«Чорная мiсiя» белага лебедзя
Надзея НIКАЛАЕВА
Нельга сказаць, што да з’яўлення птушынага грыпу на еўрапейскiм кантыненце не рыхтавалiся. Праўда, лiчылася, што да вясны, пакуль на радзiму не пацягнуцца пералётныя птушкi, можна асаблiва не турбавацца. Аднак спадзяваннi вiрусолагаў аказалiся марнымi. Нечаканыя карэктывы ў эпiдэмiялагiчную сiтуацыю ўнесла моцнае пахаладанне ў Еўропе, якое стала прычынай мiграцыi вадаплаўных птушак на невялiкiя адлегласцi. А вось вяртанне пасля пацяплення птушак дамоў аказалася азмрочаным: Iталiя, Грэцыя, Балгарыя, Славенiя, Германiя, Боснiя адна за адной паведамiлi аб выяўленнi высокапатагеннага вiруса грыпу А (H5N1) у дзiкiх лебедзяў i качак.
Апошнi трывожны сiгнал прыйшоў днямi з Францыi, дзе наяўнасць вiруса H5N1 была пацверджана ў мёртвай дзiкай качкi. У раёне знаходжання загiнуўшай птушкi ўстаноўлена трохкiламетровая каранцінная зона, а ў радыусе 10 кiламетраў — зона назiрання. Акрамя таго ўладамi было прынята рашэнне аб пераводзе ўсёй хатняй птушкi ў закрытыя вальеры. Францыя — буйнейшы пастаўшчык птушынага мяса ў Еўропе, таму каранцін у гэтай краiне будзе асаблiва строгiм. Трывожныя звесткi прыйшлi таксама з Iндыi i Егiпту, дзе былi зафiксаваныя масавыя выпадкi гiбелi птушак. Егiпецкiя ўлады вымушаны былi зачынiць для наведвальнiкаў дзверы Каiрскага заапарка i яшчэ сямi заапаркаў на тэрыторыi краiны. Справа ў тым, што вiрус H5N1 знайшоў ахвяр у тым лiку i сярод «жыхароў» Каiрскага заапарку, таму там былi знiшчаны 563 птушкi i высушаны ўсе вадаёмы. Тым часам новы ачаг птушынага грыпу зафiксаваны ў Расiйскай Федэрацыi. У Дагестане на дзвюх фермах загiнула ўсё птушынае пагалоўе. Расiйскiя эпiдэмiёлагi папярэджваюць, што праз два тыднi, калi пачнецца масавая мiграцыя птушак з поўдня, сiтуацыя на тэрыторыi краiны можа рэзка абвастрыцца. Нагадаем, што ў Беларусi з 1 сакавiка пачне дзейнiчаць забарона на выгульнае ўтрыманне хатняй птушкi — яе трэба будзе трымаць або ў межах уласнага падворку, або ў закрытых памяшканнях. Асаблiва гэта датычыцца тых населеных пунктаў, што знаходзяцца ў трохкiламетровай зоне ад вадаёмаў i рэк. Работнiкi ветэрынарных службаў павiнны да 25 лютага заключыць з гаспадарамi падворкаў адпаведныя дагаворы...
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нельга сказаць, што да з’яўлення птушынага грыпу на еўрапейскiм кантыненце не рыхтавалiся. Праўда, лiчылася, што да вясны, пакуль на радзiму не пацягн
|
|