Ролiкi напракат? У вёсцы!
Iнга МIНДАЛЁВА
Рэнтабельнасць прадпрыемстваў бытавога абслугоўвання ў сельскай мясцовасцi сёння яшчэ выходзiць «у мiнус». Пры тым, што рост аб’ёмаў аказаных паслуг на вёсцы сёлета склаў 121,4 працэнта.
Паводле слоў генеральнага дырэктара Беларускага дзяржаўнага аб’яднання арганiзацый бытавога абслугоўвання насельнiцтва Ганны Лаўрукевiч, за мiнулы год па рэспублiцы ў сельскай мясцовасцi было адкрыта 48 новых КПП, сёлета плануецца ўвесцi яшчэ 71. Найбольш прыбытковымi былi i застаюцца цырульнi, рамонт складанай бытавой тэхнiкi i тэле- i радыёапаратуры, рытуальныя i фотапаслугi. Для павышэння рэнтабельнасцi зараз актыўна вядзецца мадэрнiзацыя матэрыяльнай базы, а таксама пашырэнне пералiку аказваемых паслуг за кошт найбольш прыбытковых (рамонту аўтамабiляў, рамонту мэблi, цырульнiкаў, паслуг пракату). Толькi за мiнулы год аб’ёмы паслуг пракату па рэспублiцы ўзраслi ў 4 разы. Пашыраецца i сама прапанова — хутка ў пунктах пракату, акрамя традыцыйных халадзiльнiкаў i тэлевiзараў, можна будзе ўзяць ролiкавыя канькi, маразiльнiкi, камп’ютары, фотакамеры. Попыт на гэта, адзначыла Ганна Лаўруковiч, ужо ёсць.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Рэнтабельнасць прадпрыемстваў бытавога абслугоўвання ў сельскай мясцовасцi сёння яшчэ выходзiць «у мiнус». Пры тым, што рост аб’ёмаў аказаных паслуг н
|
|