21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Нашы ў Антарктыдзе

25.08.2009 21:33 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Iнга МIНДАЛЁВА

Далёкiя вандроўкi

16 лютага з Кейптаўна (Паўднёва-Афрыканская Рэспублiка) у Антарктыду накiравалася расiйскае навукова-экспедыцыйнае судна «Акадэмiк Фёдараў», на борце якога знаходзiлiся два нашы суайчыннiкi — загадчык сектара Iнстытута заалогii Акадэмii навук Беларусi, кандыдыт бiялагiчных навук Уладзiмiр Тышкевiч i дэпутат Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Мiкалай Дубовiк. Гэта першая беларуская нацыянальная антарктычная экспедыцыя, праводзiмая ў складзе i пры экспедыцыяйнай падтрымцы Расгiдрамета.

Як растлумачыў нашаму карэспандэнту дырэктар Iнстытута праблем выкарыстання прыродных рэсурсаў i экалогii акадэмiк, прафесар Уладзiмiр ЛОГIНАЎ, першым пунктам высадкi будзе станцыя «Новалазараўская», а завершаць свае даследаваннi члены экспедыцыi на першай савецка-расiйскай станцыi ў Антарктыдзе — «Мiрны», заснаванай яшчэ ў 1956 годзе, дзе вучоныя прабудуць да сярэдзiны сакавiка. Вяртанне ў Кейптаўн запланавана на канец сакавiка — пачатак красавiка.

— Падчас экспедыцыi мяркуецца вывучэнне тэхнiчных i клiматычных умоў, у якiх будуць працаваць беларускiя навуковыя прыборы i спецыялiзаваная тэхнiка, — расказаў Уладзiмiр Фёдаравiч, — збiранне даных аб спосабах перадачы, кантролю, захоўвання i распаўсюджвання гiдраметэаралагiчнай i геафiзiчнай iнфармацыi, а таксама — ацэнка тэхнiчных магчымасцяў прыёму спадарожнiкавай iнфармацыi на iснуючых антарктычных станцыях, уключаючы iнфармацыю са спадарожнiка БелКА. Акрамя таго, унесена ў планы i рэкагнасцыроўка для выбару месца дыслакацыi будучай пастаяннай беларускай антарктычнай станцыi.

...Вывучэннi палярных раёнаў, у якiх удзельнiчалi беларусы, пачалiся вельмi даўно. У жылах многiх даследчыкаў Арктыкi цякла беларуская кроў. Яшчэ ў 1730—1740 гадах вывучэннем высокашыротных рэгiёнаў займалiся нашы суайчыннiкi Таццяна i Васiль Прончышчавы (у iх гонар была названа бухта Прончышчавых). Iмем яшчэ аднаго нашага славутага земляка — таленавiтага геафiзiка, акеанолага, начальнiка «Главсевморпути» Расii акадэмiка Отта Юр’евiча Шмiдта быў названы востраў. У гiсторыю вывучэння Арктыкi ўвайшлi таксама ўраджэнец Барысаўскага павета контрадмiрал Барыс Вiлькiцкi i яго сын Андрэй (пралiў Вiлькiцкiх), палярны даследчык Iван Чэрскi (хрыбет Чэрскага), а таксама вядомыя нам са школьнага курса геаграфii Харытон i Дзмiтрый Лапцевы (мора Лапцевых) i iнш.

У 1938 годзе савецкае навукова-даследчае судна «Георгий Седов» умерзла ў льды ў Ледавiтым акiяне. Пасля выратавальнай аперацыi карабель не пакiнулі 15 членаў экiпажа, якiя добраахвотна засталiся дрэйфаваць разам з «Седовым» i выкарысталi сiтуацыю для вывучэння прыроды недаследаваных тэрыторый Паўночнага Ледавiтага акiяна. Дрэйф доўжыўся 812 дзён. Сярод застаўшыхся было трое беларусаў: выдатны географ Вiктар Буйнiцкi, ваенны доктар Аляксандр Сабалеўскi i механiк Iосiф Мядвецкi. Усе яны за гэты мужны ўчынак атрымалi званне Героя Савецкага Саюза.

Многа нашых суайчыннiкаў было i сярод паўночных лётчыкаў, напрыклад, Герой Савецкага Саюза Iван Нагурцкi, якi ўдзельнiчаў у выратавальнай аперацыi на «Седове», Герой Савецкага Саюза Сiгiзмунд Леванеўскi (здзейснiў пералёт у Амерыку праз Паўночны Ледавiты акiян), Iлья Мазурык (выратоўваў экспедыцыю чалюскiнцаў) i iнш.

— Арктыка i Антарктыка цiкавыя для нас, беларусаў, з розных аспектаў, — гаворыць Логiнаў, — з навуковага, палiтычнага i эканамiчнага. Высокашыротныя палярныя раёны з’яўляюцца «кухняй надвор’я», там адбываюцца працэсы, якiя выклiкаюць буйнамаштабныя клiматычныя змяненнi. Зразумець iх — значыць развiць больш дакладныя метады прагназавання, выпрацаваць надзейную ахоўную сiстэму. Усе мы ведаем, што на Полюсе холадна, а на экватары спякотна. Памiж iмi iснуе пэўная рознiца тэмператур — градыент. Калi на Полюсе тэмпература панiжаецца, градыент павялiчваецца, што прыводзiць да ўзмацнення заходняга патоку паветра. Для Беларусi гэта «вылiваецца» ў цёплую снежную зiму. Калi ж градыент памяншаецца, развiваюцца мерыдыянальныя працэсы i палярныя ўварваннi халодных паветраных мас, у нас стаiць сухое, марознае надвор’е, як было некалькi тыдняў таму. Натуральна, на Паўночнае паўшар’е большы ўплыў аказвае Арктыка, на Паўднёвае — Антарктыка, аднак — падкрэслю — экватар не з’яўляецца бетоннай сцяной. Абмен паветраных мас адбываецца пастаянна, толькi працэс гэты патрабуе больш часу.

Сёння Антарктыда — самы маладаследаваны кантынент. Актыўныя работы па яго вывучэнню пачалiся ўсяго 50 гадоў таму. Многiя краiны зараз рыхтуюцца да правядзення Мiжнароднага палярнага года, якi прыпадае на 2007—2008 гады. Беларусы таксама не застануцца ўбаку. У нашых вучоных ужо ёсць свае цiкавыя методыкi, эксклюзiўныя прыборы. Напрыклад, распрацаваныя Iнстытутам фiзiкi пераносныя лiдарныя сiстэмы для вывучэння газавых i аэразольных саставаў атмасферы, што з’яўляецца вельмi важным для вырашэння пытанняў аб змяненнi клiмату. Яшчэ адна сур’ёзная праблема — утрыманне азону i азонавыя «дзiры». Спецыялiсты Беларускага дзяржаўнага унiверсiтэта распрацавалi аўтаматызаваныя комплексы для даследавання ўтрымання азону i прытоку ультрафiялетавай радыяцыi.

— У Антарктыдзе, бясспрэчна, ёсць мiнеральныя рэсурсы, аднак пакуль iснуе дагавор, якi ўстанавiў мараторый на iх здабычу. Рэсурсы гэтага рэгiёну аб’яўлены ўсеагульным здабыткам чалавецтва, — працягваў Уладзiмiр Фёдаравiч. — Зараз iдзе актыўны працэс пашырэння складу краiн—удзельнiц дагавора. Iх ужо 45. У тым лiку — Расiя, Румынiя, Эстонiя, Польшча, Украiна, Славакiя i iнш. Спадзяёмся, хутка далучыцца i Беларусь. Адносна нашага ўдзелу ў даследаваннях палярных раёнаў рашэнне ўжо прынята. Ступень удзелу вызначыцца нашымi фiнансавымi магчымасцямi. Зараз абмяркоўваюцца некалькi варыянтаў, у тым лiку — правядзенне сумесных даследаванняў разам з расiянамi або стварэнне сваёй антарктычнай станцыi, што было б для беларусаў найбольш выгадным i з палiтычнага, i з навуковага пункту гледжання. На яе ўзвядзенне i ўтрыманне ў нармальным стане круглы год спатрэбiцца 100—300 тысяч долараў.

Да 1 лiпеня 2006 года павiнен быць распрацаваны i зацверджаны комплексны план мерапрыемстваў па даследаванню i выкарыстанню нашымi навукоўцамi палярных рэгiёнаў, а таксама па далучэнню Беларусi да дагавора аб Антарктыдзе. З вялiкай доляй верагоднасцi можна сцвярджаць, што ў хуткiм часе ў беларусаў на Антарктыдзе з’явiцца свая палярная станцыя.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
16 лютага з Кейптаўна (Паўднёва-Афрыканская Рэспублiка) у Антарктыду накiравалася расiйскае навукова-экспедыцыйнае судна «Акадэмiк Фёдараў», на борце
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика