21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

«На свайго мужа я спачатку клюнула як на карцiнку»

25.08.2009 21:33 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Яна працуе на радыё i тэлебачаннi, здымае клiпы i пiша кнiгi, удзельнiчае ў кiнастужках i выхоўвае дваiх дзяцей. Наша сённяшняя гераiня — Тамара ЛIСIЦКАЯ.

— Ну хто як не вядучая галоўнай сямейнай тэлеперадачы Беларусi «Вось такія пірагі» ведае, што ўключае ў сябе жаночае шчасце?

— Добры дом, мужа, здаровых малых. Але, здаецца, нармальны мужчына таксама ў гэтым бачыць шчасце. Мабыць, мы, у адрозненне ад моцнага полу, акрамя таго жадаем добра выглядаць? I яшчэ... Жанчыне вельмi важна, каб яе каханы адбыўся, у той час як мужа кар’ера жонкi ў большасцi выпадкаў не вельмi турбуе.

— Вы шмат у чым дапамагаеце мужу, вядомаму ды-джэю радыё «Радыус» Глебу Марозаву?

— Мой уклад у яго будучыню — гэта ў асноўным падтрымка. Творчыя ж людзi такiя складаныя, таму мая задача — падставiць плячо, калi ён стамiўся цi ў чым-небудзь расчараваўся. Я саджуся перад мужам i кажу: «Спакойна. Ты таленавiты, разумны, лепшы з лепшых». I самае галоўнае, што я ў гэта абсалютна шчыра веру, iнакш i быць не можа. Мне таксама вельмi важна час ад часу чуць такiя словы ад Глеба, у нейкi момант я нават ультыматыўна патрабавала, каб ён хоць раз на тыдзень мне гаварыў, якая я добрая. Алё ён не схiльны да камплiментаў, не гаваркi. Я таксама зразумела, што моцны пол не любiць праблемных, яркiх жанчын. Хоць iм i прыемна бывае, калi жонка нешта сабой уяўляе. Разам з тым нейкi час на камп’ютары Глеба «вiсела» мая фатаграфiя. I гэта быў такi невымоўны камплiмент... што я на 10 гадоў наперад яму даравала. А зараз яго дысплэй забiты файламi, папкамi, не паспяваем мы сентыментальнiчаць.

— А якiм увогуле павiнен быць нармальны мужчына на думку Тамары Лiсiцкай?

— Пачну з той рысы, якая псуе маё жыццё: мне патрэбна, каб ён быў прыгожы, i гэта вялiкая праблема. Калi чалавек не яркi, я не магу, акрамя сяброўства i павагi, зведаць да яго сур’ёзнае пачуццё. На свайго мужа я спачатку клюнула як на карцiнку. Я саромеюся гэтага, але гэта праўда. Ужо потым я знайшла ў Глебе набор якасцяў, якiя мне падабаюцца: жалезабетоннасць, упартасць, працаздольнасць, трываласць незвычайная.

— Ён доўгi час да вас заляцаўся цi гэта рабiлi вы?

— Па чарзе. Я, напрыклад, яго добра кармiла. Калi была хоць нейкая магчымасць, гатавала нешта, зноў гатавала, штосьцi новенькае выдумляла, «ссабойкi» складвала. Глеб, дарэчы, таксама добра ведае кулiнарную справу, асаблiва выдатна ў яго атрымлiваюцца пельменi, у мяне такiх нiколi не будзе. Вось успомнiла, як яшчэ заляцалася да Глеба: узяўшыся за яго гаспадарку, цэлы дзень патрацiла на тое, каб перамыць яго вiдэльцы, талерачкi. Для мяне гэта таксама быў нейкi паказчык, я не стала б рабiць гэтага, калi б чалавек не быў дарагi мне.

— У сваю чаргу будучы муж...

— Часцяком здзiўляў мяне. Неяк 8 сакавiка з’ехаў i нават не сказаў, куды. Патэлефанаваў толькi ўвечары. Я ўжо зусiм пакрыўдзiлася, выкраслiла яго з свайго жыцця. Наш дыялог выглядаў прыблiзна так: «Як справы?» — «Нармальна» — «Ну добра, бывай». Вось i што думаць? Тады я працавала на радыё ў начным эфiры, раптам амаль у 12 ночы мне тэлефануюць ахоўнiкi i кажуць: нам тут прынеслi безлiч кветак, што з iмi рабiць? А гэта Глеб з Вiцебска заказаў. Такiя вось парадаксальныя хады. Зараз, на жаль, мы мала бачымся, у нас несупадаючыя графiкi, але па тэлефону размаўляем шмат.

— У чым шукаеце сiлу ў час выпрабаванняў?

— У сям’i. А яшчэ я ведаю, што павiнен прайсцi нейкi час i ўсё ўсталюецца. Я — праблемны чалавек, схiльны да дэпрэсiй, якiя ў мяне не спынялiся доўгiя гады. Я лiтаральна перацякала з аднаго смутку (па прычыне дрэннага надвор’я) у iншы (нехта мяне пакрыўдзiў), толькi я паспявала акружыць сябе нечым надзейным, i тут зноў... А потым, калi пайшлi сапраўдныя беды — хваробы дзяцей, страта сяброў — я вельмi хутка загартавалася. I ўвогуле вельмi многае для мяне змянiла нараджэнне сына i дачкi.

— А менавiта...

— Усе пакуты, пошукi сябе канчаткова закончылiся са з’яўленнем малых (я ўвогуле хацела траіх дзяцей i гэта не выключана), я адразу зразумела, дзеля чаго жыву. Я, верагодна, дрэнна выхоўваю сына i дачку, iм трэба больш забараняць. Яны такiя ў мяне свабодалюбiвыя горцы, даволi самастойныя i не таму, што прадастаўлены самi сабе. I Каця (ёй два), i Мацвей (хлопчыку — шэсць) проста не ведаюць слова «не», а калi чуюць, просяць патлумачыць, што гэта такое. Я не кiрую дзецьмi (на гэта ў нас ёсць бацька, якога малыя слухаюцца з першай хвiлiнкi) i таму спадзяюся, што яны будуць успрымаць мяне як сябра. Мы з iмi шмат размаўляем, таму, мабыць, дачка вельмi добра гаворыць, так добра, што нават пужае. Яна ў нас строгая i катэгарычная дзяўчына (у той час як сын больш фiласафiчны).

— Часцяком параўноўваеце сябе малую з дзецьмi?

— Здараецца, але мы вельмi адрознiваемся: ужо ў дзяцiнстве я была вельмi замкнёнай, адзiночкай без сяброў. Гэта было сумна i прыгожа. Я вельмi любiла гуляць у вялiзным садзе ля нашага дома, там тырчала, як Маўглi, у мяне было прыгожае дзiкарскае маленства на яблынях. Ведаеце, чамусьцi ўспамiнаюцца сумныя моманты, напрыклад, як лоб пабiла так, што i сёння трэба старанна маскiраваць. А радасцi ўтульныя, хатнiя, яны па-добраму аднолькавыя, таму амаль i не засталiся ў памяцi.

У школе я таксама не пазбавiлася адзiноты, мае цёмныя гады прадоўжыліся, хоць я i набыла дзвюх сябровак, такiх жа iзгояў, як i я. Адна была вельмi ўжо выдатнiцай, другая — двоечнiцай, а я здымалася на ТБ i гэта вельмi напружвала ўсiх. I яшчэ... Згадзiцеся, для таго, каб заявiць пра сябе, як пра лiдара, трэба рабiць гэта ў першую ж секунду — сумкай аб стол i гэтак далей. А ў мяне гэта нiколi не атрымлiвалася, я неяк прасочвалася ў калектыў. Тым больш, што я была тоўстай дзяўчынкай з коскамi i ў акулярах, якая не раздзяляла агульнай весялосцi. I па 2—3 дысцыплiнах — бiялогii, спевах, маляванню — ведала прадмет нават больш за настаўнiкаў. А матэматыка, фiзiка мне не давалiся, я з чвэрцi ў чвэрць з тройкамi ледзь прапаўзала. I сёння я ў слупок лiчу простыя лiчбы.

А вось ужо студэнткай я трапiла ў надта ж добрую кампанiю, якую зноў-такi не вельмi любiлi. Але наша група расцвiла такiм буйным цветам, што да нас пацягнулiся самыя лепшыя, таленавiтыя. Хоць, дарэчы, у нас i не было банальных студэнцкiх радасцяў — п’янак-гулянак. Мы гаварылi пра Рэрыха, хадзiлi на Формана.

— Цi важна вам знешняе?

— Нават i не ведаю. Напрыклад, я люблю, каб у хаце было чыста, але чамусьцi гэта амаль не атрымлiваецца. Я ўвесь час змагаюся з пылам, кожны дзень пачынаецца з таго, што я мыю, пыласошу, гатую. Праходзiць гадзiнка — i ўсяго як i не было. Што датычыцца рушачак-падушачак, тут я поўная няздара. Мацi час ад часу прывозiць нешта прыгожанькае, падпольна прыладжвае, я з гэтай нагоды пачынаю з ёю спрачацца, але часцяком пакiдаю гэтыя рэчы. Мой стыль — лаканiчны хай-тэк, няяркiя колеры. На шчасце, з мужам густы ў нас супадаюць. А адзежа? У мяне ёсць любiмыя джынсы i свiтэр — класiка, якая нiколi не падвядзе. Моду я не адсочваю, больш за тое — стаўлюся да яе з пагардай. Гэта не мая гульня, я ў iншым цягнiку са сваiмi правiламi. Зноў-такi мацi мне часцяком гаворыць: вунь, якiя прыгожанькiя боцiкi цi там сукенка. Я так злуюся.

— З тэхнiкай Тамара Лiсiцкая на вы?

— У параўнаннi з мужам я — няздарная iстота... А яшчэ я вельмi несабраная, таму не ваджу машыну, карыстаюся дапамогай мужа, таксi цi метро.

— I ў метро ездзiце i адпачываеце не па-зорнаму?

— Я ўвогуле амаль не адпачываю, мне гэта нецiкава. Але чытаць люблю, мне заўжды патрэбныя былi лiтары. Шмат часу праводзiла ў бiблiятэцы, калi была студэнткай, мабыць, усё, што я ўяўляю сабой у iнтэлектуальным плане зараз, было здабыта тады. Я — аматарка кiно, але цяпер гляджу амаль адны трылеры i лiрычныя камедыi, таму што дакладна адчуваю, што мой мозг перагружаны iнфармацыяй, уваход на ўспрыманне новага, прыгожага ў мяне пакуль заблакiраваны.

I сапраўды, мы з мужам шмат працуем, часу на адпачынак не застаецца. Адзiнае, калi дзецi ў бабулi, а ў нас з Глебам выпадае свабодны дзень, мы не гатуем, не засцiлаем ложак i не прыбiраем — дзiкабразамi нейкiмi становiмся. Уключаем усё, што ёсць у нас на DVD, паўгадзiны глядзiм, а потым — па iнтарэсах: ён — за камп’ютар, я — за камп’ютар. ...І не дзіўна, што нашы бацькі незадаволены тым, як мы жывём.

— Несупадзенне характараў?

— Як не дзiўна, не, проста наш з Глебам быт складваецца не так, як хацелi б яны. Бацькi, дарэчы, у мяне маладыя. Мама зараз у водпуску па догляду за ўнучкай. У нас ёсць i няня, але мы нават утраiх не спраўляемся. Мама працуе ў бытавой сферы, тата — на трактарным заводзе, але абое — людзi творчыя, так што нам з братам Грышам было ў каго пайсцi. Мама — негалосны галоўны дызайнер сваёй арганiзацыi, чалавек з вялiкiм густам. А тата манiякальна адданы працы, у гэтым сэнсе я пайшла ў яго. Ён з ранiцы да вечара сядзiць за камп’ютарам, прыдумвае новыя схемы, i ўсё гэта абсалютна добраахвотна. Ён мог бы i не займацца гэтым дома, але...

— Калi-небудзь вам хацелася кардынальна змянiць жыццё? Пайсцi з ТБ, заспяваць...

— Я так часта пакiдала сваю працу, месца жыхарства, што гэта ўжо звычайныя рэчы для мяне. А спець? Чаму б i не. Некалькi песень ляжыць у кiшэнi пакамечанымi паперкамi. Калi я зразумею, як яны ператвараюцца ў музыку i што з iмi рабiць далей, я, мабыць, i запiшу нешта, але без спробы даказаць, што я спявачка. Ведаеце, зараз усё так перамяшалася, што важны ўжо не жанр, а чалавек, якi ў iм выступае. У цiкавай асобы амаль усё яскрава атрымлiваецца. Акрамя таго я нядрэнна малюю i абавязкова зраблю выставу. I гэта будзе не банальнае выпiньванне, а рэалiзацыя. А ўвогуле я кансерватар жорсткi. Больш за тое — на вялiкiя перамены ў мяне няма нi часу, нi сiл. Адзiн раз, калi я штосьцi значна перайначвала — гэта калi на працягу двух месяцаў я кожны дзень перафарбоўвала валасы ў рыжы, блакiтны, блонд... Гэта адбывалася, калi мы расставалiся з першым мужам.

— А Глеб з’явiўся ў вашым жыццi, калi сыну споўнiлася тры...

— Так. I месца бацькi ў яго жыццi было вакантным. А потым я пазнаёмiлася з Глебам. I аднойчы мой будучы муж падышоў да Мацвея i сказаў: «Я хачу, каб ты мяне называў тата». Я чакала, што малы спужаецца, але той падумаў i адказаў: «Добра».

Настасся ЦЕЛЕШАВА.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Яна працуе на радыё i тэлебачаннi, здымае клiпы i пiша кнiгi, удзельнiчае ў кiнастужках i выхоўвае дваiх дзяцей. Наша сённяшняя гераiня — Тамара ЛIСIЦ
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика