Начны дазор
Мiкола ДЗЯБЁЛА
Мiнская мiлiцыя з дапамогай пiльных грамадзян актывiзавала працу па недапушчэнню несанкцыянаванага гандлю спiртнымi напоямi ў начны час
Як паведамiў начальнiк аддзела iнфармацыi i грамадскiх сувязяў сталiчнага ГУУС Алег Слепчанка, пасля фактычнага спынення продажу танных алкагольных вырабаў у начных крамах горада некаторыя «прадпрымальныя» асобы вырашылi запоўнiць гэтую «нiшу». Напрыклад, нядаўна на вулiцы Казiнца былi затрыманы дзве жанчыны, якiя ноччу гандлявалi ля пад’езда жылога дома гарэлкай «Вясковая» i пладова-ягадным вiном «Казанова». Адметна, што мiлiцыянеры выявiлi «бутлегераў» з дапамогай пiльных грамадзян, якiя патэлефанавалi па нумары «гарачай лiнii»: 270-55-01. Паводле iнфармацыi Алега Слепчанкi, па гэтым спецыяльным нумары, якi, дарэчы, працуе кругласутачна, у аператыўна-дзяжурную службу палка патрульна-паставой службы ГУУС ужо атрымана каля 30 паведамленняў ад пiльных грамадзян. Большасць такiх «сiгналаў» якраз датычылi незаконнага продажу алкаголю ў начны час. Пасля кожнага такога тэлефоннага званка на месца функцыянавання падпольнай гандлёвай кропкi выязджалi мабiльныя групы мiлiцыi i, як правiла, затрымлiвалi «бутлегераў». Варта адзначыць, што на «гарачую лiнiю» сталiчнага ГУУС нярэдка паступалi паведамленнi аб фактах незаконнай рэалiзацыi спiртных напояў i за межамi Мiнска. Такiя «сiгналы» таксама не заставалiся па-за ўвагай. У прыватнасцi, адна жыхарка Крупак паведамiла аб iснаваннi ў пасёлку падпольнай крамы па продажу самагону. Факт пацвердзiўся, самагоншчыца была прыцягнута да адмiнiстрацыйнай адказнасцi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мiнская мiлiцыя з дапамогай пiльных грамадзян актывiзавала працу па недапушчэнню несанкцыянаванага гандлю спiртнымi напоямi ў начны час |
|