21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Парадак. I выключэнне...

25.08.2009 21:33 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

ПАСЛЯ ПІСЬМА

Да кастрычнiка мiнулага года мой сын працаваў вадзiцелем, потым звольнiўся па асабiстаму жаданню, але на самай справе прычынай гэтага быў стан здароўя. Праз тыдзень ён трапiў у рэанiмацыю раённай бальнiцы, праз два — з iнфарктам — у абласную...

Пры выпiсцы адтуль дактары яму сказалi, што два месяцы будуць сачыць за выздараўленнем, i калi яно, не дай Бог, не наступiць, дадуць накiраванне на камiсiю, на групу iнвалiднасцi. Але гэта — будзе потым, — пiсала ў рэдакцыю Л.У. Кухарчык з в. Малюшычы Карэлiцкага раёна. I прасiла патлумачыць, цi можа цяпер аўтапрадпрыемства, ў якiм сын працаваў, аплацiць бальнiчны?

Як патлумачыла намеснiк упраўляючага Фондам сацыяльнай абароны Н.М. Шаўлоўская, у адпаведнасцi з Палажэннем аб парадку забеспячэння дапамогамi па часовай непрацаздольнасцi i па цяжарнасцi i родах (зацверджана пастановай Савета Мiнiстраў краiны ад 30.09.1997 г. №1290) дапамога па часовай непрацаздольнасцi па месцы працы работнiка назначаецца пры наступленнi непрацаздольнасцi ў перыяд работы. Пасля звальнення яна можа быць назначана ў парадку выключэння камiсiяй па назначэнню дапамог пры абласных цi Мiнскiм гарадскiм упраўленнях Фонда сацыяльнай абароны насельнiцтва i пры ўмовах, што, па-першае, наступiла гэта часовая непрацаздольнасць на працягу не больш чым месячнага тэрмiну пасля таго, як работнiк пакiнуў працу па ўважлiвых прычынах i, па-другое, калi гэтая непрацаздольнасць працягвалася больш чым месяц.

Таму, калi абедзьве гэтыя ўмовы, як кажуць, у наяўнасцi, ёсць сэнс звярнуцца па дапамогу ў камiсiю па назначэнню дапамог пры Гродзенскiм абласным упраўленнi Фонду сацыяльнай абароны насельнiцтва.

КРЫЎДА

Ёсць бальнiцы, але не ў нас...

Пiшу гэта пiсьмо ад iмя пенсiянераў Галынкаўскага сельскага Савета з надзеяй, што дапаможаце, i адкрыецца ў вёсцы бальнiца.

Некалi, пры Савецкiм Саюзе, яна ў нас была. На 10 ложкаў. Працавалi два дактары, акушэрка. А зараз, калi, не дай Бог, што — трэба ехаць у раён. Аўтобус туды iдзе ў 7 гадзiн ранiцы, у 7 гадзiн вечара — назад. Выходзiць, што цэлы дзень трэба недзе быць.

Ёсць бальнiца i ў вёсцы Сiняўка. Туды таксама аўтобус ходзiць, але толькi па выхадных — у суботу i нядзелю.

Не думайце, што ў нас тут мала людзей, нiхто не жыве. Пабудавана цэлая вулiца новых цагляных дамоў. Не думайце, што ў нас для бальнiцы няма нiякага будынка. Не так даўно адкрылi новую школу, старое прасторнае памяшканне пакiнулi. Тое ж самае i з дзiцячым садком. Дзецi ходзяць у новы, а ў былым — адзiн пакойчык займае ўрач, астатнiя чатыры пустуюць. То хай бы прыехаў хто i паглядзеў, якiя ў нас ёсць будынкi i дзе лепей было б адкрыць бальнiцу. Бо яна нам вельмi патрэбна. Асаблiва старым.

Леанiд Канстанцiнавiч КРЫЦУК,

в. Галынка, Клецкi раён.

ВЕРШ З КАНВЕРТА

У дзень святога Валянцiна

Напэўна пойдзе чысты снег,

I запяе капеж са стрэх

Так гулка, нiбы акарына.

I мне прымроiцца тады

Салодкiх вуснаў смак зiмовы,

Твае ўзрушаныя словы

I месяц жоўта-малады...

Мы засталiся ў завеях,

У вiтражах, што з году ў год

Малюе срэбны чысты лёд

На шыбах — белых акварэлях.

Ляцiць святло ў вольны свет.

Пяе ля стрэхаў акарына.

У дзень святога Валянцiна

Iзноў народзiцца паэт...

Iгар ПРАКАПОВIЧ,

г. Паставы.

З ЛЮБОЎЮ

Заўсёды са мною

Так атрымалася, што ад радзiмы я зараз вельмi далёка, але нават тут, на берагах Мiжземнага мора, адчуваю сябе беларусам, часцiнкай свайго народа. Чаму?

Усё жыццё маё аддадзена школе, дзецям. З iмi мы гулялi ў валейбол, хадзiлi ў паходы, стваралi краязнаўчы музей, з iмi мы аб’ездзiлi амаль усе рэспублiкi былога Савецкага Саюза. Я хацеў, каб яны ўмелi бачыць i цанiць прыгажосць, умелi любiць, выраслi сапраўднымi добрымi людзьмi. Я заўсёды стараўся быць побач, каб дапамагчы iм — словам цi справай.

Вельмi прыемна, што гэта помнiцца. Нават жывучы тут, я атрымлiваю пiсьмы ад вучняў. Некаторыя, баюся, нават з бацькамi не могуць падзялiцца тым, чым дзеляцца са сваiм старым настаўнiкам. I апошнiм радком, як правiла, пiшуць: «З удзячнасцю i любоўю», «Прыязджайце!» Гэта, напэўна, найвышэйшая ўзнагарода, якую можа атрымаць педагог.

А яшчэ я ганаруся тым, што прымаў удзел у распрацоўцы канцэпцыi рэфармавання школы ў Беларусi, творча супрацоўнiчаў з прафесарамi, дактарамi навук М.А. Дзмiтрыевым, М.В. Кухаравым, Ю.А. Харыным, што змог выдаць i перадаць на радзiму свае першыя кнiгi з серыi «Педагогiка ў маiм жыццi».

Сам я быў у Гомелi, у сваёй Красненскай школе, у 2004 годзе, многае ўбачыў. З хваляваннем слухаю i тых, хто прыязджае з Беларусi цяпер, расказвае пра чысцiню i прыгажосць нашых гарадоў, пра новыя палацы культуры i спорту, пра дагледжаныя землi i рынкi, поўныя тавараў i пакупнiкоў. Я бязмежна рады, што маёй краiнай кiруе прэзiдэнт Аляксандр Рыгоравiч Лукашэнка. Нават тут, у Iзраiлi, я атрымаў ад яго цёплае вiншаванне з 60-годдзем Перамогi.

Вось i атрымлiваецца, што я жыву са сваёй Радзiмай. I Радзiма помнiць мяне.

Мiхаiл Аронавiч КАН,

Нагорыя.

КРОПКА НА КАРЦЕ

«...Мая, адна-адзiная»

Прыгожая назва ў нашай планеты — Зямля... Уражваюць яе памеры: дзе-небудзь у iншай вельмi далёкай краiне, магчыма, i не чулi, што ёсць наша — Беларусь. А ў ёй (мо, таксама не многiя ведаюць?) — мая невялiкая вёсачка Пачапава. Жыве тут больш за трыста жыхароў. Побач — багатыя на ягады лясы, шчодрае на рыбу возера... Шкада, канешне, што не растуць бананы з мандарынамi. Затое ўвосень у садах аж голле гнецца пад цяжарам спелых прыгожых яблыкаў.

Тут мой родны куточак, мой маленькi востраў. Тут — школа, дзе мяне навучылi чытаць i пiсаць на самай прыгожай у свеце беларускай мове. А яшчэ над Пачапавам узвышаецца высокi купал, крыжы на якiм вiдаць далёка-далёка. Гэта — наша Свята-Пакроўская царква. Яна была ўзведзена яшчэ ў 1867 годзе. Але ў 1943-м, падчас вайны, яе разбурылi. Зараз храм зноў адбудаваны i, каб асвяцiць яго, у Пачапава прыязджаў сам Мiтрапалiт Мiнскi i Слуцкi Экзарх усяе Беларусi Фiларэт, а яшчэ — многа людзей, якiя дабралiся да нас з iншых гарадоў i вёсак.

Пра гiсторыю вёскi Пачапава, пра яе людзей можна расказваць бясконца. Але ж галоўнае, што яна — мая, родная i такая — адна-адзiная ў цэлым свеце.

Наiра МАНУКЯН,

вучанiца 8-га класа Пачапаўскай СШ,

Баранiвiцкi раён.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Да кастрычнiка мiнулага года мой сын працаваў вадзiцелем, потым звольнiўся па асабiстаму жаданню, але на самай справе прычынай гэтага быў стан здароўя
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика