21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Фермеры спадзяюцца на падтрымку дзяржавы

25.08.2009 21:33 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Народны сход: напярэдаднi

Юрый Коршунаў — старшыня Саюза фермераў Магiлёўскай вобласцi. У гэтую арганiзацыю ўваходзяць каля 60 чалавек, якiя маюць сялянскiя фермерскiя гаспадаркi. Паводле слоў Коршунава, удзельнiкi саюза — гэта людзi, якiя першымi на Магiлёўшчыне стваралi свае гаспадаркi, пачыналi фермерскi рух i праз гады ўтрымалiся i працуюць. Юрый Коршунаў узначальвае фермерскi саюз на Магiлёўшчыне год i сцвярджае, што яго арганiзацыя працуе i людзi пачалi да яе цягнуцца, таму што ёсць канкрэтныя вынiкi працы — гэта перш за ўсё атрыманыя ад дзяржавы крэдыты i тэхнiка.

Сам Коршунаў стаў фермерам у 1991 годзе, i яго гаспадарцы «Пралесак» у Магiлёўскiм раёне — 15 гадоў. Там вырошчваюць збожжа, атрымлiваюць малако ад 80 кароў, таксама ёсць свiннi, цяляты i конi. Цяпер «Пралесак» — гаспадарка ўзорная, туды часта прыязджаюць госцi за перайманнем вопыту, але Юрый заўсёды памятае, якой працы гэта каштавала.

— Спачатку было складана. Але я ўпарты i хацеў усiх пераканаць, што на зямлi можна працаваць i на ёй павiнен быць гаспадар.

— I што, урэшце пераканалi? Цi можна зарабiць на жыццё з фермерскай гаспадаркi?

— Так, на сённяшнi дзень я працую нармальна. Канешне, у мяне невялiкая рэнтабельнасць, таму што ў сельскай гаспадарцы дамагчыся вялiкiх прыбыткаў немагчыма. На жыццё хапае, але без падтрымкi дзяржавы нi ў адной краiне сельскаму вытворцу немагчыма выжыць. Калi дзяржава не будзе падтрымлiваць калгаснiкаў i фермераў, то толку не будзе. Але трэба вялiкi дзякуй сказаць кiраўнiцтву Беларусi за тое, што наша дзяржава нас падтрымлiвае.

Я згодны з Аляксандрам Лукашэнкам у тым, што калi мы сябе сёння не будзем кармiць, то заўтра намi пачнуць кiраваць iншыя. А сёння, як бы там нi было, мы самi сябе кормiм.

У нашай гаспадарцы «Пралесак» надаiлi 6 тысяч лiтраў малака ад каровы. У мяне ўраджайнасць збожжавых 50 цэнтнераў з гектара — i тое год быў не самы добры, раней было 58. Хоць, заўважу, мне далi не самыя лепшыя землi. Але мы працавалi, i зямля пачала даваць аддачу. Спачатку я ў яе ўкладаў, а цяпер яна пачала мяне кармiць.

— У адных — поспехi i прыбыткi, у iншых — разарэнне i лiквiдацыя. Колькасць фермераў скарацiлася. Як вы да гэтага ставiцеся?

— Той, хто на зямлi працуе, той i будзе працаваць. Але калi нiчога не ўкладаць у зямлю, нiчога з яе i не падняць. I тыя людзi, якiя ў яе нi капейкi не ўкладалi, а толькi бралi, яны — банкруты, таму што зямля ўжо нiчога не дае. I яны кiдаюць справу.

Я лiчу, праца на зямлi — гэта замкнёнае кола. Зямля дала збожжа, салому, траву, сена, гэтым пакармiлi кароў, гной завезлi на зямлю. Мы ўзялi — павiнны i папоўнiць.

А тое, што колькасць фермераў скарачаецца, мне падаецца, што ў палове гэтых выпадкаў сыходзяць людзi, якiя не здолелi стаць гаспадарамi на зямлi. З iншага боку, не ўсiх падтрымлiвае ўлада на месцах. Калi б у раёнах фермерам была такая ж падтрымка, як калгасам i саўгасам, то палова з тых, якiя сышлi, нармальна працавалi б. Такое маё меркаванне.

— Што сёння дзяржава робiць для фермераў Магiлёўшчыны? Як вы ацэньваеце яе падтрымку?

— Ведаеце, калi толькi пачынаўся фермерскi рух, усе кiнулiся араць зямлю. Крэдыты фермерам былi каласальныя. 1,2 мiльёна рублёў на той момант — гэта былi вялiкiя грошы. Але пытанне ў тым, як iмi распарадзiлiся? Напрыклад, я iх не трацiў, а ўсё ўклаў у тэхнiку — трактары i прычэпы. Гэта быў мой паспяховы старт, я пайшоў уперад, таму што тэхнiка — гэта галоўнае. Цяпер я зноў тэхнiчна пераўзбройваюся: паводле праграмы ўрада, бяру тэхнiку ў лiзiнг.

Напрыканцы мiнулага года, паводле ўказа Аляксандра Лукашэнкi, фермерам выдаткавалi крэдыт для набыцця трактароў. Мы пiсалi пiсьмо з такой просьбай у Адмiнiстрацыю Прэзiдэнта i наша пытанне вырашылi — вялiкi дзякуй за гэта! 27 фермераў з Магiлёўскай вобласцi атрымалi новыя трактары: крэдыт з адтэрмiноўкай, льготны, з невялiкiм працэнтам. Я лiчу, што гэта вялiкая падтрымка для фермера — атрымаць новую тэхнiку. I людзi неяк ажывiлiся, таму што дзяржава павярнулася да фермераў тварам.

Зноў-такi паводле дзяржаўнай праграмы мы атрымалi цеплагенератары для сушкi збожжа, сушыльную тэхнiку. Давалi нам i ўгнаеннi па льготнай цане. Я скажу, што 2005-ы стаў годам, калi дзяржава каласальна дапамагла фермерам. Канечне, здараюцца i «запiнкi», але ў асноўным дзяржава стала фермерам дапамагаць. Мы звяртаемся, нам iдуць насустрач. Нармальна, працаваць можна.

— Мiж тым, гэта не павiнна азначаць, што фермеры сядзяць i чакаюць падтрымкi. Трэба i самiм варушыцца...

— Канешне, пад ляжачы камень вада не цячэ. Ага, нехта патрэбен мне даць... — я лiчу, гэта ўтрыманскi лад жыцця. Трэба сапраўды варышуцца, быць настойлiвымi, напорыстымi. Галоўнае, што нам не адмаўляюць. Калi мы iдзём i грукаем у дзверы, да нас станоўчае стаўленне. Любому фермеру iмкнуцца дапамагчы.

А мы, у сваю чаргу, iмкнёмся дапамагчы людзям на сяле. Калi да мяне звяртаюцца па дапамогу вяскоўцы, я абавязкова дам i трактар, i салому, i дровы. Гэта ж такая ўзаемасувязь: калi мне трэба будзе бульбу капаць альбо сена сушыць, яны мне дапамогуць. Так i ва ўсiх выпадках.

— Цi можна казаць аб узаемадапамозе i ў сувязi з дзяржаўнай падтрымкай фермерству? Што вы сёння даеце дзяржаве?

— За 2005 год я здаў дзяржаве 390 тон малака. Я лiчу, што цалкам апраўдваю тыя капiтальныя ўкладаннi ў маю гаспадарку, якiя былi зроблены дзяржавай у выглядзе беспрацэнтных крэдытаў i лiзiнга тэхнiкi. Нiхто не скажа, што я прагуляў гэтыя грошы. У мяне i мяса, i ўраджайнасць, i зямля дагледжаная. У мяне чыстае сумленне перад дзяржавай.

— Цi можа фермер iснаваць самастойна, без падтрымкi дзяржавы?

— Год можа быць засушлiвым цi дажджлiвым, ападкi могуць пакласцi хлеб, замаразкi могуць падмарозiць усходы i гэтак далей. У нас зона рызыкоўнага земляробства. Што будзе з надвор’ем — ведае толькi адзiн Бог. I калi мы не сабралi ўраджай, да каго нам пайсцi? Да дзяржавы, якая дапаможа.

Многiя крычалi яшчэ нядаўна: «Навошта нам дзяржава? Мы самi ўсё здолеем, толькi рынак нам адкрыйце!» Тады Аляксандр Лукашэнка адказаў: маўляў, я вам адкрыю, а што вы далей будзеце рабiць? Ён усё прадбачыў i зрабiў правiльна.

Мая справа — вырабляць прадукцыю. Навошта мне меркаваць, як яе рэалiзаваць? Я малако прывёз на малочны камбiнат i атрымаў грошы. I дзяржава пра нас думае. Гэта ўзаемасувязь.

— Як вы лiчыце, цi ёсць сёння перспектыва ў беларускага фермерства?

— Мая перспектыва — працаваць. Я люблю сваю працу i штодня бачу яе вынiкi. Цi разумееце вы, што гэта такое? Калi зерне пачынае расцi, калi перазiмавалi, калi карова расцялiлася... Я атрымлiваю задавальненне ад працы. Мой сын Iван, яму 21 год i ён вучыцца ў iнстытуце правазнаўства, раней не разумеў, як можа зямля мець пах. Цяпер, калi стаў сам араць зямлю, зразумеў, што сапраўды так, пахне — i прыемна, i незабыўна. Так што чалаек, якi ўцягнуўся ў гэту справу i гатоў араць зямлю, будзе на ёй працаваць, не адарвецца.

А што датычыцца ўвогуле фермерства, то я лiчу, што на зямлi павiнен быць гаспадар. Не такi, якi сёння — тут, а заўтра — там. З фермераў пайшлi тыя, якiя пабаялiся цяжкасцяў, а мацнейшыя засталiся. Хоць што тут казаць, i мне было часам так цяжка, што хацелася кiнуць усё. Было такое, што давялося прадаць мэблю з хаты i бытавую тэхнiку, каб здабыць грошы для гаспадаркi. Але «перахварэў» i застаўся працаваць. Таму перспектыва цяпер — развiвацца. Прыватнiк на зямлi будзе працаваць, бо яму есцi трэба ранiцай, у абед i ўвечары. Трэба ўкладаць у зямлю капейчыну, тады ты атрымаеш з яе i сёння, i заўтра, i паслязаўтра. Будзе i дзецям есцi, i ўнукам. Перспектыва на зямлi — вялiкая.

— Вас выбралi ўдзельнiкам трэцяга Усебеларускага сходу. З якiмi пачуццямi паедзеце ў Мiнск?

— З жаданнем. Я калiсьцi едзiў на першы Усебеларускi сход i тады першы раз паслухаў прамову Аляксандра Лукашэнкi, раней усё не атрымлiвалася неяк. I, ведаеце, атрымаў вялiкi зарад бадзёрасцi, сiлу працаваць i не падаць духам, як бы нi было цяжка беларускаму народу i дзяржаве.

— Якiя праблемы беларускага фермерства вы ўзнiмеце на сходзе, калi ў вас будзе такая магчымасць?

— Па-першае, хацелася б, каб стала прасцей перадача прыватнiкам будынкаў альбо тэхнiкi, якiя сёння не патрэбны гаспадаркам, але засталiся на балансах i развальваюцца. Я, напрыклад, таксама прашу ў арэнду адзiн хлеў — разбураецца, але не даюць. Там вельмi складаная працэдура, нават калi гаспадарка хоча аддаць. Нельга закопваць у зямлю, а трэба аддаваць прыватнiкам. Сяляне, калi застаюцца без справы, пачынаюць пiць гарэлку. Але калi аддаць чалавеку, у якога залатыя рукi, разламаны камбайн альбо трактар, якi хутка пераўтворыцца ў кучу металалому, ён яго адрамантуе i атрымае магчымасць апрацоўваць не паўгектара зямлi, а два цi тры. Селянiн працаваў бы на сябе i быў бы заняты!

Другая актуальная праблема — гэта крэдыты для тых, хто толькi пачынае фермерскую справу. У банку патрабуюць для крэдыту залог, але чалавеку яшчэ няма чаго закласцi. Што закласцi — сваю хату? Таму новы фермер практычна не мае шанцаў атрымаць у банку крэдыт i пачаць працаваць.

Трэцяя i, напэўна, самая галоўная праблема — гэта лiзiнг. Дакладней, тэрмiн выплаты. Камбайн, дапусцiм, каштуе 200 тысяч долараў. А яго трэба выкупiць за 5 гадоў. Гэта вельмi цяжка. Было б разумна павялiчыць тэрмiн выплаты ў два разы — даць магчымасць разлiчвацца дзесяць гадоў.

I, канешне, фермерам хацелася б, каб стаўленне да нас дзяржавы не мянялася i заставалася добрым. А дзяржава павiнна дапамагаць у першую чаргу тым, ад каго ёсць аддача. Калi фермер паказвае ўраджайнасць 12 цэнтнераў з гектара — гэта не можа быць праўдай, i пацiху прадаць збожжа за наяўныя — гэта няправiльна. I падаткi трэба плацiць акуратна: 5% — гэта не так ужо i шмат, жыць можна. Фермер, паверце мне, з працягнутай рукой не стаiць. Як гаворыцца, у яго заўсёды будзе на булку з маслам яму, дзецям i ўнукам.

Асабiста мне не сорамна за сваю працу. Я прыношу карысць дзяржаве.

Гутарыла Алена КАЗЛОВА.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Юрый Коршунаў — старшыня Саюза фермераў Магiлёўскай вобласцi. У гэтую арганiзацыю ўваходзяць каля 60 чалавек, якiя маюць сялянскiя фермерскiя гаспадар
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика