Пазычай — як умееш, аддавай — хорашаЁсць пытанне Мы стаiм у чарзе на жыллё. У апошнi час усё часцей задумваемся над тым, што кватэру трэба купляць, браць крэдыт. Адзiнае — для гэтага патрэбны не бедныя паручыцелi. А колькi?Ю.А., Вiцебскi раён. У большасцi выпадкаў — два альбо тры... Але колькасць гэта вызначаецца ў кожным канкрэтным выпадку i залежыць ад даходаў сям’i крэдытаатрымальнiка i яго паручыцеляў. Пры разлiках — зыходзяць з таго, што атрыманую суму трэба вярнуць у тэрмiн i ў поўным аб’ёме, а з заработных плат можна ўтрымлiваць не больш чым 50% Каб дзецi ведалi... У школе, дзе вучыцца наш сын, амаль ва ўсiх кабiнетах размешчана дзяржаўная сiмволiка. Згодна, яна патрэбна ў кабiнеце дырэктара, завуча, у кабiнеце гiсторыi... А вось геаграфii, хiмii... Вольга I., Мiнск. Як паведамiлi ва ўпраўленнi сацыяльнай i выхаваўчай работы Мiнiстэрства адукацыi, у фае, у актавай зале, адмiнiстрацыйных памяшканнях (кабiнетах дырэктара, завуча, настаўнiцкай), а таксама ў вучэбных пакоях павiнны размяшчацца выявы герба i флага. Але ж, калi кабiнет аформлены ў адзiным стылi i калi на стэндах хапае iнфармацыi па iдэалагiчнай i выхаваўчай рабоце, то дзяржаўную сiмволiку (па дамоўленасцi з кiраўнiцтвам школы) можна i не вывешваць. У кабiнеце дырэктара i актавай зале павiнен размяшчацца партрэт прэзiдэнта краiны. Настасся ЦЕЛЕШАВА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мы стаiм у чарзе на жыллё. У апошнi час усё часцей задумваемся над тым, што кватэру трэба купляць, браць крэдыт. Адзiнае — для гэтага патрэбны не бедн |
|