Агульныя каранi, агульная гiсторыя...
Наталля ТАЛIВIНСКАЯ
У рамках XIII мiжнароднай кнiжнай выставы-кiрмашу «Кнiгi Беларусi—2006» прайшла прэзентацыя альбома заслужанага мастака Расii Аляксея Шалаева «Беларусi i Расii з любоўю». Альбом быў выдадзены пад патранажам прэзiдэнта Беларусi Аляксандра Лукашэнкi.
— Беларуская дзяржава працягвае клапацiцца аб творчых людзях i культуры ў цэлым, — сказала на прэзентацыi першы намеснiк мiнiстра iнфармацыi Лiлiя Ананiч. — Таму гэты праект у Беларусi атрымаў падтрымку на дзяржаўным узроўнi. Гэты факт радуе расiйскiх пiсьменнiкаў i дзеячаў, якiя прыехалi на выставу. Прадстаўнiкам Расii заўсёды рады на беларускай зямлi. У народаў Беларусi i Расii адны каранi, адна гiсторыя. Шалаеў знакамiты яшчэ i тым, што стварыў цэлую галерэю партрэтаў знакамiтых людзей: пiсьменнiкаў, паэтаў, кампазiтараў, дзелавых людзей, грамадскiх i палiтычных дзеячаў. Сярод iх ёсць i партрэт прэзiдэнта Беларусi Аляксандра Лукашэнкі. Мастак цёпла ўспамiнае сустрэчу з кiраўнiком Беларускай дзяржавы: «Адбылася мая доўгачаканая сустрэча з Аляксандрам Рыгоравiчам, у час якой я падарыў яму сваю работу. Галоўная тэма нашай размовы — славянскiя народы Белай Русi i Расii павiнны жыць разам...» — Зварот мастака да нашай агульнай, зразумелай нам славянскай тэматыкi невыпадковы, — лiчыць дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Павел Барадзiн. — Як не выпадковы i шлях, выбраны нашымi дзяржавамi, — шлях разумення i яднання. Несумненна адно: гэты альбом стане добрай цаглiнкай нашага агульнага расiйска-беларускага фундамента.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У рамках XIII мiжнароднай кнiжнай выставы-кiрмашу «Кнiгi Беларусi—2006» прайшла прэзентацыя альбома заслужанага мастака Расii Аляксея Шалаева «Белару
|
|