21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

ПРЭС- розыгрыш

25.08.2009 21:33 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Iрына ПРЫМАК

Першую падачу накiроўваем бацьку лiдара нашай каманды Максiма Мiрнага Мікалаю Мікалаевічу, бо ў яго адначасова адбылося двайное свята:

— Турнiр якраз прыйшоўся на ваш дзень нараджэння. Што больш адзначалi ў вашай сям’i — выхад сына ў 1/4 розыгрышу Кубка Дэвiса цi асабiстае свята? Дарэчы, цi падносiў Максiм вам калi-небудзь падарунак на дзень нараджэння ў форме сваёй перамогi на корце?

— Ну, што вы кажаце! Канешне ж, больш радаваўся перамозе сына, каманды, усёй нашай краiны над сапраўднай тэнiснай дзяржавай Iспанiяй, а дзень нараджэння бывае кожны год i таму для мяне ён не мае такога вялiкага значэння. Максiм, прынамсi, калiсьцi мне ўжо рабiў падарунак (калi не памыляюся, гэта было ў 2003 годзе) сваёй перамогай у iндывiдуальным разрадзе на турнiры ў Ратэрдаме.

— Адкрыйце сакрэт, як вашаму сыну ўдаецца без стомы гуляць на корце на працягу некалькiх гадзiн, накiроўваць мяч з такой вялiкай хуткасцю, звыш 200 кiламетраў у гадзiну?

— Зразумела, гэта цяжкая праца, вялiкае напружанне. Максiм ведаў, што лёгка не будзе, i настройваўся на тры матчы, а прыйшлося гуляць два.

— Калi ў вас з’явiлася ўпэўненасць, што беларусы перамогуць?

— Я наогул лiчу, што трэба гнаць прэч усякiя дрэнныя думкi наконт пройгрышу. Магчыма, гэта вера ў поспех i дапамагла перамагчы. Я спадзяваўся на выйгрыш нашай каманды яшчэ напярэдаднi першага матчу.

***

На прэс-канферэнцыi пасля паядынку з Томi Рабрэда Максiм Мiрны падзялiўся, наколькi складана было першым выходзiць на корт:

— За дванаццацiгадовую гiсторыю розыгрышу Кубка Дэвiса прыходзiлася пачынаць, як мне, так i Валодзю Валчкову. Вынiкi былi рознымi. Канешне, першы матч я не назваў бы лёгкiм, бо Томi Рабрэда, як мне падаецца, — самы унiверсальны iспанскi iгрок, якi прызвычаiўся да нашага хуткага пакрыцця.

— Максiм, з боку падаецца, што пасля падачы вы выбягаеце да сеткi на сваю рызыку, а там як атрымаецца...

— Гэта не зусiм так. Зразумела, у мяне ўжо выпрацаваны пэўны стыль гульнi. Прызнаюся, што ў iм ёсць сапраўды нейкая ступень рызыкi, але ўдаецца ж выйграваць.

Падзялiўся сваiмi думкамi i Уладзiмiр ВАЛЧКОЎ:

— Перад другiм матчам падбадзёрыў не столькi парадкавы нумар выхаду Максiма на корт, колькi яго перамога над iспанцам. Я ведаў, што адзiн нуль у мяне ўжо ў запасе, таму быў больш упэўненым, чым калi б пачынаў гуляць сам.

— Як удалося справiцца з мацнейшымi ракеткамi свету? Ваш рэйтынг значна рознiцца...

— Кубак Дэвiса паказаў, што межы памiж рознiцай у рэйтынгу сцiраюцца, калi выступаеш дома, пры такой моцнай падтрымцы трыбун, ды яшчэ на зручным для нас пакрыццi. А наогул я проста iмкнуўся выконваць устаноўку трэнера: бiць падачу i ўразаць колькасць розыгрышаў.

Да таго, як выявiўся пераможца пары Швейцарыя—Аўстралiя, на якога выходзiла наша каманда, капiтан беларусаў Дзмiтрый Татур прызнаўся, што калi мы засмуцiлi самiх iспанцаў, то нам ужо ўсё роўна, хто будзе наступным сапернiкам. А вось Максiм Мiрны дадаў, што лепш бы нам гуляць са Швейцарыяй, бо з ёй ужо сустракалiся, таму турнiр будзе дома, а гэта самi ведаеце, што значыць для нашай каманды. Аднак прыйдзецца-такi скрыжаваць ракеткi з аўстралiйцамi.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Першую падачу накiроўваем бацьку лiдара нашай каманды Максiма Мiрнага Мікалаю Мікалаевічу, бо ў яго адначасова адбылося двайное свята:
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика