Указам прэзiдэнта асобныя рытуальныя паслугi вызвалены ад ПДВ
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка 14 лютага падпiсаў указ № 97, якiм зацверджаны пералiк рытуальных паслуг, што вызваляюцца ад абкладання падаткам на дабаўленую вартасць.
У адпаведнасцi з указам ад ПДВ вызваляюцца рытуальныя паслугi i работы, звязаныя з падрыхтоўкай, арганiзацыяй i правядзеннем пахавання памерлага, а таксама работы па добраўпарадкаванню i ўтрыманню прадастаўленага для пахавання памерлага зямельнага ўчастка i тэрыторыi месца пахавання ў цэлым. Такiм чынам, растлумачылi ў прэс-службе прэзiдэнта, ад ПДВ вызвалены паслугi, што аказваюцца за кошт сродкаў фiзiчных або юрыдычных асоб, якiя ўзялi на сябе арганiзацыю пахавання, а таксама работы па ўтрыманню месца пахавання, што праводзяцца спецыялiзаванай арганiзацыяй за кошт сродкаў мясцовага бюджэту. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка 14 лютага падпiсаў указ № 97, якiм зацверджаны пералiк рытуальных паслуг, што вызваляюцца ад абкладання падатка
|
|