Лячэбна-выхаваўчая ўстанова для цяжкiх падлеткаў
Аксана ШЫКУЦЬ, БЕЛТА
У Мiнску ў 2007—2008 гадах плануецца адкрыць гарадское аддзяленне лячэбна-выхаваўчай установы для цяжкiх падлеткаў, якiя трапiлi ў алкагольную або наркатычную залежнасць. Аб гэтым паведамiла намеснiк старшынi Камiсii па справах непаўналетнiх Мiнгарвыканкама Алена Герасiменка.
Гэта будзе ўстанова закрытага тыпу, аналагаў якой у рэспублiцы пакуль няма. Работу плануецца арганiзаваць сумесна са спецыялiстамi камiтэта па ахове здароўя мэрыi. Тут падлеткi будуць атрымлiваць дапамогу псiхолагаў, медыкаў, сацыяльных педагогаў. Такi праект будзе рэалiзаваны ў рамках праграмы па прафiлактыцы безнагляднасцi i правапарушэнняў непаўналетнiх на 2006—2010 гады, адобранай нядаўна Мiнгарвыканкамам. Гэтым дакументам таксама прадугледжана стварэнне ў сталiцы гарадскога аддзялення вучэбна-выхаваўчай установы для часовага ўтрымання i рэабiлiтацыi непаўналетнiх, схiльных да бадзяжнiцтва, папрашайнiцтва i ўчынення правапарушэнняў, расказала Алена Герасiменка.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Мiнску ў 2007—2008 гадах плануецца адкрыць гарадское аддзяленне лячэбна-выхаваўчай установы для цяжкiх падлеткаў, якiя трапiлi ў алкагольную або нар |
|