21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Iспанцам сказалi: пасуньцеся...

25.08.2009 21:33 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Тэнiс. Кубак Дэвiса

Трохдзённы матч 1/8 Кубка Дэвiса сусветнай групы памiж зборнымi Беларусi i Iспанii, якi праходзiў гэтымi днямi ў Мiнску, закончыўся трыумфальнай перамогай гаспадароў... Дзякуючы феерычным выступленням Максiма Мiрнага i Уладзiмiра Валчкова ў адзiночных паядынках у пятнiцу i парнай сустрэчы ў суботу, перамога над адной з самых тытулаваных каманд планеты была дасягнута i ў самы кароткi тэрмiн! Вiншуем!!!

Без сумненняў, колькасць адрэналiну, якая вылiлася ў кроў спартсменаў i балельшчыкаў, была меншай, чым, напрыклад, падчас аналагiчнага матчу двухгадовай даўнiны памiж камандамi Беларусi i Расii. Тады, як вядома, пераможны акорд паставiў, лiтаральна саскочыўшы з мылiц, Уладзiмiр Валчкоў у матчы з Мiхаiлам Южным толькi ў пятым сэце. Цяпер жа ўсё стала ясна пасля трэцяга паядынку. Тым не менш гэта нiякiм чынам не прынiжае напалу матча i яго агульнай значнасцi. Зноў жа заключная гульня Уладзiмiра Валчкова, якi падчышчаў «грахi» Сяргея Тарсевiча, уступiўшага свой матч Давiду Ферэру, прымусiла шматлiкiх гледачоў доўга апладзiраваць майстэрству беларуса. Ён надзвычай прафесiйна «разводзiў» па корце iспанца Томi Рабрэду i заслужана выйграў 2:0. Агульны лiк стаў 4:1. Прэзiдэнт краiны Аляксандр Лукашэнка, якi быў сведкам парнага суботняга матчу i заключнага паядынку ў нядзелю, вельмi высока ацанiў гульню беларуса. Калi ты будзеш гуляць i далей так, як сёння, сказаў Аляксандр Рыгоравiч Валчкову, то выйграеш ва ўсiх... Камплiмент з вуснаў кiраўнiка дзяржавы павiнен прыдаць моцы Уладзiмiру Валчкову. Як i наказ аб тым, каб Максiм Мiрны разам з Уладзiмiрам Валчковым у парным разрадзе сталi алiмпiйскімi чэмпiёнамi ў Пекiне...

Увогуле прэзiдэнт Беларусi вельмi хваляваўся падчас узнагароджвання тэнiсiстаў. На ўсякi выпадак, прызнаўся Аляксандр Лукашэнка, ён нават «шпаргалку» падрыхтаваў. Праўда, гаварыў ён без паперкi, шчыра i адкрыта. Паводле яго слоў, беларускi народ жыў i яшчэ колькi часу будзе жыць гэтай тэнiснай падзеяй. Адметна, што пройгрыш iспанцаў, якiя выступаюць у Кубку Дэвiса аж з 1921 года i дагэтуль мелi 104 перамогi ў 171 матчы, не стаў падставай для замоўчвання iх заслуг у сусветным тэнiсе. Аляксандр Лукашэнка падзякаваў усiм тэнiстам Iспанii за добрую гульню, адзначыўшы, што пасля iх прыезду узровень вялiкага тэнiса ў Беларусi значна вырас.

Вянцом усяго закрыцця стала ўручэнне падарункаў. Госцi, у тым лiку i суддзi матчу, з рук прэзiдэнта краiны атрымалi шыкоўныя наборы ў нацыянальным беларускiм стылi разам з хрустальнымi вазамi. А вось Максiму Мiрнаму i Уладзiмiру Валчкову Аляксандр Лукашэнка падарыў «мужчынскую зброю» — пiсталеты. Баявая гэта зброя цi не, сцвярджаць не будзем, тым не менш на заключнай прэс-канферэнцыi, куды Максiм Мiрны прыйшоў ужо ў цывiльным касцюме, на пытанне журналiстаў ён адказаў так: зброя — сiмвалiчны i не першы такi падарунак ад прэзiдэнта, праўда, гэты больш памятны i важкi, спадзяюся, што яе нiколi не прыйдзецца прымяняць.

Мы таксама ўпэўнены, што галоўнай зброяй Максiма Мiрнага i яго таварышаў па камандзе будзе ўнутраны зарад. Зусiм хутка яго прыйдзецца прымяняць у матчы 1/4 фiналу Кубка Дэвiса. Пасля таго, як зборная Аўстралii ва ўпартай барацьбе (3:2) змагла перайграць на выездзе швейцарцаў, нашы тэнiсісты вымушаны будуць адправiцца за «срэбнай салатнiцай» на «зялёны» кантынент. Згодна з папярэднiм раскладам чвэрцьфiнальныя паядынкi сусветнай групы Кубка Дэвiса пройдуць 7—9 красавiка. У астатнiх трох паядынках памiж сабой сустрэнуцца: Харватыя — Аргенцiна, Францыя — Расiя, Чылi — ЗША.

Уладзiмiр ЗДАНОВIЧ.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Трохдзённы матч 1/8 Кубка Дэвiса сусветнай групы памiж зборнымi Беларусi i Iспанii, якi праходзiў гэтымi днямi ў Мiнску, закончыўся трыумфальнай перам
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика