21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

«Культурны» хабар

25.08.2009 21:33 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Ён (у суме 7 тысяч долараў) прызначаўся для загадчыка аддзела культуры Лоеўскага райвыканкама.

Той быў старшынёй тэндарнай камiсii па выкананню капiтальнага рамонту будынка раённага Дома культуры i ў такую суму грашовага ўзнагароджання асабiстай персоны «вызначыў» пераможцу тэндара. Але гэта «акцыя» была выкрыта супрацоўнiкамi ўпраўлення Камiтэта дзяржаўнай бяспекi рэспублiкi па Гомельскай вобласцi. Узбуджана крымiнальная справа.

Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ.

150 ДОЛАРАЎ ЗА ПРАПIСКУ

Менавiта на такой суме ў Брэсце «прагарэла» адказная асоба, якая спрабавала «падзарабiць».

Справа ў тым, што ў службовым кабiнеце супрацоўнiкi аддзела па барацьбе з эканамiчнай злачыннасцю Маскоўскага РАУС Брэста i Брэсцкага абласнога ўпраўлення Галоўнага ўпраўлення аператыўна-пошукавай дзейнасцi МУС быў затрыманы намеснiк дырэктара РУП «Брэстжылбуд». Падазраецца ён у атрыманнi хабару ў памеры 150 долараў ЗША ад 31-гадовага мясцовага жыхара. Апошнi «ахвяраваў» грошы на карысць адказнай асобы за станоўчае вырашэнне пытання наконт прапiскi ў ведамасны iнтэрнат. Пракуратурай Маскоўскага раёна Брэста ўзбуджана крымiнальная справа.

Iгар ГРЫШЫН.

БIЗНЭС НА МЕДЗI

Няўдалым ён аказаўся для трох непрацуючых небарак, якiя прыклалi нямала намаганняў, каб увезцi ў Беларусь нелегальны груз.

Каля гадзiны ночы iх затрымалi паблiзу вёскi Верхнi Церабежаў Стаўбцоўскага раёна супрацоўнiкi Столiнскага РАУС i ваеннаслужачыя Пiнскага пагранатрада. Кантрабандысты на гужавой павозцы ўвезлi з Украiны без мытнага афармлення 483 кiлаграмы меднага кабелю на агульную суму 23 мiльёны 800 тысяч рублёў.

Iгар ГРЫШЫН.

НЕ НА ЛЕГКАВУШЦЫ, ДЫК НА КАНI

спрабавалi замацаваць свой «бiзнэс» два браты з адной вёскi Гомельскага раёна.

У першы раз яны везлi вялiкую колькасць спiртнога, схаванага ў тайнiку сваёй iншамаркi. «Аперацыя» правалiлася, бо кантрабандны груз выявiлi пагранiчнiкi на пункце спрошчанага пропуску. З выпадку гэтага суд яшчэ не паспеў сказаць сваё слова, браты праз некалькi дзён, але ўжо на канi, везлi алкаголь i iншыя забароненыя тавары на 3,5 мiльёна рублёў у абход пункта пропуску. Але i тут на iх шляху сталi пагранiчнiкi. Парушальнiкаў чакаюць вялiкiя непрыемнасцi.

Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ.

ШКОЛЬНIКI-ФАЛЬШЫВАМАНЕТЧЫКI

У Гомелi супрацоўнiкi аддзела па барацьбе з эканамiчнай злачыннасцю Цэнтральнага РАУС затрымалi двух вучняў 9-га класа адной са школ горада.

Як высветлiлася, узялi юнакоў на збыце фальшывай грашовай купюры намiналам 20 тысяч рублёў. А пры правядзеннi вобыскаў у iх дома праваахоўнiкамi канфiскавана 5 аналагiчных купюр, тры сiстэмныя блокi, два прынтары, сканер i ксеракс.

Аляксей ЦIТОЎ.

РТУЦЬ ЯК «ПАДАРУНАК» ДЛЯ НАЧАЛЬНIКА?

Менавiта да такой думкi прыйшлi многiя гамяльчане, калi даведалiся, што ў кабiнеце кiраўнiка адной з арганiзацый горада была знойдзена ртуць.

Вадкi серабрысты метал знаходзiўся ў вазоне для кветак. Хто зрабiў начальнiку такi «падарунак», застаецца пакуль невядомым. Вядома ж iншае: у кабiнеце паветра было забруджана да такой ступенi, што спецыялiсты з гарадскога цэнтра гiгiены i эпiдэмiялогii вымушаны былi правесцi тут пэўныя работы. Больш таго, небяспечная канцэнтрацыя пароў ртуцi выяўлена таксама яшчэ ў некалькiх кабiнетах iншых устаноў, якiя размяшчаюцца ў гэтым будынку.

Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ён (у суме 7 тысяч долараў) прызначаўся для загадчыка аддзела культуры Лоеўскага райвыканкама
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика