21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Iльготы. I не толькi

25.08.2009 21:33 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей ГРЫБ

За апошнiя гады ўзровень нараджальнасцi ў Беларусi павялiчыўся з 8,8 да 9,3 чалавека на 1000 жыхароў краiны. Адначасова адбылося знiжэнне паказчыкаў смяротнасцi сярод немаўлят i мацi.

Разам з тым, як адзначыла на сустрэчы з журналiстамi намеснiк старшынi Пастаяннай камiсii па ахове здароўя, фiзiчнай культуры, справах сям’i i моладзi Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Нiна Федарук, пакуль выпадае гаварыць хiба што аб адноснай стабiлiзацыi. Так, падлiчана, што для аднаўлення насельнiцтва краiны на кожную жанчыну ў рэпрадукцыйным узросце павiнна прыпадаць 2,16 нараджэннi дзiцяцi. Аднак пакуль гэты паказчык у нас — усяго 1,3.

Як нагадала Нiна Федарук, у пачатку 2006 года ў Беларусi налiчвалася 9 млн 750 тыс. жыхароў цi амаль на 50 тыс. менш, чым у студзенi летась. Сапраўды, у краiне па-ранейшаму захоўваецца станоўчае мiграцыйнае сальда: з 1996 года да нас прыехала 220 тыс., тады як выехала на сталае месца жыхарства ў iншыя дзяржавы — 87 тыс. грамадзян. Але гэта не здолела кампенсаваць натуральныя страты насельнiцтва, якiя, паводле разлiкаў, за апошняе дзесяцiгоддзе склалi амаль паўмiльёна чалавек. Калi ў 1990 годзе доля дзяцей у агульнай колькасцi грамадзян Беларусi складала 25, то зараз — толькi 16 працэнтаў.

З улiкам гэтага, паводле слоў Нiны Федарук, на першае месца павiнна выйсцi задача стымулявання нараджальнасцi. Адным з крокаў у гэтым напрамку стала апошняе рашэнне аб выраўнiваннi дзiцячых дапамог для працуючых i непрацуючых мацi, прычым па больш высокай «планцы» — у прыватнасцi, «адзiная» дапамога з 1 лютага складае звыш 102 тыс. рублёў. Аднак галоўная стаўка робiцца на падтрымку мнагадзетных сем’яў. Так, нагадала Нiна Федарук, зараз такiя сем’i могуць карыстацца 50-працэнтнай скiдкай па аплаце падручнiкаў, за наведванне дашкольных устаноў, харчаванне ў дашкольных установах. Мнагадзетныя сем’i вызваляюцца ад платы зямельнага падатку, нарэшце, карыстаюцца падтрымкай пры пагашэннi льготных крэдытаў на будаўнiцтва жылля: пры нараджэннi трэцяга дзiцяцi сума гэтых крэдытаў змяншаецца на 30, чацвёртага — на 50, а пятага i наступных дзяцей — на ўсе 100 працэнтаў. Прычым, падкрэслiла дэпутат, зараз вывучаецца пытанне аб пашырэннi льгот мнагадзетным сем’ям.

Павелiчэнне дзяржаўнай падтрымкi сем’яў з дзецьмi, лiчыць Нiна Федарук, павiнна паспрыяць росту нараджальнасцi. Хоць гэта ўмова далёка не адзiная. Не менш важнай падаецца змена псiхалогii будучых бацькоў. Зараз 32 працэнты беларускiх сем’яў маюць па двое, i толькi 6 працэнтаў — па трое i больш дзяцей. Адпаведна, пераважная большасць сем’яў, на еўрапейскi манер, аддае перавагу 1 дзiцяцi. Мiж тым, даводзiцца канстатаваць, што для простага аднаўлення насельнiцтва краiны неабходна, каб прынамсi палова беларускiх сем’яў мела па двое цi трое дзяцей.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
За апошнiя гады ўзровень нараджальнасцi ў Беларусi павялiчыўся з 8,8 да 9,3 чалавека на 1000 жыхароў краiны. Адначасова адбылося знiжэнне паказчыкаў с
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика