Верш з канверта
...Але найперш — трэба сказаць, што пошта прынесла яго здалёк, з-за мяжы, што напiсаны ён сябрам нашай краiны — палякам па нараджэнню i немцам па месцы жыхарства. Напiсаны — зразумела ж — па-нямецку i крыху нязвыклымi для нас двухрадкоўямi. Таму, з дазволу аўтара, мы змянiлi форму... Але захавалi змест.
Беларусь мая Я даўно жыву на зямлi i шмат што пабачыў — Бачыў пустынi, дзе многа пяску i сонца, Пляжы Канараў, дзе крок не ступiць ад турыстаў, Шэрыя хвалi Мiжземнага мора... Я не ведаў тады, што побач Ёсць Беларусь... Край, што Возьме ў палон маё шчырае сэрца. Пытаюць мяне: што скарыла найперш? — Думаю: мо, прасторы? Мо, лясы ды азёры. Мо, чародка буслоў, што хадзiлi па ржышчы... Можа кветкi ля рэчкi I такiя ж... жанчыны. Мо, гасцiннасць: Каб не ты, — я нi-колi б не зведаў падобнай! «Проша ў покуць!», — казалi мне ў кожнай хацiне, Жытнi «шнапс» налiвалi — за добры прыезд... Частавалi... О, тут — я губляўся заўсёды, Бо на стол выстаўлялася ўсё, Чым багаты быў дом, А потым Дзецi йгралi на скрыпках. Я бачыў, як слухаюць гэта старыя: У iх вайна забрала маленства А ўзамен — прынесла пакуты (Свет не бачыў падобных)... Беларусь, я гатовы ўкленчыць — Каб вымалiць прабачэнне... I доўгае шчасце твайму народу. Працавiты ён, добры. I разумны, i шчыры... Такога — жадала б сабе любая краiна. Але ён — толькi тут. ...I таму — пакуль б’ецца — Будзе рвацца сюды ўлюбёнае сэрца. Бо навекi тваё. Хубертус КЛОЗЕ, г. Росталь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
...Але найперш — трэба сказаць, што пошта прынесла яго здалёк, з-за мяжы, што напiсаны ён сябрам нашай краiны — палякам па нараджэнню i немцам па мес |
|