Не менш як 76 працэнтаў выбаршчыкаў гатовы падтрымаць дзеючага прэзiдэнта Беларусi на выбарах
Кацярына НЯЧАЕВА, БЕЛТА
Не менш як 76 працэнтаў выбаршчыкаў гатовы падтрымаць дзеючага прэзiдэнта Беларусi Аляксандра Лукашэнку на маючых адбыцца выбарах кiраўнiка дзяржавы. Аб гэтым заявiў дырэктар Iнстытута сацыялогii Нацыянальнай акадэмii навук нашай краiны Георгiй Явелькiн ў iнтэрв’ю журналiстам.
Гаворачы аб шанцах iншых прэтэндэнтаў на пасаду прэзiдэнта Беларусi, Георгiй Явелькiн параiў iм «не цешыць сябе наконт колькасцi галасоў на iх карысць». Рэйтынг палiтычных партый знаходзiцца на ўзроўнi статыстычнай памылкi (у межах 3-4 працэнтаў), на тых жа пазiцыях i ўзровень даверу грамадства да апазiцыi. Такiя высновы, паводле яго слоў, грунтуюцца на вынiках сацыялагiчных даследаванняў, праведзеных iнстытутам з 2002-га па 2005 гады. Пры гэтым апошняе апытанне, праведзенае ў канцы мiнулага года, было самым маштабным у Беларусi за апошнiя 4 гады. Упершыню ў нашай краiне ў даследаваннi прынялi ўдзел больш як 9 тыс. чалавек. Гэта дало магчымасць атрымаць даныя аб настроi i меркаваннi ўсiх катэгорый насельнiцтва як у горадзе, так i ў вёсцы, адзначыў вучоны. Ён асаблiва падкрэслiў, што вынiкi даследаванняў сведчаць аб тым, што абсалютная большасць жыхароў краiны станоўча ацэньваюць сваё жыццё. Так, за 4 гады амаль у 5 разоў узрасла колькасць людзей, якiя лiчаць, што сацыяльна-эканамiчная сiтуацыя ў краiне змянiлася да лепшага. Калi ў 2002-м такой думкi прытрымлiвалiся каля 8 працэнтаў апытаных, то ў мiнулым годзе — каля 38 працэнтаў. Каля 16 працэнтаў ацэньваюць сацыяльна-эканамiчнае стано- вiшча ў рэспублiцы як добрае (4 гады таму iх было ў 4 разы менш). Пры гэтым рэзка скарацiлася колькасць прыхiльнiкаў супрацьлеглай думкi: стала ў 4 разы менш тых, хто адзначае пагаршэнне сацыяльна-эканамiчнай сiтуацыi. Кожны трэцi сярод апытаных сцвярджае, што яго матэрыяльнае становiшча за апошнi год палепшылася. У 2002 годзе такiх было менш як 10 працэнтаў. Больш за 34 працэнты з упэўненасцю i аптымiзмам глядзяць у будучае. На пытанне: «Як зменiцца ваша жыццё ў блiжэйшым будучым?», яны адказалi: да лепшага. У 2002 годзе так лiчылi каля 25 працэнтаў апытаных. Пры гэтым пагаршэнняў чакаюць менш за 7 працэнтаў супраць 18 працэнтаў у 2002 годзе. Назiраецца тэндэнцыя павышэння аўтарытэту ў грамадстве прэзiдэнта i ўлады ў цэлым, адзначыў Георгiй Явелькiн. Больш як 55 працэнтаў удзельнiкаў апытання 2005 года ацэньваюць палiтычную абстаноўку ў краiне як спакойную (у 2002-м iх было менш за 30 працэнтаў). Паводле слоў дырэктара, ёсць прэтэнзii насельнiцтва да асобных службаў, мiнiстэрстваў, ведамстваў. I гэта аб’ектыўны працэс, паколькi па меры росту сацыяльна-эканамiчнага дабрабыту павялiчваюцца патрэбнасцi насельнiцтва, канстатаваў вучоны.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым заявiў дырэктар Iнстытута сацыялогii Нацыянальнай акадэмii навук нашай краiны Георгiй Явелькiн ў iнтэрв’ю журналiстам
|
|