзённыя, i звязаныя з перспектывамi развiцця. Хацелася б, каб больш выдаткоўвалася фiнансаў на развiццё вёсак у раёнах, якiя пацярпелi ад Чарнобыльскай аварыi. Бо ў iх водаправод быў зроблены 20 гадоў таму, i тады ж быў абноўлены аўтатранспартны парк, якi дастаўляе тавары i харчы сельскаму насельнiцтву. А так мы — частка нашай дзяржавы, i я ўпэўнены, што Беларусь далей будзе нармальна развiвацца, нашы людзi будуць жыць дастойна, наша кiраўнiцтва будуць паважаць, i мы разам будзем iмкнуцца да лепшага жыцця.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
я першы раз буду браць удзел ва усебеларускім сходзе. Для мяне гэта гонар і вялікая адказнасць
|
|