21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Старшыня Магiлёўскага абласнога Савета дэпутатаў Уладзiмiр Панцюхоў:

25.08.2009 21:34 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

«У прадстаўнiчай улады ёсць уплыў. Але я хацеў бы, каб ён быў большы»




Больш за 15 гадоў Уладзiмiр Панцюхоў атрымлiвае ад выбаршыкаў мандат дэпутата розных узроўняў — ад раённага да абласнога, а больш за год узначальвае Магiлёўскi абласны Савет дэпутатаў.

Пра надзённыя пытаннi працы дэпутатаў мясцовых саветаў Уладзiмiр Панцюхоў расказаў у iнтэрв’ю карэспандэнту «Местного самоуправления».
— Як вы сёння вызначаеце месца i ролю мясцовых саветаў у жыццi рэгiёна?

— З аднаго боку, яны заклiканы прадстаўляць iнтарэсы народа ва ўладзе, з iншага, — iнтарэсы дзяржаўнай улады ў народзе. Мне падаецца, што актуальная задача прадстаўнiчай улады — ад дэпутатаў да сельскiх старастаў — ведаць, што адбываецца на месцах, адчуваць настроi людзей i дапамагаць выканаўчай уладзе вырашаць надзённыя пытаннi.

— Цi спраўляюцца саветы на Магiлёўшчыне з такой задачай?

— Увогуле, так. Але ўсё ж недахопы ёсць. Калi б было бясспрэчнае «так», то не ўзнiкла б пытанняў падчас вiзiту прэзiдэнта ў Шклоўскi раён. Пры гэтым трэба ўлiчыць, што Шклоўшчына — адзiн з найбольш дабрабытных раёнаў, але i там знайшлiся недахопы i ў гандлi, i ў бытавым абслугоўваннi, i ў ахове здароўя. Цяпер ёсць шэраг дакументаў, у тым лiку i план мерапрыемстваў па Магiлёўскай вобласцi, каб выправiцца i не паўтараць «шклоўскiх памылак».

— Прайшоў час. Цi ўдалося памылкi выправiць?

— Мы працуем у гэтым напрамку. Шклоўскiя падзеi сталi сур’ёзным штуршком для працы не толькi ў нашай вобласцi, але i ў рэспублiцы ўвогуле. Тыя праблемы, на якiя звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка, аказалiся актуальнымi для ўсiх рэгiёнаў. Гэта моцна ўзрушыла, па-першае, людзей, праблемы якiх зразумелi на ўзроўнi кiраўнiцтва краiны, i, канешне, самiх старшынь саветаў i сакратароў, якiя працуюць над вырашэннем гэтых праблем.

Нам удалося прывесцi ў парадак памяшканнi сельскiх саветаў, таму што гэта iнстанцыя, якая прадстаўляе iнтарэсы дзяржавы. На працягу гэтага года плануем забяспечыць iх аўтамабiлямi i мабiльнай сувяззю. На гэта патрэбны немалыя грошы, але гэта неабходна.

Сёння саветам неабходна асаблiва засяродзiцца на выкананнi i падтрыманнi на належным узроўнi сацыяльных стандартаў i ўкараненнi прынцыпу «адно акно».

— Наколькi гэта магчыма — арганiзаваць у сельскай мясцовасцi работу паводле гэтага прынцыпу?

— Сама iдэя «аднаго акана» — гэта проста здорава: лiквiдаваць усю валакiту, звязаную з атрыманнем таго цi iншага дакумента. У гарадах гэта прасцей зрабiць, чым у сельскай мясцовасцi. Напрыклад, прыходзiць бабулька з аддаленай вёскi i звяртаецца з пытаннем аб продажу нейкага зямельнага ўчастка цi маёмасцi. Для гэтага патрэбен цэлы стос дакументаў. А ў нас сёння ў сельскiх саветах працуюць, як правiла, два-тры чалавекi. I таму пазiцыя не толькi мая, але i ўсiх старшынь абласных Саветаў: пад кожную iдэю i яе рэалiзацыю патрэбны грошы i пэўная колькасць людзей. У iншым выпадку мы добрую iдэю загубiм.

Сёння на саветы ўскладзена шмат функцый. Адных толькi справаздач за год трэба зрабiць некалькi соцень. Сельсавет павiнен займацца праблемамi добраўпарадкавання, сацыяльнай працай, забеспячэннем грамадскага парадку, жыллёва-камунальнай гаспадаркай, кантраляваць дзесяткi сур’ёзных пытанняў i гэта яшчэ не ўсё. Атрымлiваецца, што старшыня як «чаўнок» курсiруе памiж вёскамi, а сакратар «прыбiты цвiкамi» да крэсла, каб выпiсваць даведкi. Карацей, каб «адно акно» стала рэальным, патрэбны грошы i людзi.

Увогуле, я спадзяюся, што многiя пытаннi ў дачыненнi да мясцовых саветаў будуць перагледжаны. Нядаўна ў Мiнску разглядалiся пытаннi ўдасканалення i далейшага развiцця мясцовага самакiравання, i да 1 сакавiка рэгiёны павiнны ўнесцi ў сувязi з гэтым свае прапановы.

— Якiя прапановы вылучыла Магiлёўская вобласць, кiраўнiцтва абласнога Савета дэпутатаў?

— Iх шмат, але ёсць асноўныя, на мой погляд. Па-першае, я лiчу, што мясцовым саветам патрэбен каардынацыйны орган, якi б дапамагаў, вывучаў меркаваннi, прымаў рашэннi на ўзроўнi рэспублiкi. Парламент працуе наверсе, але ўсе астатнiя прыступкi самакiравання застаюцца сам-насам са сваiмi праблемамi.

Трэба распрацаваць палажэнне аб старшынi сельвыканкама, старшынях сельскага i раённага саветаў. Цi трэба раздзяляць пасады старшынь сельвыканкама i сельскага Савета, або аб’ядноўваць пасады старшынi раённага Савета i райвыканкама. З гэтым трэба вызначыцца канчаткова. Мой асабiсты пункт гледжання заключаецца ў тым, што цяперашняя сiстэма патрабуе толькi ўдасканалення, а не карэннага змянення i рэфармавання.

Вельмi актуальным з’яўляецца пытанне аб умацаваннi матэрыяльнай базы мясцовых саветаў. Напрыклад, да нядаўняга часу не ва ўсiх сельскiх саветах Магiлёўшчыны былi тэлевiзары. I вяскоўцы, i супрацоўнiкi такiх сельсаветаў былi пазбаўлены магчымасцi назiраць за падзеямi, што адбываюцца ў нашай краiне. На сённяшнi дзень у кожным сельсавеце дзякуючы выканаўчай уладзе ёсць тэлевiзар.

I нарэшце, мясцовым саветам патрэбны камп’ютары i, у iдэале, лакальная сетка. Аднойчы я быў сведкам таго, як у адным сельскiм Савеце сакратарка ад рукi выпiсвала даведкi. Аказваецца, машынка зламалася, а даведкi людзям патрэбны тэрмiнова. Вось i прыйшлося ёй марнаваць час на iх выпiсванне. Гэту i шмат iншых праблем можа вырашыць камп’ютарызацыя.

— Але гэта патрабуе вялiкiх сродкаў. Разам з тым, недахоп грошай — гэта цяпер актуальная праблема для Саветаў, цi не так?

— Бюджэты мясцовых саветаў сёння зацвярджаюцца паводле астаткавага прынцыпу. I як, скажыце, можна планаваць сотнi тысяч рублёў замест мiльёнаў, напрыклад на добраўпарадкаванне? Калi сёння трэба рамантваць водаправодныя сеткi, чысцiць калодзежы, якiх сотнi, прыводзiць у парадак могiлкi, рамантаваць дарогi, рабiць асвятленне. Карацей, вырашаць шмат пытанняў, на якiя патрэбны немалыя сродкi.

Можа быць, уся канцэпцыя бюджэту краiны павiнна быць зменена з пункту гледжання давядзення яго да самага нiзавога звяна — сельвыканкама? Над гэтым пытаннем трэба думаць.

— Якiя цяпер стасункi памiж саветамi i выканаўчай уладай?

— У абласнога Савета дэпутатаў i аблвыканкама цесныя сувязi. Кiраўнiк выканаўчай улады вобласцi Барыс Батура лiчыць, што працу саветаў трэба актывiзаваць, i я з iм поўнасцю згодны. Усе мерапрыемствы ў вобласцi адбываюцца з удзелам абласнога Савета дэпутатаў, у тым лiку i паездкi ў iншыя рэгiёны i краiны. Я як старшыня карыстаюся сваiм правам i ўношу розныя прапановы, карэктывы, i да мяне прыслухоўваюцца.

Сiтуацыя ў кожным сельскiм савеце залежыць у тым лiку ад узаемаадносiнаў памiж двума старшынямi — райвыканкама i райсавета. Калi яны не высвятляюць, у каго больш улады i паўнамоцтваў, а разумеюць, што знаходзяцца ў адной лодцы i вяслуюць у адным напрамку, то ёсць i вынiк. Хоць натуральна, што ў старшынi райвыканкама ёсць усе рычагi кiравання i фiнансы для вырашэння праблем.

Я хацеў бы, каб уплыў прадстаўнiчай улады быў большы. Ён, канешне, ёсць, але недастатковы.

— А чаму на сесiях абласнога Савета ўсе дэпутаты галасуюць амаль што аднагалосна i нiколi не спрачаюцца на пасяджэннях?

— Прычына гэтаму — дысцыплiна i самаарганiзаванасць. Асноўныя дэбаты праходзяць у нас у камiсiях. Напрыклад, калi складалi бюджэт i прагноз сацыяльна-эканамiчнага развiцця на 2006 год, то галоўнага фiнансiста вобласцi больш за дзве гадзiны лiтаральна «мардавалi» пытаннямi. Пасля пасяджэння камiсii мы напiсалi 57 прапаноў i пярэчанняў, з iх 33 былi ўнесены на сесiю як дапрацаваныя i ўключаныя ў бюджэт i прагноз, i астатнiя не засталiся без увагi.

Я лiчу, што перш за ўсё трэба выконваць рэгламент: даць дэпутатам матэрыялы загадзя, каб яны маглi iх вывучыць, высветлiць усе пытаннi ў службах i на камiсiях, каб потым на сесiях не рабiць «сваркi». Задаць вострае пытанне — гэта не самамэта. А каб атрымаць на пытанне пiсьмовы i разумны адказ, трэба падрыхтавацца.

— Скажыце, якiя праблемы, на погляд дэпутатаў, сёння патрабуюць неадкладнага вырашэння? Аб чым просяць людзi?

— У кожным рэгiёне — свае вострыя праблемы. Напрыклад, у маёй выбарчай акрузе ў мiкрараёне Юбiлейны ў Магiлёве людзi просяць пабудаваць мост праз чыгунку. Кiраўнiцтва вобласцi лiчыць, што лепш за ўсё пабудаваць не пешаходны мост, а аўтамабiльны з пешаходнымi дарожкамi. Але гэта значна даражэй, таму праблема застаецца пакуль нявырашанай.

Ва ўсходнiх раёнах, якiя мяжуюць з Расiяй, свая бяда — незаконны выраб i продаж спiртных напояў, якiя вырабляюцца з расiйскага спiрту. У раёнах, якiя моцна пацярпелi ад Чарнобыльскай катастрофы, паўстала праблема пустых маленькiх вёсак, з якiх састарэлыя людзi адмаўляюцца з’язджаць, а гэта значыць, што трэба iм забяспечваць умовы для жыцця — аўталаўку i транспарт, а таксама ахову здароўя. Абсалютна iншыя праблемы ў Шклоўскiм раёне, дзе сёння жывуць больш цывiлiзавана, як i ў iншых сельскiх раёнах, наблiжаных да гарадоў. Яны хочуць, каб у iх крамах, акрамя харчавання, з’явiўся i быў пастаянна шырокi асартымент прамысловых тавараў. Жыхары аграгарадкоў (за пяцiгодку iх будзе ў Магiлёўскай вобласцi 202) хочуць, каб у iх была гарачая вада, а таксама лазня, пральня, камбiнат бытавых паслуг...

Аднак мне падаецца, што тут нараджаецца новая праблема. За ўсiмi гэтымi паслугамi i наблiжэннем сяла да горада мы часцяком параджаем утрыманскiя настроi. Колькасць жывёлы на вясковых падворках памяншаецца штогод на 10—15 працэнтаў. А гаспадар новага дома часам не выйдзе грады рабiць, пакуль брыгада не прывязе яму чарназём i не разграбе зямлю. Або лiчыць, што альтанку яму павiнен нехта паставiць, а не ён сам. Так што i з гэтай праблемай на вёсцы давялося нам сутыкнуцца, i там трэба актыўна весцi тлумачальную працу, каб папярэдзiць утрыманскiя настроi.

— Якiя задачы вы ставiце перад дэпутатамi мясцовых саветаў Магiлёўшчыны i перад сабой таксама на гэты год?

— Перш за ўсё трэба зразумець, што гэты год — пачатак пяцiгодкi. I як стартанеш, так i дабяжыш да фiнiшу. Ад таго, як мы будзем працаваць, як будуць выконвацца прагнозныя паказчыкi, залежаць i падаткi, i бюджэт, i яго выкананне.

Я хацеў бы, каб i ў гэтым годзе прадоўжылася добрая традыцыя апошнiх гадоў — навядзенне парадку на зямлi. Ёсць добрыя вынiкi i ёсць дух спаборнiцтва памiж рознымi гарадамi, вёскамi i рэгiёнамi — хто зробiць лепш. Хацелася б, каб узровень жыцця жыхароў Магiлёўскай вобласцi вырас. Сёння ў нас сярэднi заробак — 230 долараў, а хацелася б, каб было хоць бы на сотню больш.

I яшчэ я хачу, каб людзi i самi дэпутаты паверылi, што прадстаўнiчая ўлада сапраўды прадстаўляе народ ва ўладзе, i што разам з выканаўчай уладай мы шмат на што здатныя.

Гутарыла Iлона IВАНОВА.

Фота Мiкалая ЦIТОВА.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«У прадстаўнiчай улады ёсць уплыў. Але я хацеў бы, каб ён быў большы»
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика