21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Прэзiдэнт станоўча ацэньвае работу Камiтэта дзяржкантролю

25.08.2009 21:33 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка 14 лютага прыняў з планавым дакладам старшыню Камiтэта дзяржаўнага кантролю Анатоля Тозiка. Кiраўнiк камiтэта далажыў аб вынiках работы вышэйшага кантрольнага органа ў 2005 годзе i за пяцiгодку ў цэлым. Было адзначана, што Камiтэт дзяржкантролю ў цэлым паспяхова выконвае задачы, што стаяць перад iм. Адначасова прэзiдэнт краiны падкрэслiў неабходнасць далейшага ўзмацнення аналiтычнага складальнiка ў рабоце органаў дзяржкантролю i руху ад праверак фiнансава-гаспадарчай дзейнасцi арганiзацый да комплекснага аналiзу стану спраў у галiнах i рэгiёнах. Кiраўнiк дзяржавы быў праiнфармаваны аб вынiках комплекснай праверкi работы Мiнлясгаса i падведамных яму арганiзацый па павышэнню эфектыўнасцi нарыхтоўкi i рэалiзацыi драўнiны, аб вынiках работы ўрада i мясцовых органаў улады па забеспячэнню росту вытворчасцi рыбы ў Беларусi.

Прэзiдэнт краiны адзначыў, што недахопы ў планаваннi, нерацыяльны падыход да арганiзацыi кантрольных мерапрыемстваў i неналежная каардынацыя кантрольнай дзейнасцi ў асобных дзяржаўных органах прыводзiць да залiшнiх, а часта i неабгрунтавана назначаных, безвынiковых праверак.

У ходзе даклада быў падрабязна разгледжаны ўнесены Саветам па каардынацыi кантрольнай дзейнасцi ў Рэспублiцы Беларусь праект указа, якi змяшчае строгiя меры па ўпарадкаванню арганiзацыi кантрольна-рэвiзiйнай работы. У дакуменце дадзена азначэнне паняцця «планавая праверка (рэвiзiя) фiнансава-гаспадарчай дзейнасцi», устаноўлены адзiныя патрабаваннi да планавання, парадак i адзiны пералiк падстаў, пры наяўнасцi якiх могуць быць назначаны пазапланавыя кантрольныя мерапрыемствы. Праектам указа прадугледжваецца ўвядзенне адмiнiстрацыйнай адказнасцi службовых асоб кантралюючых органаў, якiя назначылi правядзенне пазапланавай праверкi ў парушэнне ўстаноўленага тэрмiну.

Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка 14 лютага прыняў з планавым дакладам старшыню Камiтэта дзяржаўнага кантролю Анатоля Тозiка
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика