РАЗАМ!Адно — «вайна ўварвалася». «Нядоўга ваяваў, — прызнаецца гаспадар, — але ж хапiла...». Ён — цяжка ранены быў: страцiў палову слыху, палову зроку... Што, аднак, не перашкодзiла, вярнуўшыся дамоў, разгледзець сярод дзяўчат адну з самых працавiтых i пасватацца. У вынiку — на дзень нараджэння сам сабе падарунак зрабiў — ажанiўся... — Цi спрачалiся калi? — пытаемся ў «маладых» у дзень брыльянтавага вяселля. — Не, — упэўнена кажа гаспадыня. — Адзiн раз было, — вiнавацiцца гаспадар. — А тады, калi ласка, падзялiцеся вопытам: скажыце, як трэба жыць, каб за 60 гадоў ды толькi адзiн разок пасварыцца? — Паважаць трэба, — вучыць гаспадыня, — уступаць адно аднаму. У нас вось — i ён такi, што не будзе чапляцца хоць за што, i я такая ж... У гэтай дружнай сямейцы (дзе ён па-ранейшаму Колька, а яна — Надзя) вырасла трое дзяцей, сямёра ўнукаў, ёсць праўнукi. I — несумненна — яшчэ адна падстава для самапавагi: яны заўсёды жылi сумленна, са свайго «мазаля» i ў згодзе з людзьмi. Надзея Мiхайлаўна лiчы усё жыццё працавала ў калгасе, дома — ткала, шыла, вязала; Мiкалай Мiкалаевiч быў, як жартуе, «дырэктарам школы па гаспадарчай частцы» — гэта значыць, столярам, конюхам, качагарам... Карацей — сям’я, як сям’я: для нашай краiны, можна сказаць, тыповая цi звычайная... Яшчэ i тым, што ў яе з 1947 года («як з’явiлiся грошы на хлеб»(!) прыходзiць газета «Звязда». НА ЗДЫМКУ: разам, як 60 гадоў таму, Надзея Мiхайлаўна i Мiкалай Мiкалаевiч ВАЛКОВIЧЫ. м. Ратамка, Мiнскi раён. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адзiн без аднаго яны лiчы што не жылi. Ну, па-першае, таму, што нарадзiлiся ў адной вёсцы Месцiна Бярэзiнскага раёна i нават у адзiн год («Яна старэйш |
|