21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Скарацiць адлегласць — справа... тэхнiкi i жадання!

25.08.2009 21:33 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аляксандра ГРУШЭЎСКАЯ

Буднi «Аховы»

Бадай, цяжка сёння чалавеку разумнаму весцi гаворку аб дабрабыце, калi ўявiць, што ў чалавека няма дома, у доме няма аховы, а ў аховы — няма тэхнiкi. За апошнiя гады прагрэс у забеспячэннi бяспекi паскорыўся настолькi, што нашым дзядам i нават бацькам у iх час усё гэта магло здавацца толькi фантастыкай.

Нават не вельмi багаты, але дбайны гаспадар можа пры жаданнi лёгка забяспечыць поўную бяспеку не толькi сваёй кватэры, але i дачы. А самае галоўнае — сям’i.

Але прагрэс рухаецца толькi чалавечай думкай, iмкненнем i стараннем. I толькi сапраўды апантаным i ўлюбёным у сваю справу людзям Iдэя можа дзякаваць за сваё ажыццяўленне. Як, бясспрэчна, можа ганарыцца калектыў i гiсторыя службы аховы сваiмi сапраўднымi «фанатамi справы» — супрацоўнiкамi ўпраўлення i рэгiянальных аддзелаў тэхнiчных сродкаў i сiстэм аховы.

Не так даўно ўпраўленне тэхнiчных сродкаў i сiстэм аховы Дэпартамента аховы МУС Рэспублiкi Беларусь узначалiў новы кiраўнiк — падпалкоўнiк мiлiцыi Аляксандр СТАРАВОЙТАЎ (на фота).

— Аляксандр Аляксандравiч, што на сучасным этапе развiцця службы важней: чалавек цi тэхнiка? А больш дакладна — збой у якой з гэтых дзвюх «сiстэм» можа прынесцi найбольшыя страты?

— Аддаю перавагу гарманiчнаму ўзаемадзеянню тэхнiкi i чалавека. На сёння востра стаiць пытанне аб квалiфiкацыi нашых кадраў. Ужо сёння мы пачынаем адчуваць, што пацiху адстаём. Да прыкладу, задачы, якiя стаяць перад электраманцёрам, часта патрабуюць квалiфiкацыi iнжынера.

Што ж датычыцца прыярытэтаў, то ў нашай справе важны комплексны падыход, i аддаць перавагу якому-небудзь са звёнаў немагчыма — усе выключна важныя.

— Часам здаецца, што асвоiўшы знакамiтую любiмiцу «Алесю», ахова лiчыць задачу максiмум на блiжэйшыя пару тысяч гадоў выкананай! Маўляў, толькi i засталося, што пажынаць плады ды адпачываць на лаўрах славы...

— Для пачатку скажу, што 10 кастрычнiка мiнулага года названай вамi знакамiтай «Алесi» споўнiлася 10 гадоў. З тых часоў яна ўдасканалена на 90 працэнтаў (!).

«Новая» «Алеся» дазваляе ахоўваць аб’екты нават не тэлефанiзаваныя, гэта значыць з выкарыстаннем каналаў GSM.

— Як ацэньваюцца нашы ахоўныя сiстэмы i прынцыпы iх працы замежнымi калегамi?

— «Алеся» не мае аналагаў на прасторах СНД. У параўнаннi з замежнымi калегамi — мы не горшыя за iх. Да таго ж мы самi актыўна выкарыстоўваем станоўчы вопыт i дзе неабходна ўкараняем тэхнiку замежных вытворцаў нараўне з апавяшчальнiкамi айчыннай вытворчасцi. Але калi рознiца вас цiкавiць прынцыпова, то яна на самай справе iснуе — i гаворка, бадай, не аб тэхнiцы.

— ???

— Па-першае, за мяжой у пераважнай большасцi краiн ахоўную дзейнасць ажыццяўляюць прыватныя фiрмы. I ведаеце, чаму яны не сядзяць без працы? Таму што iх патэнцыяльны клiент ужо даўно склаў два плюс два i зразумеў, што лепш штомесяц плацiць пакрысе, чым пасля раптам аднойчы пазбавiцца ўсяго. I, дарэчы, паняцце «пакрысе» нават адноснае — за мяжой паслуга аховы даражэй. А нам даводзiцца лiтаральна хадзiць i ўгаворваць грамадзян не адносiцца халатна да свайго дабрабыту i ўтульнасцi ў доме: «Заплацiце, дарагiя суайчыннiкi, 6 долараў у месяц, каб аднойчы вам не засталiся голыя сцены!» Па меншай меры, дзiўна...

— Вiдавочна, што агульны ўзровень жыцця ў Беларусi расце. Разам з iм мяняецца менталiтэт, погляды на ўмовы свайго жыцця i разуменне асабiстага камфорту ў грамадзян. Людзi ўсё часцей перабiраюцца ў аддаленыя дамы i катэджы далей ад шумнай i загазаванай сталiцы, абласных i раённых цэнтраў, аддаючы перавагу ўтульным пейзажам наваколля сталiцы. Аднак гэта катэгорыя домаўладальнiкаў часта аўтаматычна становiцца смачным кавалкам для прадстаўнiкоў крымiнальных прафесiй. Наколькi даступная на сучасным этапе радыёахова ў тэхнiчных адносiнах?

— Зразумела ж, сiстэма «Алеся» таннейшая. «Начынка» сiстэмы радыё аховы даражэй прыкладна на 150 долараў, а абсталяванне для аховы па каналах сотавай сувязi пацягне каля 350 долараў. Аднак, каб не ўвесцi вас у зман, удакладню: штомесячная плата за паслугi аховы для карыстальнiкаў любой з сiстэм застаецца зусiм аднолькавай, гэта значыць не больш за 19 тысяч 125 рублёў. Дарэчы, з 1 жнiўня 2005 года на 25 працэнтаў знiжаны тарыф на ахову ў гарадах з насельнiцтвам больш чым 100 тысяч, а там дзе пражывае менш за 100 тысяч — на цэлых 50 працэнтаў. А за тэхнiку i яе мантаж на аб’екце цi ў жылым доме ўладальнiк нерухомасцi плацiць толькi адзiн раз.

— Уявiм, што ахова заключае дагавор з уладальнiкам катэджа. Устанаўлiвае адпаведную тэхнiку i аднойчы атрымлiвае з гэтага аб’екта сiгнал «Трывога» на пульт, размеш-чаны кiламетраў за 50. Як быць групе затрымання ў гэтым выпадку? Якiя гарантыi вы зможаце забяспечыць такому клiенту?

— А вось гэта ўжо сапраўды праблема. Але заўважу, што ахова нiколi не стане заключаць дагавор на якiх-небудзь няцвёрдых умовах i з нерэальнымi гарантыямi — гэта не выгадна нi нам, нi фiзiчнай або юрыдычнай асобе. Мы ў любым выпадку вывучаем аб’ект i магчымасцi забяспечыць яго ахову. I калi ўзнiкаюць якiя-небудзь нестандартныя сiтуацыi, то ўсе нюансы абавязкова агаворваем з клiентам i ў дагаворы.

Дарэчы, кожны год геаграфiя дзейнасцi падраздзяленняў пашыраецца. Да прыкладу, у гэтым годзе створана 5 новых пультаў цэнтралiзаванага назiрання толькi ў Мiнскай вобласцi.

— Аднойчы ахова моцна ўзрушыла прадстаўнiкоў сродкаў масавай iнфармацыi, прагаварыўшыся аб перспектыве трывожнай кнопкi ў кiшэнi. Сёння гэта абсалютная утопiя?

— Пытанне аб трывожнай кнопцы ў кiшэнi намi прапрацоўваецца. I аднойчы нам сапраўды падалося, што вось-вось — i мы забяспечым насельнiцтва «кiшэннай мiлiцыяй». Але вынiкi праведзеных выпрабаванняў нас не задаволiлi. А справа вось у чым: чыста тэхнiчна атрымаць сiгнал «Трывога» не ўяўляе нiякай цяжкасцi. Але з-за абмежаванай дакладнасцi навiгацыйнага абсталявання GPS некалькi праблематычна знайсцi чалавека, якi нацiснуў кнопку, таму што дакладнасць яго сiгналу паказваецца ў радыусе плюс-мiнус 30 метраў. I калi той, хто нацiснуў кнопку, стаiць у чыстым полi — няма пытанняў! А гаворка ж iдзе аб гарадах i iншых населеных пунктах, менавiта тут людзi падвяргаюцца разбойным нападам.

Таму пакуль гэта пытанне застаецца адкрытым для даследаванняў i эксперыментаў. Але нiяк не знятым з парадку дня!



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Бадай, цяжка сёння чалавеку разумнаму весцi гаворку аб дабрабыце, калi ўявiць, што ў чалавека няма дома, у доме няма аховы, а ў аховы — няма тэхнiкi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика