21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Дасягнуць вышынi «Гефеста»

25.08.2009 21:33 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Святлана БАРЫСЕНКА

Выбiрай беларускае!

22 лютага адзiн з буйнейшых вытворцаў газавых i электрычных плiт СП ААТ «Брэстгазаапарат» сустракае сваё 55-годдзе. На расiйскiм рынку, куды накiроўваецца каля 70 працэнтаў гатовай прадукцыi, шэраг мадэляў заслужылi марку «Лепшыя тавары на рынку Расiйскай Федэрацыi», асноўныя мадэлi атрымалi Залаты i Плацiнавы знакi на Усерасiйскiм конкурсе лепшых тавараў трэцяга тысячагоддзя. 51 працэнт акцый належыць на бягучы момант РАТ «Газпрам».

За апошнiя пяць гадоў прадпрыемства накiравала звыш 45 мiльёнаў долараў уласных сродкаў на закупку навейшых тэхналогiй i абсталявання. Завод асвоiў выпуск практычна ўсяго шэрага стацыянарных газавых, электрычных i камбiнаваных плiт — 12 мадэляў i 66 мадыфiкацый, стварыў гаму настольных плiт з духоўкай, падрыхтаваў вытворчасць турыстычнай плiты i пачаў вытворчасць убудаваных сталоў: газавых эмалiраваных, нержавеючых, з эмаллю «антрацыт», газавых сталоў са шкляной паверхняй, электрычных i шклокерамiчных, у тым лiку з сэнсорным кiраваннем, якiя па сваёй якасцi i дызайну не саступаюць iмпартным.

Вырабы пад гандлёвай маркай «Гефест» канкурыруюць з больш як дваццаццю фiрмамi, прадукцыя якiх прадстаўлена пад гандлёвымi маркамi «Арыстон», «Iндэзiт», «Сiменс» i iншымi. Брэсцкiя газавыя i электрычныя плiты iстотна перасягаюць аналагiчныя вырабы заводаў СНД па тэхнiчных характарыстыках, а па экалагiчных параметрах не саступаюць плiтам падобнага класа заходняй вытворчасцi.

Прадпрыемства рэалiзуе сваю прадукцыю практычна ва ўсе краiны СНД i Прыбалтыку. У многiх з гэтых краiн i iншых таксама выпускаюцца плiты, аднак «Гефест» на такiм цесным рынку выйграе за кошт захавання высокай якасцi i стабiльнага кошту, рост якога ўдаецца стрымлiваць дзякуючы пошуку недарагой сыравiны i камплектуючых, выкарыстанню ўласных камплектуючых, i, акрамя гэтага, за кошт паступовага знiжэння рэнтабельнасцi. Апошняя ў 2005 годзе склала 19 працэнтаў, што нiжэй, чым некалькi гадоў таму.

Не больш за 15 працэнтаў гатовых вырабаў паступае на айчынны рынак па квотах Мiнiстэрства гандлю Рэспублiкi Беларусь для рэалiзацыi цераз рознiчную гандлёвую сетку, а таксама адпраўляецца на забеспячэнне замены плiт падчас капiтальных рамонтаў. Вядома, дарэчы, што тэрмiн службы такога бытавога прыбора, як плiта, разлiчаны на 15 гадоў. У 2004 годзе замене належалi прыкладна 800 тысяч плiт, аднак недахоп дзяржаўных датацый не дазволiў ажыццявiць належнае ў патрэбным аб’ёме.

Паводле слоў генеральнага дырэктара СП ААТ «Брэстгазаапарат» Мiхаiла Iофе, на ўнутраным рынку адчуваецца недахоп брэсцкiх апаратаў, аднак «абавязкi» экспартаарыентаванага прадпрыемства дазваляюць пакiнуць беларускаму гандлю i новабудоўлям каля 60—65 тысяч плiт у год.

Даччынае прадпрыемства УПП «Гефест-Кварц» пяць гадоў як вырабляе высакаякаснае дэкарыраванае шкло, якое раней закуплялася для брэсцкiх апаратаў ў Польшчы, Германii i Расii. Дарэчы, завод першым у Беларусi асвоiў выпуск загартаванага шкла, адзiн квадратны метр якога вытрымлiвае награванне да 300 градусаў. Такое шкло з`яўляецца i цалкам бяспечным для выкарыстання, паколькi ў выпадку пашкоджання рассыпаецца на безлiч дробных, не здольных паранiць, кавалкаў.

Практычна завершаны работы па стварэнню новага УП «Гефест-Тэхнiка» — сучаснага завода, аснашчанага унiверсальным комплексам высокавытворчага, аўтаматызаванага абсталявання i тэхналогiяй, якая дазваляе выпускаць якасную прадукцыю па ўсёй наменклатуры вырабаў. Гэты праект стварыў 500 новых працоўных месцаў i павялiчыў аб`ём гадавога выпуску на 20 мiльёнаў долараў.

г. Брэст.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
22 лютага адзiн з буйнейшых вытворцаў газавых i электрычных плiт СП ААТ «Брэстгазаапарат» сустракае сваё 55-годдзе
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика