Насенне да пасяўной
Людмiла САЦ, БЕЛТА
Сельскагаспадарчыя прадпрыемствы Беларусi забяспечаны неабходнай колькасцю насення да маючай адбыцца пасяўной кампанii.
Аб гэтым паведамiла першы намеснiк мiнiстра сельскай гаспадаркi i харчавання Надзея Каткавец на пасяджэннi Прэзiдыума Савета Мiнiстраў, якое прайшло пад старшынствам прэм’ер-мiнiстра Беларусi Сяргея Сiдорскага. На пасяджэннi былi разгледжаны меры па выкананню ў 2006 годзе паказчыкаў прагнозу сацыяльна-эканамiчнага развiцця ў аграпрамысловым комплексе. Гаворачы аб ходзе падрыхтоўчай работы да фармiравання ўраджаю 2006 года, першы намеснiк мiнiстра падкрэслiла, што ў рэспублiцы плошча пасеваў азiмых збожжавых культур на 14 працэнтаў перавышае аналагiчны паказчык мiнулага года. Пры гэтым па iнтэнсiўнай тэхналогii засеяна 85 працэнтаў плошчаў. На долю азiмай пшанiцы i трыцiкале прыпадае 50 працэнтаў усёй плошчы, занятай збожжавымi. Элiтнае насенне перспектыўных сартоў складаюць 11 працэнтаў пасеваў. «Мы не павiнны паўтараць памылак мiнулых гадоў, калi сельгасарганiзацыi давалi грошы на рамонт тэхнiкi, рухавiкоў — на ўсё, акрамя палiва», — сказаў прэм’ер-мiнiстр Беларусi Сяргей Сiдорскi. Атрымлiваецца, што «ўсе гаспадаркi на месцах пры 9-працэнтнай рэнтабельнасцi чакаюць, што ўрад i краiна акажуць падтрымку i дадуць грошы на палiва», дадаў ён. На яго думку, сельгасарганiзацыям трэба загадзя заключаць дагаворы з прадпрыемствамi нафтапрадуктазабеспя-чэння.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сельскагаспадарчыя прадпрыемствы Беларусi забяспечаны неабходнай колькасцю насення да маючай адбыцца пасяўной кампанii
|
|