21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

ТАРАСАЎ Вiктар Паўлавiч

25.08.2009 21:33 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Тэатральнае мастацтва Беларусi, грамадскасць рэспублiкi панеслi цяжкую страту. 10 лютага 2006 г. на 72-м годзе жыцця перастала бiцца сэрца вядомага акцёра беларускага тэатра i кiно, народнага артыста СССР i Беларусi Вiктара Паўлавiча Тарасава.

В.П.Тарасаў нарадзiўся 29 снежня 1934 г. у г. Барнауле. У 1948 г. з бацькамi пераехаў у Мiнск, дзе скончыў сярэднюю школу. Пасля заканчэння ў 1957 г. Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага iнстытута (педагог К. Саннiкаў) быў залiчаны ў трупу Нацыянальнага акадэмiчнага тэатра iмя Янкi Купалы, дзе ва ўсю моц i глыбiню раскрыўся ягоны шматгранны артыстычны талент. Гэта быў акцёр надзвычай шырокiх творчых магчымасцяў. Абаяльнасць, шчырасць, тэмперамент В.П. Тарасава абумовiлi яго поспех на купалаўскай сцэне ў ролях маладых герояў. Выключныя здольнасцi ствараць сацыяльна-псiхалагiчныя тыпажы далi магчымасць акцёру ў далейшым увасобiць на сцэне глыбокiя характары людзей мэтанакiраваных, з актыўнай жыццёвай пазiцыяй. Сярод лепшых роляў: Дзiк, Сафонаў («Чацвёрты», «Рускiя людзi» К. Сiманава), Кэлiн («Святая святых» I. Друцэ), Бачана Рамiшвiлi («Закон вечнасцi» Н. Думбадзе), Ахмед Рыза («Дзiвак» Н. Хiкмета), Канстанцiн Заслонаў (аднайменная п’еса А. Маўзона), Францыск Скарына («Напiсанае застаецца» А. Петрашкевiча), Мульцiк («Вечар» А. Дударава). Неардынарнасць творчага мыслення, дакладнасць i глыбiня псiхалагiчнага аналiзу выявiлiся ў ролях класiчнага рэпертуару: Няхлюдаў («Уваскрэсенне» паводле Л. Талстога), Дульчын («Апошняя ахвяра» А. Астроўскага), Барон («На дне» М. Горкага), Гараднiчы («Рэвiзор» М. Гогаля). В.П. Тарасаў дасканала валодаў майстэрствам пераўвасаблення, высокай акцёрскай тэхнiкай, выразным сцэнiчным малюнкам, аб чым сведчыць галерэя характарных роляў: Салавейчык («Амнiстыя» М. Матукоўскага), Ухватаў («Пагарэльцы» А. Макаёнка), Клеон («...Забыць Герастрата!» Р. Горына). За ролю Яўхiма ў тэлевiзiйным спектаклi «Людзi на балоце» Тарасаў В.П. быў удастоены Дзяржаўнай прэмii БССР (1966 г.). У 29 гадоў маладому артысту прысвойваецца ганаровае званне заслужанага артыста БССР, а ў трыццаць тры гады Тарасаў В.П. — народны артыст Беларусi.

Дзякуючы плённай працы ў кiнематографе беларускi артыст заваяваў папулярнасць далёка за межамi рэспублiкi. На творчым рахунку больш за 70 фiльмаў, створаных на кiнастудыях «Беларусьфiльм», «Масфiльм», «Ленфiльм» з удзелам артыста, як правiла, у галоўных ролях: «Першае выпрабаванне», «Крушэнне iмперыi», «Соф’я Пяроўская», «Вадзiцель аўтобуса», «Уваскрэсная ноч», «Дзяржаўная гранiца», «Зацiшша», «Перамога», «Крах». У 1982 г. Тарасаву В.П. прысвойваецца званне народнага артыста СССР. За высокiя заслугi перад Айчынай В.П. Тарасаў узнагароджаны Ганаровымi Граматамi Вярхоўнага Савета БССР.

Ад нас пайшоў чалавек шчырага сэрца, добрай душы i вялiкага таленту. Памяць пра Вiктара Паўлавiча Тарасава назаўсёды застанецца ў нашых сэрцах.

А.М. Косiнец, А.М. Рубiнаў, У.Ф. Мацвяйчук, М.Я. Паўлаў, У.П. Рылатка, С.А. Акружная, Г.А. Арлова, Г.С. Аўсяннiкаў, I.В. Волчак, Г.М. Гарбук, Б.Ф. Герлаван, А.А. Дудараў, М.Г. Захарэвiч, М.М. Кiрычэнка, Б.I. Луцэнка, Б.А. Масумян, А.Л. Мiлаванаў, А.К. Памазан, В.М. Раеўскi, Р.Б. Смольскi, Г.С. Талкачова, А.Л. Ткачонак, Ф.I. Шмакаў, Р.I. Янкоўскi, А.В. Яфрэмаў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Тэатральнае мастацтва Беларусi, грамадскасць рэспублiкi панеслi цяжкую страту. 10 лютага 2006 г. на 72-м годзе жыцця перастала бiцца сэрца вядомага ак
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика