21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

«А лазнi людзi будуюць свае...»

25.08.2009 21:33 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей КУЗНЯЦОЎ

А на мой погляд...

Як вяскоўцы ацэньваюць стан спраў з гандлем i бытавым абслугоўваннем?

У 2005 годзе камбiнаты бытавога абслугоўвання насельнiцтва, якiя аказваюць паслугi на вёсцы, карысталiся льготамi па плаце шэрагу падаткаў i плацяжоў. Такая мера дала станоўчы вынiк. Камбiнаты змаглi накiраваць дадатковыя сродкi на абнаўленне асноўных фондаў, у iх стала больш абаротных сродкаў... Для таго, каб надалей паляпшаць сiтуацыю з бытавым абслугоўваннем насельнiцтва на вёсцы, льготы па плаце падаткаў i плацяжоў камбiнатам вырашана захаваць i на 2006 год.

Карэспандэнт «Звязды» вырашыў пацiкавiцца ў жыхароў некаторых вёсак краiны iх меркаваннямi аб сiтуацыi з бытавым абслугоўваннем i гандлем у гэтых населеных пунктах.

Сяргей КОПЫШ, дырэктар Крэўскай аграрнай агульнаадукацыйнай сярэдняй школы (Смаргонскi раён):

— Адзiн раз на тыдзень, а часам i два разы я наведваю Смаргонь. I ў мяне ёсць магчымасць адвезцi туды для рамонту тэлевiзар, халадзiльнiк i г. д. Што датычыцца цырульнi, то я таксама наведваю яе ў горадзе. Хоць перыядычна цырульнiк прыязджае ў Крэва...

Такiм чынам, асабiста мною пункт бытавога абслугоўвання насельнiцтва, якi iснуе ў нашай вёсцы, не запатрабаваны. У Смаргонi я магу вырашыць усе пытаннi значна хутчэй. А зварот у вясковы пункт бытавога абслугоўвання робiць працэс больш працяглым. Але ж для вяскоўцаў, у каго няма свайго транспарту, пункт — зручная рэч. Хоць жыхары Крэва будуць чакаць рамонту абутку тыдзень—два, але iм не трэба будзе ехаць забiраць яго ў Смаргонь.

Што датычыцца магазiнаў, то ў нашай вёсцы, здаецца, з гэтым ўсё нармальна. Менавiта прыватныя магазiны (iх два), а не дзяржаўныя сёння карыстаюцца большай папулярнасцю ў насельнiцтва. У iх больш шырокi выбар тавараў, вышэйшая iх якасць, таму большая колькасць вяскоўцаў аддаюць перавагу прыватным магазiнам.

Вiктар СВЁКЛА, старшыня Шчорсаўскага сельскага Савета дэпутатаў (Навагрудскi раён):

— На сiтуацыю з насычанасцю гандлёвымi кропкамi мы не скардзiмся. У Шчорсах ёсць адзiн камерцыйны магазiн i тры дзяржаўныя (два — харчовыя i адзiн — магазiн прамысловых тавараў). Асартымент у магазiнах неблагi. Мiнiмальны асартыментны пералiк, якi быў зацверджаны некалькi гадоў таму, у дзяржаўных магазiнах заўсёды вытрымлiваецца. Хоць у продажы ёсць не толькi дадзены мiнiмум. Пры гэтым якасць тавараў добрая... Дарэчы, камерцыйны гандаль i дзяржаўны спрыяюць паляпшэнню працы адзiн аднаго, не даюць адзiн аднаму драмаць.

У Шчорсах ёсць комплексны прыёмны пункт. Гэтая ўстанова аказвала бытавыя паслугi насельнiцтву яшчэ да распаду Савецкага Саюза, i гэтая сiстэма ў нас захавалася. Я лiчу, што ў гэтым плане праблем у вёсцы няма. Былi б у вяскоўца грошы, а бытавую паслугу можна атрымаць любую. А калi нельга нейкае пытанне вырашыць на месцы, у нашым прыёмным пункце возьмуць заказ i накiруюць яго ў Навагрудак. Напрыклад, калi трэба адрамантаваць складаную бытавую тэхнiку...

Праўда, прыёмны пункт размешчаны ў Шчорсах не ў лепшым будынку. Але калi ў вёсцы будзе стварацца аграгарадок, то будзе вырашацца i пытанне аб новым будынку. Першапачаткова аграгарадок планавалася ствараць у Шчорсах у 2008 годзе, але нядаўна раённыя ўлады разглядалi магчымасць стварэння аграгарадка ўжо сёлета. Пакуль, праўда, канчатковага рашэння пра тэрмiны не прынята...

Уладзiмiр МIНЧАНКА, дырэктар сярэдняй школы вёскi Дрысвяты (Браслаўскi раён):

— Што датычыцца бытавога абслугоўвання, то ў нашай вёсцы нiчога няма. Хоць вёска вялiкая... Раней у нас iснаваў камбiнат бытавога абслугоўвання. Але пасля распаду Савецкага Саюза ён перастаў працаваць. А потым будынак, якi ён займаў, разабралi. Была таксама лазня з басейнам, працаваў лазнева-пральны камбiнат. А цяпер нiчога гэтага няма. I, канешне, хочацца, каб дадзеныя рэчы з’явiлiся...

Зараз мы ездзiм за 30 кiламетраў у Браслаў, каб здаць у рамонт бытавую тэхнiку i г. д. У каго няма машыны, таму, канешне, складана. А лазнi апошнiм часам людзi будуюць свае. Магчыма, больш за 50 працэнтаў жыхароў вёскi маюць ужо сёння ўласныя лазнi. Некаторыя з тых, у каго лазнi няма, ходзяць да суседзяў. Вось такiм чынам людзi выходзяць са складанага становiшча...

У нашай вёсцы iснуе адзiн дзяржаўны магазiн i гандлюе прыватны прадпрымальнiк. Што да апошняга, то нараканняў на яго ў нас няма. Вельмi добра, што гэты прадпрымальнiк у нас працуе. А ў дзяржаўным магазiне асартымент тавараў вымушае жадаць лепшага. Фрукты рэдка завозяць. Смятана можа быць, а тварожных прадуктаў няма. I з прамысловых тавараў у нашым магазiне мала што можна набыць.

Асартымент у прыватнага прадпрымальнiка лепшы, бо ён бачыць, што набываюць людзi i iмкнецца падстройвацца пад попыт. А дзяржаўнаму магазiну, як я разумею, што даюць, тое ён i прадае. Хоць пад заказ i ў яго могуць даставiць той цi iншы тавар. Напрыклад, будаўнiчыя матэрыялы... Увогуле, у магазiны i на базар мы часта ездзiм у Браслаў.

Iрына ЛАСТАЎКА, старшыня Кублiцкага сельскага Савета дэпутатаў (Ушацкi раён):

— У Кублiчах iснуе комплексны прыёмны пункт, якi аказвае адзiнаццаць паслуг па бытавому абслугоўванню насельнiцтва. Дарэчы, загадчыца пункта — маладая жанчына, якая мае спецыяльнасць швачкi. Зараз яна знаходзiцца ў дэкрэтным водпуску па догляду за дзiцём, аднак калi яна працавала, то па сваёй iнiцыятыве пачала аказваць жыхарам вёскi паслугi па iндывiдуальнаму пашыву адзення, бялiзны. I гэтыя паслугi карысталiся попытам... Акрамя таго Кублiцкi прыёмны пункт гандлюе харчовымi таварамi, маючы адпаведную лiцэнзiю.

Калi ж нейкую паслугу ў Кублiцкiм прыёмным пункце не аказваюць, жыхары вёскi могуць звярнуцца ва Ушацкi Дом бытавых паслуг. Так, у iм ёсць тэхнiка для распiлоўкi дроў. Вясной, думаю, ён будзе аказваць паслугi па ўзорванню агародаў...

У нашай вёсцы адзiн прыватны магазiн i адзiн — дзяржаўны. Акрамя таго ёсць буфет (былая сталовая мясцовай гаспадаркi), якi гандлюе зараз харчаваннем. Усе тры гандлёвыя кропкi карыстаюцца попытам у насельнiцтва. I людзi, у прынцыпе, задаволены сiтуацыяй з гандлем у вёсцы.

Дарэчы, у канцы 2005 года ў вёсцы быў уведзены ў эксплуатацыю новы будынак для дзяржаўнага магазiна. Дагэтуль ён арандаваў невялiкае памяшканне ў будынку праўлення сельскага Савета, што абмяжоўвала магчымасцi магазiна, людзям не зусiм зручна было... У дзяржаўным магазiне можна заказаць i тавары, якiх няма ў iм. Бытавую тэхнiку, будматэрыялы, мэблю. Усё гэта будзе прывезена ў Кублiчы.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як вяскоўцы ацэньваюць стан спраў з гандлем i бытавым абслугоўваннем?
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика