21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

«У Беларусi людзi ўпэўнены ў заўтрашнiм днi...»

25.08.2009 21:33 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей СIВАНСКI

Днямi ў Рэдакцыйна-выдавецкай установе «Лiтаратура i мастацтва» адбылася сустрэча беларускiх паэтаў i публiцыстаў з дэлегацыяй Маскоўскай гарадской арганiзацыi Саюза пiсьменнiкаў Расii (СПР).

«Сёння iдзе працэс адцягнення ўвагi ад духоўнасцi», — так ахарактарызаваў стан спраў на тэлебачаннi суседняй дзяржавы генеральны дырэктар Маскоўскай гарадской арганiзацыi СПР Уладзiмiр Баярынаў. «Трэба яшчэ пашукаць дзяржаву, дзе па першай праграме з пяцi гадзiн ранiцы трансляцыя пачынаецца з твараў комiкаў. I па ўсiх вядучых тэлеканалах трансляцыi заканчваюцца глыбокай ноччу гэтымi ж комiкамi...».

Гаворачы пра сiтуацыю з лiтаратурай у Расii, Уладзiмiр Баярынаў адзначыў, што сёння дзяржаўную падтрымку маюць лiтаральна «з дзесятак пiсьменнiкаў», якiя ў большасцi сваёй прытрымлiваюцца лiберальных поглядаў. Iншыя пiсьменнiкi часта сутыкаюцца з велiзарнымi цяжкасцямi. «Напрыклад, каб зайсцi ў кабiнет да чыноўнiка, патрабуюцца велiзарныя грошы. Калi такiх грошай няма, то табе не трэба i iмкнуцца туды. Адным словам, мы жывём насычаным i цяжкiм, i ад гэтага яшчэ больш цiкавым жыццём...».

Галоўны рэдактар газеты «Московский литератор» Iван Галубнiчы заявiў, што сёння ў Расii «велiзарнай колькасцю лiберальных сродкаў масавай iнфармацыi, якiя фiнансуюцца Захадам, вядзецца сапраўдная iнфармацыйная вайна супраць Беларусi i асабiста прэзiдэнта Аляксандра Лукашэнкi. Ствараецца негатыўны вобраз Беларусi. Можна назiраць хлуслiвае спачуванне: такi добры народ, аднак жыве па-савецку i бедна. А здзек над афiцыйнай уладай прымае часам хулiганскiя формы...».

Што датычыцца асабiстых уражанняў Iвана Галубнiчага ад наведвання нашай краiны, то яму «кiнулася ў вочы тое, што народ у Беларусi жыве годна. Я, масквiч, быў уражаны тым, што не пабачыў бяздомных. А ў Маскве яны нiкога не здзiўляюць... У Беларусi я пабачыў людзей, якiя ўпэўнены ў заўтрашнiм днi. Яны жывуць, мабыць, небагата, але жывуць годна i ў iх ёсць упэўненасць, што заўтра яны не будуць жыць горш».

Галоўны рэдактар беларускага часопiса «Маладосць» Раiса Баравiкова распавяла сваiм расiйскiм калегам, што ў 2002 годзе была створана Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова «Лiтаратура i мастацтва», у якую ўвайшлi шэраг лiтаратурных часопiсаў (у тым лiку i «Маладосць»). Да гэтай падзеi, паводле слоў Раiсы Баравiковай, на старонкi дадзеных часопiсаў у асноўным траплялi творы «двух дзесяткаў пiсьменнiкаў празаходняй арыентацыi».

Адразу пасля стварэння холдынгу «Лiтаратура i мастацтва» сiтуацыя ў лiтаратурных выданнях вымушала жадаць лепшага. «Падпiсны тыраж «Маладосцi» складаў 250 экзэмпляраў. Аднак потым з’явiлася распараджэнне прэзiдэнта Беларусi аб падтрымцы лiтаратурна-мастацкiх выданняў. Згодна з гэтым дакументам, напрыклад, нашы часопiсы павiнны былi выпiсваць бiблiятэкi. I падпiска ў нас узрасла... Таксама мы адразу змянiлi знешнi выгляд выданняў. Бо раней яны выглядалi надзвычай сцiпла».

Cамаакупнасць усiх выданняў холдынгу складае зараз 38 працэнтаў. Агульны тыраж усiх выданняў у студзенi 2006 года ў параўнаннi да студзеня 2005 года вырас на 11 працэнтаў. Iндывiдуальная падпiска вырасла на 34 працэнты.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Днямi ў Рэдакцыйна-выдавецкай установе «Лiтаратура i мастацтва» адбылася сустрэча беларускiх паэтаў i публiцыстаў з дэлегацыяй Маскоўскай гарадской ар
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика