21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Берлусконi назваў Украiну прычынай энергетычнага крызiсу

25.08.2009 21:33 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Адной з прычын ахапiўшага Iталiю энергетычнага крызiсу стаў несанкцыянаваны адбор Украiнай расiйскага палiва, якое паступае праз гэту краiну ў Заходнюю Еўропу. З такой заявай выступiў у тэлеэфiры прэм’ер-мiнiстр Iталii Сiльвiа Берлусконi.

«Украiна праводзiла адбор 70 кубаметраў газу за дзень, не маючы на гэта кантракта з «Газпрамам», — удакладнiў iтальянскi прэм’ер. На пачатку лютага кiраўнiк «Газпрама» Аляксей Мiлер, якi знаходзiўся ў Турцыi, заявiў, што Украiна ў студзенi адабрала 550 мiльёнаў расiйскага газу, прызначанага для еўрапейскiх спажыўцоў.

ЗА «МIНСК» ПРОСЯЦЬ 16 МЛН ДОЛАРАЎ

Кiтай выставiць на аўкцыён былы савецкi авiяносец «Мiнск» класа «Кiеў», якi зараз выкарыстоўваецца як забаўляльны цэнтр.

Гэты карабель быў першым савецкiм авiяносцам, купленым Кiтаем напрыканцы 90-х гадоў. Яго прадалi для утылiзацыi, але ў КНР адна з кампанiй перакупiла карабель i ператварыла яго ў забаўляльны цэнтр. У цяперашнi час унутры «Мiнска» размяшчаюцца рэстараны, кiнатэатр i iншыя забаўляльныя ўстановы. Пачатковы кошт на аўкцыёне складзе прыкладна 16 мiльёнаў долараў ЗША.

АБРАМОВIЧ КУПIЦЬ ЗБОРНАЙ РАСII САМАГА ДАРАГОГА ТРЭНЕРА

Расiйскi алiгарх Раман Абрамовiч гатовы аплацiць паслугi галандскага трэнера Гуса Хiдзiнка, калi той узначалiць футбольную зборную Расii. Пра гэта паведамiла брытанская газета Daily Mirror.

Хiдзiнк зараз трэнiруе галандскi клуб «ПСВ Эйндховен», а да гэтага вывеў зборную Аўстралii ў фiнал чэмпiянату свету. Ён выказвае жаданне зноў працаваць з якой-небудзь нацыянальнай зборнай. Галандзец з’яўляецца адным з самых дарагiх трэнераў у свеце. Яго паслугi ацэньваюцца ў чатыры мiльёны фунтаў стэрлiнгаў у год.

КРЫМСКIЯ ВIНЫ СТАНУЦЬ ДЭФIЦЫТАМ

Крым застаўся без сыравiны для вытворчасцi вiн i каньяку. Як паведамляе Iнтэрнэт-выданне «Новый регион», яблычныя сады вымерзлi амаль на чвэрць, аднак гэта не адаб’ецца на ўраджаi. Грушы пацярпелi на 90 працэнтаў. Ураджаю персiкаў, абрыкосаў i чарэшнi практычна не будзе. Такая сiтуацыя i з вiнаградам. Маразы пашкодзiлi 90 працэнтаў вiнаграднiкаў. Паводле падлiкаў спецыялiстаў, сёлета вiнаграду збяруць не больш за 25 тысяч тон, што ў добрыя гады складала ўраджай адной вiнаграднай гаспадаркi.

АПОЎЗЕНЬ «ПАХАВАЎ» ВЁСКУ

Гiганцкi апоўзень накрыў вялiкую вёску на востраве Лейтэ ў цэнтральнай частцы Фiлiпiн. Прадстаўнiкi мясцовага Чырвонага Крыжа паведамляюць пра як мiнiмум 500 загiнуўшых.

Яшчэ каля 1,5 тысячы жыхароў вёскi Гiнсахуган лiчацца прапаўшымі без вестак. Вiдавочна, што колькасць ахвяр узрасце, бо значная частка прапаўшых людзей знаходзiцца пад тонамi камянёў i гразевай масы.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адной з прычын ахапiўшага Iталiю энергетычнага крызiсу стаў несанкцыянаваны адбор Украiнай расiйскага палiва, якое паступае праз гэту краiну ў Заходню
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика