Весткi з Алiмпа
На XX зiмовых Алiмпiйскiх гульнях нашы спартсмены выступаюць у сямi вiдах спорту. Будзем сачыць за iмi i спадзявацца на медалi. Iх пакуль, на жаль, няма.
11 ЛЮТАГА бiятлон, 20 км, мужчыны: 1. Мiхаэль Грайс (Германiя), 2. Оле-Эйнар Б’ёрндален (Нарвегiя), 3. Хальвард Ханеволд (Нарвегiя). Лепшым сярод беларускiх страляючых лыжнiкаў быў дэбютант Алiмпiяды 27-гадовы Сяргей Новiкаў (24-е месца). Ветэран каманды Уладзiмiр Сашурын стаў 43-м, Рустам Валiулiн — 46-м, а Аляксандр Сыман — 72-м, хоць менавiта на трасе Чэзана Сан-Сiкарыо Сыман стаў прызёрам у спрынтарскай гонцы на этапе Кубка свету. лыжнае дваябор’е, iнд. гонка на 15 км, м: 1. Георг Хецiх (Германiя), 2. Фелiкс Готвальд (Аўстрыя), 3. Магнус Моан (Нарвегiя). канькабежны спорт, 5 км, м: 1. Чэд Хедрык (ЗША), 2. Свен Крамер (Нiдэрланды), 3. Энрыка Фабрыс (Iталiя). фрыстайл, могул, ж: 1. Джэнiфер Хейл (Канада), 2. Кары Траа (Нарвегiя), 3. Сандра Лаура (Францыя). 12 ЛЮТАГА лыжныя гонкi, дуатлон, ж: 1. Крысцiна Шмiгун (Эстонiя), 2. Кацярына Нойманава (Чэхiя), 3. Яўгенiя Мядзведзева-Арбузава (Расiя). Беларуска Алена Саннiкава — 43-я, Людмiла Каролiк-Шаблоўская — 44-я, Кацярына Рудакова-Булаўка — 49-я, Вольга Васiлёнак — 51-я. гарналыжны спорт, хуткасны спуск, м: 1. Антуан Дзенэр’я (Францыя), 2. Мiхаэль Вальхофер (Аўстрыя), 3. Бруна Кернен (Швейцарыя). лыжныя гонкi, дуатлон, м: 1. Яўгенiй Дзяменцьеў (Расiя), 2. Фрудэ Эсцiл (Нарвегiя), 3. П’етра Пiлер-Котрэр (Iспанiя). сноўборд, хаф-пайп, м: 1. Шон Уайт (ЗША), 2. Данiэль Кас (ЗША), 3. Марку Коскi (Фiнляндыя). санны спорт, м: 1. Армiн Цогелер, 2. Альберт Дземчанка (Расiя), 3. Марцiнс Рубенiс (Латвiя). канькабежны спорт, 3000 м, ж: 1. Iрэн Вюст (Нiдэрланды), 2. Рэнатэ Груневальд (Нiдэрланды), 3. Сiндзi Класэн (Канада). скачкi з трамплiну, К-90, м: 1. Ларс Бiстоел (Нарвегiя), 2. Мацi Хаутамякi (Фiнляндыя), 3. Роал Люкелсоел (Нарвегiя). 22-гадовы беларус Максiм Анiсiмаў заняў 33-ю пазiцыю, а самы малады прадстаўнiк нашай нацыянальнай зборнай Пётр Чаадаеў не прайшоў квалiфiкацыю, бо стаў 45-м. шорт-трэк, 1500 м, м: 1. Х’юн Су Ан (Карэя), 2. Хо Сук Лi (Карэя), 3. Цзяцзюн Лi (Кiтай). +13 ЛЮТАГА бiятлон, iнд. гонка на 15 км, ж: 1. Святлана Iшмуратава, 2. Вольга Пылёва (Расiя), 3. Марцiна Глагоў (Германiя). Высокi вынiк прадэманстравала беларуска Вольга Назарава (8-е месца). Алена Зубрылава — 15-я, Кацярына Iванова — 45-я, Ксенiя Зiкункова — 77-я. Сноўборд, хаф-пайп, ж: 1. Хана Тэтэр (ЗША), 2. Грэтхен Блейлер (ЗША), 3. Кьерсцi Буас (Нарвегiя). Краiна З С Б Усяго ЗША 3 2 - 5 Расiя 2 2 1 5 Германiя 2 - 1 3 Нарвегiя 1 3 4 8 Нiдэрланды 1 2 - 3 Карэя 1 1 - 2 Iталiя 1 - 2 3 Канада 1 - 1 2 Францыя 1 - 1 2 Эстонiя 1 - - 1 Аўстрыя - 2 - 2 Фiнляндыя - 1 1 2 Чэхiя - 1 - 1 Латвiя - - 1 1 Кiтай - - 1 1 Швейцарыя - - 1 1
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На XX зiмовых Алiмпiйскiх гульнях нашы спартсмены выступаюць у сямi вiдах спорту. Будзем сачыць за iмi i спадзявацца на медалi. Iх пакуль, на жаль, ня
|
|