21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Свята любовi па-маладзёжнаму

25.08.2009 21:33 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вiктар КУШАЛЬ

З 10 лютага на Мiншчыне стартавала маладзёжная акцыя Беларускага рэспублiканскага саюза моладзi «За любiмую Беларусь!». Гэты агульнарэспублiканскi праект, прымеркаваны да Дня святога Валянцiна, якi адносна нядаўна пачаў адзначацца ў нас, падвядзе вынiкi заўтра, 15 лютага. «Калi ты малады i энергiчны, калi ў тваiм сэрцы жыве любоў да родных i блiзкiх, сяброў i знаёмых, да роднага горада i пасёлка, да роднай краiны, калi ты верыш, што твае любоў i дабрыня патрэбны людзям — будзь з намi!» — заклiкалi маладых жыхароў сталiчнай вобласцi арганiзатары.

Напрыклад, у Жодзiнскiм гарадскiм камiтэце БРСМ група актывiстаў збiрала цiкавыя гiсторыi знаёмства i кахання, фотаздымкi i лiрычныя гiсторыi з жыцця сямейных пар. Усё гэта аформлена ў экспазiцыю «Сямейны альбом». Адначасова члены юнкораўскага клуба шукалi рамантычныя легенды i паданнi.

У Смалявiцкiм раёне ў рамках акцыi «За любiмую Беларусь» 11 лютага прайшла маладзёжна-забаўляльная праграма «Каханне з першага погляду».

У Заслаўi супрацоўнiкi ЦК БРСМ падвялi вынiкi конкурсу на лепшы калектыўны сiмвал «За любiмую Беларусь!» i лепшую «валянцiнку». Лепшыя творчыя работы, выкананыя выхаванцамi мясцовай дзiцячай школы мастацтваў, будуць аформлены ў выставу.

Вiлейскi гаркам БРСМ сумесна з гарадскiм Палацам культуры правядзе сёння ў горадзе канцэртную праграму i святочную маладзёжную дыскатэку, а таксама конкурс сямейных пар. Таксама конкурс для маладых сем’яў «У гасцях у Гiменея» пройдзе заўтра ў Барысаве, у гарадскiм Доме культуры iмя М. Горкага.

Удзельнiкi акцыi з кожнай пярвiчнай арганiзацыi БРСМ падрыхтуюць сiмвал «За любiмую Беларусь!», замацуюць да вялiкага штандару ў форме сэрца зробленыя з паперы чырвона-зялёныя сардэчкi. Яны папярэдне будуць раздавацца ўсiм жадаючым, якiя змогуць напiсаць добрыя словы i пажаданнi сваiм сябрам, калегам, роднаму гораду i роднай Беларусi.

У межах Усебеларускай акцыi «За любiмую Беларусь!» сёння ў Рэспублiканскiм Доме моладзi адбудзецца сустрэча «Валянцiнка майму кумiру». На сустрэчу запрошаны зоркi беларускай эстрады, знакамiтыя спартсмены, тэле- i радыёвядучыя, грамадскiя i палiтычныя дзеячы, мастакi, вучоныя, журналiсты, у адрас якiх моладзь рэспублiкi дасылала вiншаваннi i «валянцiнкi». Сабраныя ў спецыяльныя паштовыя скрынi па ўсёй Беларусi, гэтыя вiншаваннi будуць ва ўрачыстай абстаноўцы перададзены адрасатам i, магчыма, нехта з маладых людзей атрымае асабiстае запрашэнне свайго кумiра. Святочную атмасферу дапоўняць песнi, выкананыя ў падарунак зоркамi эстрады, а кульмiнацыяй свята стане прэзентацыя торта, прыгатаванага кандытарамi-актывiстамi БРСМ. Дарэчы, мука для гэтага торта была прывезена з кожнай вобласцi нашай краiны.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З 10 лютага на Мiншчыне стартавала маладзёжная акцыя Беларускага рэспублiканскага саюза моладзi «За любiмую Беларусь!»
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика