На працу — па размеркаваннюМая дачка заканчвае ВНУ (бюджэтнае аддзяленне), i хутка ёй трэба будзе ехаць працаваць па месцы размеркавання. Хацелася б даведацца, цi зможа яна звольнiцца да заканчэння тэрмiну адпрацоўкi i на якiх падставах, а таксама цi мае права наймальнiк звольнiць яе? М. Петрашкевiч, Ваўкавыскi раён. Згодна з гэтым Палажэннем выпускнiк, якi закончыў поўны курс навучання i накiраваны на работу камiсiяй па персанальнаму размеркаванню, лiчыцца адпаведна маладым спецыялiстам або маладым рабочым (у далейшым — малады спецыялiст) i абавязаны адпрацаваць па накiраванню на работу 2 гады з дня заключэння працоўнага дагавора памiж iм i наймальнiкам. Час службы ва Узброеных Сiлах Рэспублiкi Беларусь, iншых войсках i воiнскiх фармiраваннях Рэспублiкi Беларусь пасля заканчэння ўстановы адукацыi залiчваецца ў тэрмiн абавязковай работы маладога спецыялiста па накiраванню. Накiраванне выпускнiкоў на работу ажыццяўляецца ўстановай адукацыi шляхам выдачы пасведчання аб накiраваннi на работу. Пунктам 27 Палажэння наймальнiкам, незалежна ад формы ўласнасцi, забаронена на працягу двух гадоў пасля заканчэння ўстановы адукацыi прымаць на работу выпускнiкоў без пасведчання аб накiраваннi на работу або даведкi аб самастойным працаўладкаваннi (яе таксама выдаюць па неабходнасцi або ўважлiвых прычынах падчас размеркавання). Згодна з пунктам 28 Палажэння наймальнiку забаронена таксама звальняць маладых спецыялiстаў або пераводзiць iх на работу, якая не звязана з атрыманай спецыяльнасцю, квалiфiкацыяй, да заканчэння абавязковага тэрмiну работы, за выключэннем звальнення па iнiцыятыве наймальнiка за вiноўныя дзеяннi i выпадкаў, прадугледжаных у пунктах 1 (у адносiнах да лiквiдацыi арганiзацыi), 2 i 6 артыкула 42 Працоўнага кодэкса Рэспублiкi Беларусь. Пункты 2 i 6 гэтага артыкула датычацца выпадкаў звальнення, калi стан здароўя работнiка перашкаджае працягу работы. У выпадку парушэння вышэйпералiчаных патрабаванняў, прадугледжаных пунктам 27 i часткай першай пункта 28 Палажэння, наймальнiк вяртае сродкi, затрачаныя на навучанне выпускнiка, у бюджэт, з якога ажыццяўлялася фiнансаванне навучання. Тым жа пунктам 28 Палажэння прадугледжаны выпадкi, калi дапускаецца звальненне маладога спецыялiста да заканчэння тэрмiну адпрацоўкi. Так, часткай 5 пункта 28 Палажэння ўстаноўлена, што з маладымi спецыялiстамi (выпускнiкамi ўстаноў, што забяспечваюць атрыманне сярэдняй спецыяльнай i прафесiйна-тэхнiчнай адукацыi), якiя паступiлi ва ўстановы адукацыi на дзённую форму навучання для атрымання адукацыi больш высокага ўзроўню, а таксама з маладымi спецыялiстамi, якiя закончылi ўстановы, што забяспечваюць атрыманне вышэйшай адукацыi (выпускнiкамi вышэйшых медыцынскiх устаноў — пасля заканчэння стажыроўкi), i паступiлi на дзённую форму навучання ў аспiрантуру (ардынатуру), працоўны дагавор можа быць скасаваны па жаданню работнiка ў парадку i на падставах, вызначаных у частцы чацвёртай артыкула 40 Працоўнага кодэкса Рэспублiкi Беларусь пры прадстаўленнi адпаведных дакументаў аб паступленнi. Частка 6 пункта 28 прадугледжвае, што маладыя спецыялiсты, якiя працуюць па размеркаванню, могуць быць (з iх згоды) звольнены ў парадку пераводу да другога наймальнiка цi пераходу на выбарную пасаду (пункт 4 артыкула 35 Працоўнага кодэкса Рэспублiкi Беларусь), а таксама па абставiнах, незалежных ад волi бакоў (пункт 6 артыкула 35 Працоўнага кодэкса Рэспублiкi Беларусь). Да абставiнаў, якiя не залежаць ад волi бакоў, згодна з артыкулам 44 Працоўнага кодэкса Рэспублiкi Беларусь адносяцца такiя абставiны, як прызыў работнiка на воiнскую службу, аднаўленне на рабоце работнiка, якi раней выконваў гэту работу, невыбранне на пасаду i г.д. ПАДАРУНАК З НАГРУЗКАЙ Мы з мацi ў роўных долях валодалi домам i зямельным участкам у Мiнску. Разам з намi жыла (i дагэтуль прапiсана) мая дачка. Паўгода назад тры чвэрцi дома i ўчастка намi былi падораны маёй сястры. Адначасова сястра падарыла мне сваю аднапакаёвую кватэру. Усё гэта намi аформлена натарыяльна. Фактычна сястра са сваiм ужо дарослым сынам як жыла разам з намi ў доме, так i працягвае жыць. Кватэру сваю яна раней здавала. Цяпер я хацела прапiсаць у кватэру сваю дарослую дачку, але сястра з сынам адмаўляюцца выпiсвацца, а для прапiскi трэцяга чалавека не хапае метраў. Што мне цяпер рабiць? А. Грамыка, г. Мiнск. Згодна з пунктам 5 Палажэння аб парадку прапiскi грамадзян Рэспублiкi Беларусь у горадзе Мiнску, зацверджанага рашэннем Мiнгарвыканкама ад 21.04.1997 № 330 (са змяненнямi i дапаўненнямi), прапiска грамадзян у кватэры, дамы, набытыя iмi на падставе дагавораў куплi-продажу, дарэння, мены, ажыццяўляецца толькi пасля выпiскi былога ўласнiка з членамi сям’i, калi яны не застаюцца пражываць у раней займаемым жылым памяшканнi на правах членаў сям’i новага ўласнiка. Перш за ўсё вам неабходна ўважлiва прачытаць дагавор дарэння кватэры — магчыма, ён змяшчае ўмовы наконт тэрмiнаў выпiскi былога ўласнiка i членаў яго сям’i або iх правоў карыстання гэтым жылым памяшканнем. Згодна з Жыллёвым кодэксам Рэспублiкi Беларусь адной з iстотных умоў дагавораў адчужэння жылых памяшканняў з’яўляецца пералiк у дагаворах усiх грамадзян, якiя жывуць у жылым памяшканнi i далi згоду на яго адчужэнне з умовай захавання за iмi права карыстання гэтым жылым памяшканнем пры пераходзе права ўласнасцi. Грамадзяне, якiя далi згоду на адчужэнне жылога памяшкання без такой умовы, па патрабаванню новага ўласнiка могуць быць выселены без прадастаўлення iншага жылога памяшкання. У вашым выпадку былая ўласнiца разам са сваiм сынам фактычна жыве ў доме разам з вамi, а не ў падоранай ёю кватэры. Згодна з пунктам 11 пастановы Пленума Вярхоўнага Суда Рэспублiкi Беларусь ад 30.03.2000 № 3 «Аб некаторых пытаннях прымянення жыллёвага заканадаўства» члены сям’i ўласнiка жылога памяшкання, якiя не маюць долi ў праве агульнай уласнасцi на гэта жылое памяшканне, могуць быць прызнаны судом страцiўшымi права карыстання жылым памяшканнем у сувязi з iх выездам на пастаяннае месца жыхарства ў iншае жылое памяшканне. Зразумела, пытанне аб выпiсцы з падоранай кватэры лепш вырашыць па ўзаемнай згодзе. Але калi сястра адмаўляецца выпiсвацца, то гэта пытанне прыйдзецца вырашаць у судовым парадку. Згодна з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь уласнiку належаць правы валодання, карыстання i распараджэння сваёй маёмасцю. Грамадзянiн — уласнiк жылога памяшкання ажыццяўляе гэтыя правы ў адпаведнасцi з прызначэннем жылога памяшкання, г.зн. мае права выкарыстоўваць яго для ўласнага пражывання i пражывання членаў сваёй сям’i як сумесна, так i паасобку, здаваць для пражывання на падставе дагавора. У iснуючай сiтуацыi ваша права карыстання ўласнай кватэрай парушаецца, паколькi вы не можаце ажыццявiць яго ў поўнай меры, напрыклад, шляхам прапiскi ў сваю кватэру. Устаранення гэтага парушэння права карыстання вы маеце права патрабаваць у судовым парадку. У судовым парадку вырашаюцца таксама i спрэчкi аб кватэрнай плаце, калi памiж вамi не дасягнута згода. У АПОШНI ШЛЯХ Мне ўжо 73 гады, я жыву ў вёсцы адна, раднi ў мяне няма. Зразумела, я ўжо набыла адзенне i iншыя дробныя рэчы, што патрэбны на выпадак смерцi. Але, акрамя гэтых рэчаў, шмат будзе i iншых выдаткаў пры арганiзацыi пахавання. Ведаючы гэта, я сабрала пэўную суму грошай, але захоўваць iх дома баюся. Можна здаць у банк, але цi выдадуць iх адразу пасля маёй смерцi чалавеку, якi зоймецца маiм пахаваннем, або прыйдзецца iх доўга чакаць, а на маё пахаванне трацiць свае грошы? Антанiна С., Столiнскi раён. Згодна з артыкулам 1048 Грамадзянскага кодэкса Рэспублiкi Беларусь (ГК) правы на грашовыя сродкi, якiя ўнесены грамадзянiнам ва ўклад у банку, могуць быць iм завешчаны або шляхам складання натарыяльна засведчанага завяшчання, або шляхам здзяйснення завяшчальнага распараджэння непасрэдна ў банку, дзе знаходзiцца ўклад. У адносiнах да сродкаў на рахунку такое распараджэнне мае сiлу натарыяльна засведчанага завяшчання. Нiякiх асаблiвасцяў у парадку атрымання ў спадчыну грошай, што знаходзяцца ва ўкладах грамадзян, заканадаўства не ўстанаўлiвае. Згодна з пунктам 3 вышэйназванага артыкула ГК правы на грашовыя сродкi, у адносiнах да якiх у банку зроблена завяшчальнае распараджэнне, уваходзяць у склад спадчыны i выдаюцца спадчыннiкам на агульных падставах, гэта значыць, на падставе пасведчання аб праве на спадчыну i ў адпаведнасцi з гэтым пасведчаннем. Тэрмiн выдачы пасведчання аб праве на спадчыну ўстаноўлены артыкулам 1084 ГК, згодна з якiм яно выдаецца спадчыннiкам пасля заканчэння шасцi месяцаў з дня адкрыцця спадчыны (смерцi спадчынадаўца). Раней яно можа быць выдана толькi ў тым выпадку, калi маюцца дакладныя звесткi аб тым, што акрамя асоб, якiя звярнулiся за выдачай пасведчання, iншых спадчыннiкаў у адносiнах да гэтай маёмасцi або яе часткi няма. Тым не менш не трэба турбавацца аб тым, што хтосьцi вымушаны будзе выдаткаваць на вас свае грашовыя сродкi i доўга чакаць пакрыцця сваiх страт. Згодна з пунктам 3 артыкула 1048 ГК спадчыннiкам, якiя ўказаны ў здзейсненым непасрэдна ў банку завяшчальным распараджэннi, яшчэ да прадстаўлення банку пасведчання аб праве на спадчыну (а гэта значыць, да заканчэння шасцi месяцаў) могуць быць выдадзены з рахунку спадчынадаўца грашовыя сродкi ў памеры, якi не перавышае ў сто разоў устаноўлены заканадаўствам памер базавай велiчынi. На сёння памер базавай велiчынi складае 29 000 рублёў (з 1 сакавiка — 31 000). Гэта значыць, на цяперашнi час па першаму патрабаванню спадчыннiка банк мог бы выдаць яму да 2 900 000 рублёў. Вам засталося толькi вызначыцца, каго назваць у банку спадчыннiкам на свае грашовыя сродкi. Пры гэтым астатнюю сваю маёмасць, напрыклад дом, вы можаце завяшчаць i каму-небудзь iншаму. Але для гэтага вам патрэбна будзе наведаць натарыят. Акрамя таго, не забывайце, што ў выпадку смерцi пенсiянера асобам, якiя праводзiлi яго пахаванне, згодна з Законам Рэспублiкi Беларусь «Аб пенсiйным забеспячэннi» выплачваецца дапамога на пахаванне ў памеры, устаноўленым Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь. У адпаведнасцi з пастановай Савета Мiнiстраў ад 12.11.1999 № 1776 (са змяненнямi i дапаўненнямi) памер дапамогi роўны памеру сярэдняй заработнай платы рабочых i служачых у рэспублiцы за пазамiнулы месяц адносна месяца наступлення смерцi. Пры гэтым тэрмiн выплаты дапамогi залежыць ад таго, калi атрымальнiк за ёй звернецца. ГАНАРОВЫМ МОЖАШ I НЕ БЫЦЬ Нядаўна ў вынiку траўмы я доўга была на бальнiчным. На прыёме неяк сказала ўрачу, што час ад часу здаю кроў, хоць да Ганаровага донара мне яшчэ далёка. Урач выказаў меркаванне, што ў такiм выпадку я, напэўна, маю льготу па аплаце бальнiчнага. Я ж лiчыла, што льготы маюць толькi Ганаровыя донары. Растлумачце, калi ласка, што гэта за льгота i што патрэбна, каб яе атрымаць. Н. Рабiнiна, г. Мiнск. Урач патлумачыў вам правiльна. Iльготамi карыстаюцца не толькi Ганаровыя донары, але i тыя, хто актыўна ўдзельнiчае ў донарскiм руху i, магчыма, у свой час таксама стане Ганаровым донарам. Згодна з пунктам 27 Палажэння аб парадку забеспячэння дапамогамi па часовай непрацаздольнасцi i па цяжарнасцi i родах, зацверджанага Пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 30.09.1997 № 1290 (са змяненнямi i дапаўненнямi), у якасцi агульнага правiла ўстаноўлена, што дапамога па часовай непрацаздольнасцi назначаецца ў памеры 80 працэнтаў сярэднядзённага заробку за працоўныя днi па графiку работы работнiка, якiя прыпадаюць на першыя 6 каляндарных дзён непрацаздольнасцi, i ў памеры 100 працэнтаў сярэднядзённага заробку за наступныя днi бесперапыннай часовай непрацаздольнасцi. Артыкулам 13 Закона Рэспублiкi Беларусь «Аб донарстве крывi i яе кампанентаў» устаноўлена, што донарам, якiя сiстэматычна здаюць кроў i яе кампаненты (мужчыны — не менш за пяць разоў у год, жанчыны — не менш за тры разы ў год), на працягу 12 месяцаў пасля апошняй здачы крывi i яе кампанентаў гарантуецца выплата дзяржаўнай дапамогi па часовай непрацаздольнасцi пры ўсiх вiдах захворванняў у памеры 100 працэнтаў заробку, а таксама забяспечваецца першачарговае выдзяленне па месцы працы цi вучобы льготных пуцёвак у дамы адпачынку, на турыстычныя базы, па медыцынскiх паказаннях на санаторна-курортнае лячэнне. Гэта льгота, устаноўленая вышэйназваным Законам, замацавана i канкрэтызавана ў падпункце 28.6 пункта 28 Палажэння аб парадку забеспячэння дапамогамi па часовай непрацаздольнасцi. Згодна з iм донарам дапамога па часовай непрацаздольнасцi назначаецца з першага дня страты працаздольнасцi ў памеры 100 працэнтаў сярэднядзённага заробку на працягу 12 месяцаў пасля апошняй здачы крывi i яе кампанентаў пры ўмове, што мужчына-донар здаў кроў цi яе кампаненты не менш за 5 разоў, а жанчына — не менш за 3 разы за 12 месяцаў, якiя папярэднiчалi апошняй здачы крывi. Для атрымання льготы дастаткова прад’явiць па месцы працы разам з лiстком непрацаздольнасцi даведкi адпаведных медыцынскiх устаноў аб здачы крывi. Асоба, адказная за афармленне лiсткоў непрацаздольнасцi, павiнна на падставе гэтых даведак зрабiць адзнаку на зваротным баку лiстка непрацаздольнасцi ў графе «Асобныя адзнакi» з указаннем дат здачы крывi. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мая дачка заканчвае ВНУ (бюджэтнае аддзяленне), i хутка ёй трэба будзе ехаць працаваць па месцы размеркавання. Хацелася б даведацца, цi зможа яна звол |
|