21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Тройчы тры, альбо Уражаннi ад еўраспеваў

25.08.2009 21:33 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

«ЕЎРАБАЧАННЕ-2006»

10 лютага адбыўся адборачны канцэрт «Дарога на Еўрабачанне», пасля якога галасаваннем гледачоў былi вызначаны трое фiналiстаў нацыянальнага адбору. Упершыню за гiсторыю ўдзелу Беларусi ў мiжнародным песенным форуме i выступленне 15 канкурсантаў, i галасаванне iшлi ў прамым эфiры.

Па шчырасцi, жывы гук здзiвiў добрай якасцю, а сама пастаноўка канцэрта — практычна бездакорнасцю. Тое, што ўзровень беларускiх прэтэндэнтаў на «Еўрабачанне» стаў заўважна больш высокiм, адзначылi ўсе, ад старшынi журы Мiхаiла Фiнберга да прадстаўнiкоў розных фан-клубаў, якiя сядзелi ў зале. Рабiлася нават крыху крыўдна, што ў фiнал змогуць прайсцi ўсяго 3 з 15 удзельнiкаў. Але разам з тым як мiнiмум на дзве трэцi склад тройкi пераможцаў журналiсты правiльна прадказалi загадзя, а падчас канцэрта гэты выбар толькi ў чарговы раз пацвердзiўся.

Тры лiдары

Палiна Смолава ўсё ж такi ўсiх перахiтрыла. Нават у запрашальных бiлетах была пазначана песня «Сайт адзiноты», а спявачка ўзяла ды выканала iншую песню — «Мама». Загадзя прашу прабачэння ў Палiны за тое, што меркавала, быццам яна будзе спяваць на рускай — зноў жа, калi ў праграме назва напiсана рускiмi лiтарамi, у галаву не прыходзiць iншай думкi. А кампазiцыя аказалася англамоўнай, энергiчнай, з хулiганiстай падтанцоўкай i «пратэстуючым» зместам. Цi то з-за гэтай нечаканай змены стылю лiрычнай паненкi, цi то дзякуючы падтрымцы шматлiкага фан-клуба, якi размахваў ззаду нас расцяжкамi са смайлiкамi i надпiсамi «Палiна Смолава», але ў вынiку дзяўчына з лёгкасцю абышла канкурэнтаў. Гледачы паставiлi яе на першае месца: 3816 галасоў.

Другую пазiцыю ўпэўнена заняла Алена Грышанава на фоне хлапечага квартэту «Тяни-Толкай». Як будучы псiхолаг (Алена вучыцца на факультэце псiхалогii), спявачка абсалютна дакладна прадумала, што прыцягне найбольшую ўвагу гледачоў — i не толькi мужчынскай iх часткi. Таму на сцэну выйшла ў кароткай i напалову празрыстай белай сукенцы, якая падкрэслiла экзатычны жаўтаваты «салярыйны» загар. Побач з хударлявай Аленай танцуючыя жыватамi, у асноўным каржакаватыя «тяни-толкаевцы», стваралi выразны забаўны кантраст — тую самую «фiшку», якая, на думку члена журы кампазiтара Алега Елiсеенкава, павiнна прысутнiчаць у класнай песнi. Вынiк — 2839 галасоў i шанцы працягнуць барацьбу.

Наконт уладальнiка трэцяга месца ў зале ўсе 10 хвiлiн галасавання (некаторым шчаслiвым абанентам Velcom удалося некалькi разоў дазванiцца па заветных нумарах) iшлi гарачыя спрэчкi. Адны меркавалi, што павiнна быць заўважана i ацэнена вельмi жывое i энергетычнае выступленне маладых рок-н-рольшчыкаў з гурту «Далi», якiя i насамрэч далi на сцэне дыхту (танец на чамадане — гэта таксама цудоўная «фiшка»). Iншыя лiчылi найлепшым прэтэндэнтам дуэт Лесi Кодуш i Дзiмы Калдуна — iхнi iнсцэнiраваны аповяд пра нялёгкую долю нянi, або бэбi-сiтэр, палепшыў настрой на ўвесь астатнi вечар. Вельмi часта гучала таксама iмя Гюнеш Абасавай, чыё шоу ад пачатку да канца вiдавочна цягнула на добры еўрапейскi ўзровень. I справа нават не ў тым, што на падпеўку выйшаў небезвядомы выканаўца, кампазiтар i аранжыроўшчык Сяргей Сухамлiн — проста песня з амаль тарканаўскiм прыпевам «ла-ла-ла-ла-ла-ла-ла» вельмi ўжо якасна i запамiнальна гучала.

Але... Нечакана нават для самiх сябе на трэцяе месца па вынiках галасавання трапiлi хлопцы з абноўленага гурту «Лявоны» i iх надзвычай прыгожая балада «Come back». Хлопцы набралi 2597 галасоў гледачоў. Гэта аказаўся якраз той выпадак, калi па рабоце — i ўзнагарода. А вось Гюнеш, як на грэх, дасталося крыўднае чацвёртае месца — 1973 галасы. Больш нiхто з удзельнiкаў канцэрта не здолеў набраць нават тысячу галасоў. Апошняе ж месца дасталося Аляксандры Гайдук (але з-за павагi да гэтай спявачкi i iншых артыстаў мы не будзем называць канкрэтныя лiчбы).

Тры расчараваннi

Можна было прадбачыць як падаўленую разгубленасць Гюнеш, так i байцоўскую злосць Аляксандры Гайдук — абедзвюм спявачкам члены iх каманд паспелi назваць лiчбы галасавання, што прамiльгнулi на табло. А вось дэманстратыўны дэмарш са сцэны Iрыны Дарафеевай многiх здзiвiў. Як высветлiлася пазней, па дарозе на канцэрт дзяўчына трапiла ў аварыю i пашкодзiла аўтамабiль, што, натуральна, настрою перад выступленнем не палепшыла. Дый пасля абвяшчэння вынiкаў Iрына не хавала раздражнёнасцi:

— Я хацела прадставiць не поп, не рок, увогуле не канкрэтны музычны стыль, а нашу Беларусь, разумееце? А зараз прабачце, у мяне яшчэ канцэрт, i я пайду...

Аляксандра Гайдук трымалася малайцом i абвясцiла, што здавацца не збiраецца: маўляў, на наступны год па добрай традыцыi яна зноў падасць заяўку на ўдзел у конкурсе. Калi спатрэбiцца, паабяцала спявачка, яна нават ляжа на сцэне з плакатам «Вазьмiце мяне на Еўрабачанне!», але свайго дасягне.

Гюнеш у адказ на пытанне, цi паспрабуе яна таксама свае сiлы ў наступным адборы, не адрываючыся ад раздачы аўтографаў, цiха, але цвёрда пахiстала галавой:

— Не, усё, хопiць. Гэта быў апошнi раз.

Шчаслiвыя пераможцы, па iдэi, павiнны былi даць агульную прэс-канферэнцыю — але яна чамусьцi ператварылася ў сольнае выступленне перад зацiкаўленымi журналiстамi Палiны Смолавай. Алена Грышанава, «Тяни-Толкай» i «Лявоны» нiякiх заяў не зрабiлi, паўсмiхалiся фотакамерам i цiхенька сышлi.

Тры месяцы

Як бы там нi было, але 24 лютага журы пад старшынствам народнага артыста Беларусi Мiхаiла Фiнберга назаве асноўнага выканаўцу, якi стане прадстаўнiком Беларусi на «Еўрабачаннi-2006» у Афiнах. А да самога конкурсу — для нас ён пачнецца з паўфiналу — засталося ўсяго нiчога, тры месяцы. I хоць ад нас з вамi залежыць ужо толькi колькасць i якасць маральнай падтрымкi беларускаму канкурсанту, але гэта таксама ўклад у агульны вынiк...

Вiкторыя ЦЕЛЯШУК.

Фота прэс-службы БТРК.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
10 лютага адбыўся адборачны канцэрт «Дарога на Еўрабачанне», пасля якога галасаваннем гледачоў былi вызначаны трое фiналiстаў нацыянальнага адбору
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика